Даведаліся больш пра дата-журналістыку

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Даведаліся больш пра дата-журналістыку

З 23 верасня па 1 кастрычніка ў Берліне праводзіўся трэнінг, прысвечаны дата-журналістыцы “Data driven story-telling about human rights”. Гэты трэнінг быў пра тое, як правільна збіраць, аналізаваць і фармаваць статыстычныя дадзеныя, а таксама цікава падаваць іх чытачу або гледачу.

У трэнінгу бралі ўдзел больш за 40 удзельнікаў з 8 краін – Германіі, Швецыі, Славакіі, Босніі і Герцагавіны, Арменіі, Італіі, Чарнагорыі і Беларусі. Удзельнікі аб’едналіся ў каманды па 5-6 чалавек для працы над уласнымі праектамі па дата-журналістыцы, кожная каманда выбірала сваю падтэму ў рамках агульнай тэмы “Працэсы міграцыі ў Еўрасаюзе”.

Больш падрабязна пра праект распавядае Марына Нікіфарэнка, удзельніца абмену з Гродна:

У нашай камандзе мы абралі тэматыку, якая тычыцца іміграцыі з усходнееўрапескіх краін.

Мы падзялілі абавязкі і кожны адказваў за пэўную частку: хтосьці здымаў відэа, хтосьці браў інтэрв’ю, нехта пісаў тэкст і г.д. На мне былі фатаграфіі. Праца ў камандзе дапамагла кожнаму праявіць свае здольнасці, ў выніку ў нас атрымаўся годны і шматбаковы скончаны праект, які ўключаў нашы даследаванні, інтэрв’ю з мігрантамі, відэа, статыстыку і фота.

Гэта быў для мяне вельмі карысны і непаўторны досвед працы і зносін з новымі людзьмі ў новай абстаноўцы!

Сесіі часцей за ўсё праходзілі ва ўтульным кафэ-бібліятэцы недалёка ад самога цэнтра Берліна, пад назвай OstPost. Яшчэ некалькі разоў нашы заняткі праводзіліся ў карпусах універсітэтаў Берліна.

Нельга не сказаць пра тое, што Берлін – вельмі вялікі, насычаны рознымі культурамі горад, дзе ёсць неверагодная колькасць гістарычных, маляўнічых мясцінаў. Велізарная колькасць цікавых музеяў і мемарыялаў. Упэўнена, што яшчэ вярнуся сюды, каб лепей даведацца гэты горад.

Вельмі крута, што столькі цікавых людзей-аднадумцаў сабраліся разам, каб атрымаць новыя веды і падзяліцца сваім досведам. Думаю, што кожны з нас знайшоў сяброў, з якімі яшчэ не раз захочацца ўбачыцца. Мы выдатна правялі час! Дзякуй арганізатарам і “Цэнтру “Трэці Сектар” за такі ўнікальны досвед, знаёмствы і веды!

Фотаздымкі і тэкст Марыны Нікіфарэнка.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Людзі – гэта таксама эпоха”. У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
    У межах святкавання Дня горада 14 верасня на парэнчах моста ў пачатку вуліцы Горкага адкрылася выстава старых фотаздымкаў, падрыхтаваная рэдакцыяй Hrodna.life. На выявах сучасныя гродзенцы могуць убачыць тых, хто жыў у горадзе да другой сусветнай вайны, высылак і гета: як яны апраналіся, якім быў іх горад. Незвычайнае месца для выставы прапанавала кіраўніцтва Гродна, каб зрабіць […]
  • Калізей і Лёсік. Топ-10 фігурак з сыру з Фестывалю сыру ў Гродне
    У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру – і гэта выглядае цікава. Сярод іх – мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя. На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, […]
  • Як размалявалі Гродна да Дня горада
    Зубры ў кветках, арнамент і яркія фарбы: алею з карцін на асфальце прэзентавалі ў Дзень горада, піша grodnonews.by. The post Як размалявалі Гродна да Дня горада appeared first on Hrodna.life.
  • Глядзіце, як Яўген Назарэвіч з кнігі рэкордаў Гінеса спрабаваў пабіць свой рэкорд
    На плошчы Леніна госці свята асабліва чакалі выступ Яўгена Назарэвіча. Ён шматразовы рэкардсмен сусветных рэкордаў Гінеса ў гіравым марафоне, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У гэты святочны дзень ён падняў гіру вагой 50 кілаграмаў 75 разоў. Выступ прысвяціў Гродна і сваёй малой радзіме – Шчучыншчыне, піша […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY