5 разнастайных магчымасцяў EVS-валанцёрства ў Гдыні (Польшча)

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
5 разнастайных магчымасцяў EVS-валанцёрства ў Гдыні (Польшча)

Хочаш працаваць з дзецьмі? З сеньёрамі? З мясцовай супольнасцю рознага ўзросту? А, можа, дапамагаць у бібліятэцы і арганізоўваць розныя мерапрыемствы? Табе цікава ідэя валанцёрства, ёсць жаданне атрымаць карысны досвед і веды? Знаёмся з прапановамі EVS-валанцёрства на балтыйскім узбярэжжы, у Гдыні (Польшча) – можа, знойдзеш нешта для сябе!

Праект у дзіцячым садку

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (адно месца), 1 кастрычніка 2018 (другое месца) ( праект 12 месяцаў)

Валанцёр_ка будзе працаваць у дзіцячым садку ў Гдыні. Установа мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі. Іх галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога здаровым і хворым дзецям у працэсе развіцця ўласных адносін са светам, развіццё іх самабытнасці і высокай самаацэнкі, а таксама падрыхтоўка да пачатковай школы.

Валанцёр_ка EVS мае магчымасць свабоднага і паступовага паглыблення ў працу арганізацыі. Прыклады задач для валанцёр_ак:
– актыўны ўдзел у працы арганізацыі на працягу ўсяго працоўнага дня,
– падтрымка дзяцей-інвалідаў у групе
– арганізацыя забаваў з дзецьмі
– догляд за дзецьмі і іх паводзінамі
– арганізацыя розных тэматычных мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам настаўнікаў,
– прэзентацыя ўласных хобі ці ўласнай краіны і культуры,
– дапамога і арганізацыя івэнтаў
– арганізацыя забаваў, паказаў, спектакляў, выставаў, навучанне вершам, рэлаксацыйным тэхнікам, роднай мове валанцёра.

Праект “Бібліятэка з захапленнем”

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (12 месяцаў)

Бібліятэка займаецца арганізацыяй рознага тыпу івэнтаў: выставак, летніх біблятэк на пляжы, музычных канцэртаў, спектакляў, лекцый, спатканняў з аўтарамі і чытанняў, мастацкіх заняткаў і шмат іншага.

Валанцёрства ў арганізацыі дае магчымаць атрымання досведу ў арганізацыі культурных мерапрыемстваў, нефармальнай адукацыі і паглыблення ў тэму – як гэта – працаваць у бібляіэцы.

Бібліятэка складаецца з 23 філіялаў, якія размешчаны па ўсёй Гдыні, але валанцёр_ка будзе працаваць у асноўным у адным з іх. Валанцёр_ка будзе працаваць з людьмі рознага ўзросту і нацыянальнасці. Будзе падтрымліваць працаўнікоў бібліятэцы ў іх штодённай працы, напрыклад:
– Вядзенне моўных курсаў (ангельская, па магчымасці і родная мова валанцёр_кі)
– Прэзентацыя пра краіну валанцёр_кі
– Падрыхтоўка і дапамога ў арганізацыі летняй “Біблятэкі на пляжы”
– Фота і / або відэа для бібліятэкі
– Уласныя аўтарскія праекты валанцёр_кі
– Узаемадзеянне з мясцовай моладдзю – наведвальнікамі бібліятэкі

Асацыяцыя для дзяцей і моладі “Вітава”

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (12 месяцаў)

Асацыяцыя займаецца працай з дзецьмі (8-13 гадоў) з “праблемных” сем’яў. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца валанцёр_кі з мэтай даваць дзецям магчымасць сустрэцца з прадстаўні_цамі іншых краінаў і тых, хто размаўляе на замежнай мове. Дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе магчымасць
вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Яны атрымаюць досвед арганізацыі майстар-класаў і падзей для дзяцей і моладзі. Галоўнай задачай валанцёраў будзе дапамога ў працы персанала і падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі.

Валанцёр_ка павінен / павінна быць зацікаўленым_ай у працы з дзецьмі, павінен/на быць адкрытым/ай, дзяліцца сваёй культурай. У яго/яе павінна быць жаданне развіваць навыкі і ўменні. Павінен/на мець нейкае хобі /зацікаўленне, якім можа дзяліцца з дзецьмі падчас спецыяльна зарганізаваных варкшопаў.

Асацыяцыя св. Мікалая ў Гдыні

Пачатак праекта: 1 верасня (12 месяцаў)

Асноўнай мэтай Асацыяцыі святога Мікалая з’яўляецца падтрымка развіцця чалавечага патэнцыялу ў адпаведнасці з Евангеллем і правіламі каталіцкага сацыяльнага вучэння, у асноўным яна дапамаге дзецям, моладзі, сталым людзям і сем’ям у складанай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярныя мерапрыемствы арганізацыі ўключаюць у сябе супольны сацыяльна-тэрапеўтычны пакой, моладзевы клуб і клуб сталых людзей. Акрамя таго, арганізацыя праводзіць розныя імпрэзы для актывізацыі мясцовай супольнасці, фестывалі і сямейныя мерапрыемствы.

Кандыдат_ка павінен/на быць адкрытым_ай, цярелівым_ай, накіраваным_ай на дасягненне мэтаў і адносіцца з пашанай да каталіцкіх каштоўнасцяў.

Дом сацыяльнай дапамогі ў Гдыні

Пачатак праекта: 1 кастрычніка 2018 (12 месяцаў)

Задачай Дому сацыяльнай дапамогі ў Гдыні з’яўляецца догляд за яго жыхарамі на працягу ўсяго дня  і задавальненне іх базавых патрэбаў – жыццёвых і лячэбных, а таксама забеспячэнне падтрымкі ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі, дапамога  жыхарам у правільным карыстанні паслугамі аховы здароўя.

Задачы валанцёраў могуць змяняцца залежна ад бягучых патрэбаў:
– выкарыстанне розных відаў тэрапіі: арт-тэрапія, музыкатэрапія, бібліятэрапія і г.д. У гэтай галіне валанцёр можа падтрымліваць розныя мерапрыемствы і тэматычныя групы, арганізуючы, напрыклад, майстэрні, чытанне кніг або танцавальныя класы;
– магчыма рэабілітацыйная падтрымка жыхароў дома;
– таксама, магчыма, арганізацыя можа прапанаваць працу на кухні ці ў агародзе, догляд за кветкамі і дрэвамі.

Заяўка на праекты

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна даслаць заяўку (рэзюмэ і кароткую матывацыю) па-ангельску або па-польску і даслаць яе да 24 траўня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з пазначэннем, на які з 5-ці праектаў хочаце паехаць (магчыма пазначыць больш за адзін праект).

Таксама, у выпадку дадатковых пытанняў, звяртайцеся па нумары +375292557914 (Вольга)

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Праект рэалізуюцца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Дажынкі” ў Іўі: ежа-арт і агра-трэш. Глядзім, чаго было больш
    Конкурсныя караваі з разнастайнай аздобай, батонавае дрэва, жанчына-стол, інсталяцыі з яблык і гарбузоў, бульбяны конь і скокі з караваямі – “Дажынкі” пакрысе ператвараюцца ў адмысловы фэст ежа-арту. Канешне не абышлося і без звыклых ужо для афіцыйных “Дажынак” скульптур – саламяных лялек з пукатымі вачыма, дзедаў ды бабак на вазах і г.д.  Глядзім падборку фота, як […]
  • У Іў’і падарылі электрамабілі раённай бальніцы і цэнтру сацабслугоўвання
    Двума новымі электрамабілямі беларускай зборкі папоўніўся аўтапарк сацыяльнай сферы Іўеўскага раёна, перадае БЕЛТА. Такі незвычайны падарунак зрабіў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў гонар абласнога фэсту-кірмашу “Дажынкi”. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык уручыў ключы ад электрамабіляў прадстаўнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна і Іўеўскага цэнтральнага раённага шпіталя. Мінпрыроды […]
  • Чаму колькасць беларусаў, што з’язджаюць у Польшчу на заробкі, за тры гады вырасла ў 14 разоў
    BBC прааналізаваў колькасць запрашэнняў, атрыманых беларусамі ад польскіх працадаўцаў, і выявілася, што колькасць беларусаў, якія з’язджаюць на заробкі ў Польшчу, з 2014 па 2017 год вырасла ў 14 разоў. У мінулым годзе на працу да суседзяў з’ехаў цэлы беларускі райцэнтр. У пошукавіках Google і «Яндэкс» запыты пра працу ў Польшчы апераджаюць традыцыйныя яшчэ нядаўна пошукі […]
  • У Гродне адбудзецца мітап Inspired BY Рэгіён для гарадскіх актывістаў
    У праекта INSPIRED BY (раней вядомага як Mediabarcamp) доўгая гісторыя па ўлучэнні дэмакратычных актывістаў і арганізацый з Беларусі ў працэсы гарадскога актывізму, знаёмства з культурай супрацы, заснаванай на дэмакратычных прынцыпах. Сёлета, упершыню ў гісторыі, праект прыходзіць у рэгіёны Беларусі. Inspired BY Рэгіён будзе праходзіць у чатырох рэгіёнах (Віцебск, Брэст, Горадня, Гомель) напрацягу цэлага дня, каб […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY