Дзве ЕВС-вакансіі ў Гдыні (Польшча)

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Дзве ЕВС-вакансіі ў Гдыні (Польшча)

Табе блізкая ідэя валанцёрства? Любіш працаваць з людзьмі? Жадаеш набыць новыя кампетэнцыі? Стань ЕВС-валанцёрам!

Гродзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў на два ЕВС-праекты ў Гдыні (Польшча) з восені 2017 на 12 месяцаў.

Дзіцячы садок №30 у Гдыні

Валанцёр будзе працаваць у дзіцячым садку ў Гдыні. Установа мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі. Іх галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога здаровым і хворым дзецям у працэсе развіцця ўласных адносін са светам, развіццё іх самабытнасці і высокай самаацэнкі, а таксама падрыхтоўка да пачатковай школы.

Валанцёр EVS мае магчымасць свабоднага і паступовага паглыблення ў працу арганізацыі. Прыклады задач для валанцёраў:

– актыўны ўдзел у працы арганізацыі на працягу ўсяго працоўнага дня,

– падтрымка дзяцей-інвалідаў у групе

– арганізацыя забаваў з дзецьмі

– догляд за дзецьмі і іх паводзінамі

– арганізацыя розных тэматычных мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам настаўніка,

– прэзентацыя ўласных хобі ці ўласнай краіны і культуры,

– дапамога і арганізацыя івэнтаў

– арганізацыя забаваў, паказаў, спектакляў, выставаў, навучанне вершам, рэлаксацыйным тэхнікам, роднай мове валанцёра.

Больш інфармацыі можна пачытаць на Еўрапейскім партале.

Дом сацыяльнай дапамогі ў Гдыні

Задачай Дому сацыяльнай дапамогі ў Гдыні  з’яўляецца догляд за яго жыхарамі на працягу ўсяго дня  і задавальненне іх базавых патрэбаў – жыццёвых і лячэбных, а таксама забяспячэнне падтрымкі ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі, дапамога  жыхарам у правільным карыстанні паслугамі аховы здароўя.

Задачы валанцёраў могуць змяняцца залежна ад бягучых патрэбаў:

– выкарыстанне розных відаў тэрапіі: арт-тэрапія, музыкатэрапія, бібліятэрапія і г.д. У гэтай галіне валанцёр можа падтрымліваць розныя мерапрыемствы і тэматычныя групы, арганізуючы, напрыклад  майстэрні, чытанне кніг або танцавальныя класы.

– магчыма рэабілттацыйная падтрымка жыхароў дома

– таксама, магчыма, арганізацыя можа прапанаваць працу на кухні ці ў агародзе, догляд за кветкамі і дрэвамі.

Больш інфармацыі можна пачытаць на Еўрапейскім партале.

Калі Вы зацікаўленыя прыняць удзел у адным з гэтых праектаў, неабходна запоўніць заяўку (для Дзіцячага Садка або для Дому Сацыяльнай Дапамогі) і адправіць па электроннай пошце 3sektaryia@gmail.com да 15 ліпеня з пазнакай “Дзіцячы садок у Гдыні” або “Дом Сацыяльнай Дапамогі ў Гдыні”

15 Чэрвеня 2017 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “На жыццё не скардзілася, прасіла дапамагчы з пашпартам”. Дзяўчыне, якая жыве ў лесе, пачалі рабіць дакументы
    Пасля выхаду матэрыялу аб тым, што на ўскраіне Гродна ўжо чатыры гады жыве ў лесе 29-гадовая дзяўчына, каля дзясятка гродзенцаў захацелі дапамагчы ёй: як матэрыяльна, так і з афармленнем дакументаў. Вялікую дапамогу, яшчэ да з’яўлення журналістаў, Марыі аказаў старшыня грамадскага аб’яднання «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў. Яўген быў першым, хто выйшаў на дзяўчыну і прыняў удзел у […]
  • На хутары пад Гродна за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу
    На хутары каля вёскі Самборы, што ў Гродзенскім раёне, за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу. Сярод іх былі авечкі дарагой пароды.  Гаспадар упэўнены, што на жывёл напалі не ваўкі, а менавіта сабакі. Пра здарэнне мужчына тут жа заявіў у міліцыю. – Тое, што гаспадары заводзяць сабак і потым выганяюць іх […]
  • “Нёман” абыграў “Гомель” і датэрмінова заваяваў першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце
    За два туры да плэй-оф гродзенскія хакеісты здолелі забяспечыць сабе першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце Беларусі. Важную перамогу падапечныя Сяргея Пушкова атрымалі ў сераду 21 лютага ў Гомелі над мясцовай камандай з лікам 5:3. Традыцыйна матчы “Нёмана” і “Гомеля” праходзяць у сур’ёзнай барацьбе і гэты раз не выключэнне. Каманды на лядовай пляцоўцы паказалі хуткі і […]
  • Святар-паэт з Гродна выпусціў медыя-альбом
    Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другая кніга святара-паэта. – Гэтыя рэлігійныя відэаролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам – з дапамогай паэзіі, музыкі і выявы, – патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш. У медыя-зборнікі ўваходзяць выбраныя […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY