Абвешчаны набор на чарговы трэнінг у межах праграмы By_HUB

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Абвешчаны набор на чарговы трэнінг у межах праграмы By_HUB

Запаўняй электронную форму заяўкі і далучайся на супольнасці аматараў новых медыяў!

Чацьвёрты па ліку трэнінг у межах праграмы By_HUB адбудзецца ў Гродне 7-8 ліпеня.

Адабраныя на яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з рознымі крэатыўнымі інструмантамі планавання і папулярызацыі сваёй дзейнасці, даведаюцца пра розныя спосабы візуалізацыі дадзеных, а таксама пра іншыя магчымасці павышэння эфектыўнасці дзейнасці сваіх арганізацыі (альбо персанальных інтэрнэт-праектаў).

У пачатку чэрвеня ў Гродне прайшоў ужо трэці трэнінг у межах праграмы.

Вось што напісаў пра яго ў Фэйсбуку адзін з удзельнікаў мерапрыемства:
– “В Интернете я провожу все свое рабочее время и даже больше. Чем же можно меня удивить еще? Честно говоря, я когда ехал немного переживал о полезности данного семинара лично для меня.
Но.. нужно держать “руку на пульсе”. И то что было — превзошло мои ожидания. Из всех интернет-семинаров, которые я посетил за последние 2 года этот был одним из самых интересных. Вместо того, чтобы слушать о том, где на какую кнопку нажимать, я узнал для себя много полезных сервисов”.

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў праграме, якую ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”, запрашаюцца найперш прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, блогеры, якія зацікаўленыя ў авалодванні сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі інтэрнэт-тэхналогіямі.

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў трэнінгу 7-8 ліпеня неабходна да 28 чэрвеня запоўніць АНЛАЙН-ЗАЯЎКУ.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная і таму заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Інфармацыя пра вынікі адбора будзе дасланая ўдзельнікам да 1 ліпеня.

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY