Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

У 9-ці розных майстар-класах і трэнінгах у межах Майстэрняў  ўзялі ўдзел больш за 150 гарадзенцаў. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” было адным з партнёраў, якія спрычыніліся да арганізацыі гэтай імпрэзы. 

Удзельнікі і ўдзельніцы Майстэрняў абмяркоўвалі розныя пытанні па псіхалогіі і экалогіі, размаўлялі пра правілы ўвозу тавараў з-за мяжы і што трэба зрабіць, каб прасунуць сваю ідэю ці ініцыятыву, навучаліся кіраваць эмоцыямі.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў адбыліся ў Гародні ўжо шосты раз. Праграма стартавала ў нашым горадзе ў верасні 2016 году і адразу набыла папулярнасць. Кожны чалавек можа прапанаваць тэму заняткаў для Майстэрняў альбо бясплатна заявіцца на любыя з прапанаваных іншымі людзьмі заняткаў. Таксама, кожны можа прыняць удзел у навучанні.

16 сакавіка Майстэрні працавалі адначасова ў прасторах трох гарадзенскіх арганізацый – ГА “Цэнтра “Трэці Сектар”, Рэгіянальнага прадстаўніцтва Бізнес-школы ІПМ у Гродне  і “Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, якая з’яўляецца арганізатарам праграмы.

Удзельнікі Майстэрняў пазнаёміліся з асновамі экалогіі і разгледзелі экалагічныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў розных краінах на лекцыі “Уводзіны ў экалогію і ахову навакольнага асяроддзя”, якую праводзіў валанцёр ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Пшэмыслаў Кучынскі.

Яшчэ адна валанцёрка аргнаізацыі, Аляксандра Ілюкевіч пазнаёміла з веганствам і zero waste на майстар-класе “Ратуем кароў і кітоў — знаёмства з веганствам і zero waste”.

Аляксандра распавяла як жыць больш свядома і менш шкодзіць планеце, якія звычкі ў штодзённым жыцці можна лёгка змяніць, каб добра паўплываць на свет і яго жыхароў, і як сябе паводзіць у краме.

На трэнінгу “Як кіраваць сваімі эмоцыямі — трэнінг, для тых, хто хоча разумець сябе!” Павел Джулай распавёў як разумець свае эмоцыі, адрозніваць натуральныя і ненатуральныя праявы, як вучыцца кіраваць сваімі эмацыйнымі праявамі.

Як зірнуць на жыццё з іншага ракурсу і не ператварыць стрэсавы стан у хранічны даведаліся ўдзельнікі інтэрактыўнага майстар-класа Таццяны Леўчык “Стрэс-менеджмент або як перастаць турбавацца і пачаць радавацца жыццю”.

З дапамогай Галіны Ашмяна пазнаёмімся з польскімі літарамі, дыфтонгамі, фанетыкай і націскам у польскай мове на майстар-класе “Уводзіны ў польскую мову”.

На лекцыі Алега Юрчыка “Як правільна ўвозіць тавары для асабістага карыстання і пазбегнуць канфлікту з мытняй” удзельнікі даведаліся што лічыцца таварам для асабістага карыстання, як выбраць сістэму зялёнага/чырвонага канала і парадак дэкларавання тавараў.

Цягам 90 хвілін удзельнікі і ўдзельніцы майстра-класа “Што рабіць, каб сацсеткі і тэксты працавалі на вас” разбіралі асноўныя інструменты і магчымасці сацыяльных сетак і асновы капірайтынгу, для таго каб прасунуць свой праект ці ініцыятыву самастойна і без  вялікіх грашовых выдаткаў.

Майстар-клас праводзілі Наста Пілюгіна і Дзіяна Ляшкевіч.

Слухаць і чуць сваё цела, каб заўсёды быць здаровымі, поўнымі сіл і энергіі навучала Надзея Шафрановіч на майстар-класе “Фізічны і псіхалагічны дабрабыт, асабістая рэалізацыя з дапамогай тэхнік Самадэва”.

Пра метад сямейных расстановак распавяла Таццяна Смольнік на лекцыі “Маё жыццё — мае правілы, ці не? Як звязана гісторыя роду з маім жыццём і лёсам? Якія праблемы да нас прыходзяць ад продкаў і як іх вырашыць?”

Запрашаем падпісывацца ў суполкі Майстэрняў у ВК і ФБ а таксама сачыць за навінамі на нашым сайце.

Арганізатар:
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»

Партнёры:
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар»
Рэгіянальнае прадстаўніцтва Бізнес-школы ІПМ у Гродне

Інфапартнёры:
Hrodna.Life
Grodno.in 
015.by 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як ашуканцы зарабляюць на перапісу насельніцтва
    У пачатку гэтага тыдня па дамах на вуліцы Ажэшкі хадзілі людзі і прапаноўвалі набыць і ўсталяваць фільтры для ачысткі вады. Яны называлі сябе супрацоўнікамі кампаніі, якая дзейнічае па замове Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Маўляў, у горадзе адбываецца пагаршэнне якасці вады, таму эпідэміёлагамі ініцыяваная ўстаноўка фільтраў ачысткі, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Так ашуканцы спрабуюць нажыцца ў асноўным […]
  • Глядзіце, дзе ў Гродне з’явіцца новы мікрараён
    Плошчы былой вайсковай часці патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. На такую праблему звяртаюць увагу гарадскіх уладаў жыхары мікрараёна Фолюш у Гродне, паведамляе tvgrodno.by. Тэрыторыя калісьці рэжымнага аб’екта, сігналізуюць грамадзяне, ператварылася ў сапраўдны сметнік. Пустыя будынкі застаюцца безгаспадарнымі і незапатрабаванымі. Да таго ж закінутыя пабудовы сталі кропкай прыцягнення для падлеткаў. Былыя вайскоўцы перажываюць і кажуць, што за будынкам не […]
  • Дом Ажэшкі і Лідскі замак. У філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр
    У фае абласной філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр. Тут можна ўбачыць гродзенскі домік Элізы Ажэшкі, Мірскі і Лідскі замкі, Ашмянскую сінагогу і многае іншае, піша grodnonews.by. – Галоўная асаблівасць гэтай выставы ў тым, што аўтары прадстаўленых на ёй работ – жыхары Прынямоння. Яна стала вынікам абласнога творчага конкурсу бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага «Архітэктурныя помнікі малой радзімы», – […]
  • Што кажуць улады пра «закон супраць прапаганды ЛГБТ»
    Пра падрыхтоўку закону аб забароне «прапаганды ЛГБТ» у Беларусі паведаміў на сваёй Facebook-старонцы ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей. Актывіст выставіў і 14 старонак «аргумэнтаў», якія нібыта даслалі ў Міністэрства адукацыі з Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, піша svaboda.org. Дакумэнт: «ЛГБТ-прапаганда дыскрэдытуе інстытут сям’і» У дакумэнце прапануецца ўвесьці крымінальную і адміністрацыйную адказнасьць за «распаўсюджваньне інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сямʼі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY