Адбылася выпускная сустрэча навучэнцаў Школы медыяменеджмента

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбылася выпускная сустрэча навучэнцаў Школы медыяменеджмента

Сярод выпускнікоў чацьвёртага набору Школы  – прадстаўнікі такіх вядомых у краіне выданняў, як “Наша Ніва”, tut.by, “Камасамольская праўда ў Беларусі”, myfin.by, Intex-Press, а таксама шэрагу іншых агульнанацыянальных і рэгіянальных медыяпраектаў.

У час выпускной сустрэчы, якая праходзіла 19 студзеня ў Мінску, курсанты Школы прэзентавалі распрацаваныя імі 4 вучэбныя праекты, а таксама распавялі пра эфекты свайго навучання ў Школе.

Ідзе прэзентацыя вучэбных праектаў

Заняткі чацьвёртага набору Школы праходзілі з верасня да снежня мінулага года ў Віцебску, Гродне і Брэсце.

Дыплом выпускніка Школы атрымлівае галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч

Рэдактары і менеджэры з дапамогай міжнароднай каманды трэнераў павышалі сваю кампетэнтнасць у пытаннях стратэгічнага планавання, манетызацыі, кіравання кантэнтам і людзьмі ў камандзе.

Выпускнікі, трэнеры і арганізатары чацьвёртага набору Школы

Важнымі элементамі навучальнай праграмы былі дыстанцыйныя заданні, а таксама вэбінары з удзелам беларускіх і ўкраінскіх экспертаў у галіне медыяменеджмента.

Школа медыяменеджмента працуе ў Беларусі з пачатку 2017 г. Яе выпускнікамі сталі ўжо 62 чалавекі.

Сэлфі на добрую памяць

Праграма Школы медыяменеджменту распрацаваная прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Магістэрскай праграмы па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў) і Школы журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё. Раў пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

22 Студзеня 2019 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Колькі можна сабраць на пенсію, калі адкладаць з 30 гадоў. І чаму нам усім варта гэта рабіць
    Сярэдняя пенсія па ўзросту ў Беларусі ў жніўні склала амаль 447 рублёў, піша tut.by. І ўсё ідзе да таго, што ў будучыні пенсіянерам не прыйдзецца разлічваць нават на такую суму, перакананыя эксперты. «Працаздольнага насельніцтва будзе станавіцца ўсё менш, і гэта з кожным годам будзе павялічваць нагрузку на Фонд сацабароны», – канстатуе акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра […]
  • Гродзенца, якому ампутавалі ягадзіцу пасля збіцця АМАПам, дапыталі ў рэанімацыі
    Гродзенца Дзяніса Лук’янава, у якога здарыўся канфлікт з амапаўцамі на аўтамабільным фэстывалі SunDay, дапыталі следчыя амаль адразу пасля чарговай апэрацыі, піша svaboda.org. «Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя» У пятніцу, 23 жніўня, Дзянісу зрабілі чарговую апэрацыю на назе. «Яго чысьцяць, перавязваюць. Падчас чысткі зразаюць частку цягліцаў, бо яны заражаныя. Чысьцяць адмерлую плоць на назе… У яго ўся […]
  • Румас: Праграму інтэграцыі з Расеяй апублікуем, каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту
    Праект праграмы інтэграцыі з Расіяй урад плануе ўнесці на разгляд прэзідэнта 27 жніўня, піша tut.by. – Мы ў аўторак ўжо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для яго ўхвалення для таго, каб ужо ў пачатку верасня прэм’ер-міністры парафіявалі гэтую праграму дзеянняў, – распавёў кіраўнік урада Сяргей Румас. Па словах Румаса, у праграме закладзены прынцып «дзве […]
  • У Гродне агучылі прысуд за дзедаўшчыну ў вучэльні алімпійскага рэзерву
    У Гродне асудзілі траіх навучэнцаў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву – за злоснае хуліганства, аднаго з іх – яшчэ і за рабаванне. Пацярпелыя – спартсмены 14-16 гадоў. Усім абвінавачваным інкрымінавалі злоснае хуліганства па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, аднаму з іх паставілі ў віну асабліва злоснае хуліганства па ч.3 арт.339 і рабаванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY