Станіслаў Цыбінскі адбыў 16 гадоў у месцах пазбаўлення волі. Ён выйшаў на волю ў 2017 годзе і змог знайсці працу і жыллё. А цяпер дапамагае іншым зняволеным сацыялізаваныя. 6 снежня суд устанавіў над Станіславам прэвентыўны нагляд. Цяпер ён можа страціць працу, жыллё і магчымасць займацца актывізмам. Першы суд быў яшчэ ў жніўні 2019 года. Тады […]
Афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона. Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. […]
Дзевяць гадоў удзельнікі валанцёрскай групы “Крок насустрач” працуюць з бардзюрамі і прыступкамі, ствараюць супольнасць неабыякавых людзей і кажуць аб праблемах, у якіх разбіраюцца лепш за ўсіх – таму што адчуваюць іх на сабе кожны дзень. “Крок насустрач” з’явіўся, калі ўдзельнікі наведалі інтэграцыйны лагер “Круглае возера”. Потым яны вырашылі стварыць у Гродне сваю валанцёрскую групу, каб […]
У Галівудзе бываюць рэжысёры, якіх не залічыш да жывых геніяў (накшталт Крыстафера Нолана), але іх талент, майстэрства і ўнікальная стылістыка не дазваляюць згубіцца ў натоўпе разнамасных кінематаграфістаў. Адным з такіх з’яўляецца Раян Джонсан – аўтар усяго толькі 5 не падобных адзін да аднаго фільмаў. Джонсана вылучае змешванне жанраў і стварэнне сваёй непаўторнай атмасферы: у 2005 […]