Адбылася вандроўка “У пошуках сябе”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбылася вандроўка “У пошуках сябе”

23 верасня валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” зладзілі вандроўку для моладзі “У пошуках сябе”.

Удзельнікі вандроўкі сустрэліся ў парку Пышкі, разам дайшлі да альтанцы каля мелавых кар’ераў.

Пасля цёплага знаёмства, усім было прапанавана выканаць шэраг практыкаванняў, накіраваных на развіццё ўпэўненасці ў сябе, на разуменне іншых людзей, на камунікацыю.

Потым усе разам развялі вогнішча і гатавалі абед.

Пасля абеду быў час паразмаўляць, абмеркаваць свае пачуцці, прыслухацца адзін да аднаго. Таксама шукалі адказ на пытанне “Што для мяне самае важнае ў жыцці?”.

Мерапрыемства было арганізавана як вынік Летняй школы для моладзевых працаўнікоў, якая адбылася ў ліпені.

27 Верасня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну
    У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Што будуць рабіць? Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, […]
  • WATCH DOCS у Гродне: 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека
    З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі. Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 […]
  • Ад тамоў Снядэцкага да зборнікаў Ажэшкі. 500 старадрукаў паказваюць у бібліятэцы імя Карскага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
    Больш за 500 старых і рэдкіх кніг прадстаўлена ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага на выставе “З глыбінь вякоў нам засталася кніга…”, якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На выставе прадстаўлены рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні XVIII – першай паловы XX стагоддзяў з фондаў абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі […]
  • Аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета выступіць у Гродне
    Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер (Christopher Miller), аўтар дакладу “У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета”, 12 кастрычніка выступіць з адкрытай лекцыяй у Гродне. Арганізатары сустрэчы –  HrodnaMediaRoom і Прэс-клуб Беларусь. Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра тое, як праводзіць журналісцкія расследаванні на прыкладзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY