Ад малявання да выхавання. Чаму навучаць гродзенскія выпускніцы “Школы адукатараў”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Ад малявання да выхавання. Чаму навучаць гродзенскія выпускніцы “Школы адукатараў”

Вышэйшая адукацыя і нават не адна – не нагода пераставаць вучыцца. Свет змяняецца так імкліва, што атрыманыя некалі веды хутка страчваюць актуальнасць, а новыя патрэбны тут і цяпер. Таму навучанне дарослых робіцца не менш патрэбным за навучанне дзяцей. Школа адукатараў, навучальны курс для тых, хто плануе працаваць у гэтым накірунку, праходзіла ў Беларусі са жніўня па снежань 2016 года. Удзельніцамі былі пяць гродзенак. Па сканчэнню курса дзяўчаты расказалі  пра вынікі працы і падрыхтаваныя навучальныя праграмы.

Кацярына Буча (ПУ “Студыя карысных кампетэнцый”) – дапаможа бацькам выхоўваць дзяцей-чэмпіёнаў

katsya-3

Кацярына Буча, спартыўны псіхолаг, вырашыла паспрабаваць распаўсюдзіць свой досвед працы з падлеткамі на дарослых. Яна распрацавла курс “Выхавай чэмпіёна”.

Ідэя навучання ў тым, каб дапамагчы бацькам выхоўваць дзяцей такім чынам, каб яны дабіваліся высокіх вынікаў у спорце і ў жыцці.
“Бацькі вельмі хочуць дапамагчы дзецям стаць паспяховымі, але спробамі ціснуць і прымушаць часта робяць дзяцей няшчаснымі. У дзяцей з’яўляецца стрэс, каторы можа іх пераследаваць потым праз усё жыццё.”

Распрацаваны курс дасць дарослым неабходныя веды і дапаможа ў камунікацыі з дзецьмі.

Варвара Злобіна (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) – навучыць педагогаў быць андрагогамі

varvara-1

Навучальны праект, падрыхтаваны Варварай Злобінай, звязаны з навучаннем валанцераў у межах праграмы “Універсітэт Залатога Веку” і узаеманавучанню паміж выкладчыкамі. “Хачу падзяліцца тымі ведамі, што назапасіла за чатыры гады працы ва УЗВ і ўдасканаліла на школе адукатараў”.

Паводле Варвары, Школа адукатараў не толькі дала веды, як стаць добрым трэнерам для дарослых навучэнцаў, але і дапамагла пазбавіцца ўласных страхаў. “Я вельмі хвалююся, калі прыходзіцца выступаць перад людзьмі. Але калегі, з каторымі працавалі разам на Школе, казалі, што атрымліваецца добра, і трэба проста працягваць практыкавацца”.

Дар’я Іманава (ПУ “Студыя карысных кампетэнцый”)— пакажа, як сумясціць веды і творчасць праз маляванне і чай

msr0dv5hztc-1024x724

“У сваім навучальным курсе хачу сумясціць тэзнікі хуткага малявання, скетчы, з інфармацыяй пра зёлкавыя гарбаты. Тое, як трэба збіраць травы, сушыць, ферментаваць і запарваць. У выніку курса ў кожнага ўдзельніка атрымаецца творчы блакнот з батанічнымі ілюстрацыямі зёлак, і інфармацыяй пра іх уласцівасці і рэцэпт-інструкцыя па спосабах запарвання.

Гэта будзе ведава-творчы падыход да навучання”, – распавяла Дар’я пра навучальную праграму, каторую рыхтуе для гродзенцаў.+

Дар’я Парафінюк – навучыць настаўніц арганізоўваць гайдаўскі рух

dasha

Дар’я працуе з дзяўчынкамі-гайдамі і распавяла, што гайдаўскі рух сярод дзяўчат набірае папулярнасць. Таму яна вырашыла распрацаваць праграму для маладых настаўніц, каб яны таксама маглі стаць трэнеркамі для новых гайдаўскіх груп.

“Навучальны курс дапаможа трэнеркам-пачаткоўцам эфектыўна спланаваць працу з дзяўчынкамі-падлеткамі і іх бацькамі, як праходзяць сустрэчы, якімі навыкамі маюць валодаць гайды.”

Ірына Краскоўская – дасць парады выкладчыкам, што вучаць дарослых замежным мовам

adukataryi

Ідэя навучання, каторую мае на мэце спраўдзіць Ірына, палягае ў распрацоўцы курса для выкладчыкаў замежных моваў. Ён будзе распрацаваны з улікам тэхнік актыўнага навучання. Праграма таксама будзе ўтрымліваць элементы анлайн навучання.

Што да навучальнага досведу са Школы адукатараў, то ён, са словаў Варвары Злобінай, дапамог сістэматызаваць папярэдні досвед:
«Раней адчувала сябе раскіданымі кавалкамі пазлаў. Зараз з’явілася сістэма. Нават у сваей працы ва Універсітэце залатога веку магу гэта выкарыстоўваць і ужо выкарыстоўваю — бачу першыя вынікі сваей адукацыі”.
Напрыклад, кажа Варвара, з’явілася разуменне, як працаваць з цяжкімі ўдзельнікамі трэнінгаў. Аказваецца, негатыўныя рэакцыі навучэнцаў гэта часцей за ўсё страх перад новай інфармацыяй. Прымаць такія рэакцыі на ўласны рахунак не варта. “Зараз я ведаю, што часам такая рэакцыя – гэта добры вынік працы”.

“Канечне, былі страхі, – дзеліцца досведам Кацярына Буча, – як пачаць вучыць дарослых, калі раней працавала пераважна з падлеткамі. Школа адукатараў дапамагла зразумець, што я магу з гэтым справіцца”.
Адным з эфектыўных навыкаў, набытых падчас праекта, Кацярына лічыць уменне ствараць скетч канспекты. Калі выдзяляеш з інфармацыйнай плыні самае важнае, фіксуеш для сябе і прыгожа афармляеш. “Раней я сутыкалася з праблемай, што пішу канспект так, што потым прачытаць немагчыма. А цяпер маім канспектам могуць карыстацца нават калегі.”

katsya-2

Кацярына гатова і гэтым ускосным вынікам навучання падзяліцца з гродзенцамі і рыхтуе майстар-клас па скетч-канспектаванні.
Паводле Дашы Іманавай, Школа адукатараў дапамагла зразумець, што камунікацыя з калегамі падчас навучання таксама з’яўляецца часткай адукацыйнага працэса: “Нефармальныя размовы і сустрэчы былі не менш карыснымі, чым заняткі. У такіх умовах пашыраецца погляд на праблему і спантанна прыходзяць добрыя рашэнні”.

15995534_1204664542956247_392446740_n

Правядзенне “Школы адукатараў” стала магчымым дзякуючы праекту “Вучыцца, каб дзейнічаць», што фінансуецца са сродкаў Еўрапейскага Саюза і DVV International і рэалізуецца Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы. Праект мае на мэце садзейнічаць рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і прасоўванню грамадзянскага ўдзелу.

23 Студзеня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пройдзе кававы фестываль: 15 кавярняў прапануюць каву і дэсерт за 5,5 руб
    З 11 па 29 верасня ў Беларусі пройдзе кававы фестываль PRO COFFEE. У ім будуць удзельнічаць 90 устаноў у шасці гарадах. У Гродне 15 устаноў-удзельнікаў прадставяць свае аўтарскія сэты. ⠀ Любы сэт – кава і дэсерт – будзе каштаваць 5,5 руб. Сэты ўдзельнікі распрацоўваюць спецыяльна для фестывалю. Акрамя таго, на фестывалі будзе дзейнічаць гульнявая механіка: […]
  • Запуск першага з двух блокаў БелАЭС зноў перанеслі: на наступны год
    У Мінэнерга кажуць, што пры ўводзе АЭС у Астраўцы важна не дапусціць спешнасці, якая б паўплывала на бяспеку, піша kp.by. – Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе завершана ў наступным годзе, – прыводзіць belapan.by словы […]
  • Вяртанне легенды: у Гродне на выставе пакажуць ровары “Нёман”
    3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3) адкрыецца выстава “Ровары дзядзькі Андрэя”. Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў нашым горадзе яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны.  Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры – рэд.] завода […]
  • Вынеслі прысуд хлопцу, які ўдарыў 16-гадовага цяжкаатлета ў Лідзе і той памёр
    У судзе Шчучынскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе аб гібелі 16-гадовага Андрэя Дараховіча. Абвінавачанаму 18-гадоваму Руслану Сіроціну прызначылі 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша naviny.by. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Максімальнае пакаранне, якое пагражала Сіроціну, – 15 гадоў калоніі. Трагедыя адбылася 1 красавіка ў Лідзе ў распранальні пры спартыўнай зале […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY