Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Адбыліся першыя фестывальныя майстар-класы

Якія ўражанні ўдзельнікаў ад майстар-класаў?

Уражанні вядучых

Вадзім Шмыгін, БелаПАН, вядучы майстар-класа “Замест словаў: Data-journalism і візуалізацыя дадзеных”:
Я здзіўлены тым, што ўсе слухачы майстар-класа вельмі дысцыплінаваныя і ніхто не выйшаў да сканчэння занятку. Прыемна, што ва ўсіх быў бачны агонь у вачах і шчырая зацікаўленасць тэмай.

Марына Клінава, SourceFabric, вядучая майстар-класа “Свабодныя праграмныя інструменты для лічбавай журналістыкі”:
Я планавала больш практычны занятак з выкарыстаннем прэзентаваных мной інструментаў. Але нават тэарэтычны расповед, спадзяюся, будзе карысны слухачам. Прыемна ўразіла іх шчырая зацікаўленасць тэмай і сэнсоўныя пытанні.

Віталь Мароз, MediaNext, Украіна, вядучы майстар-класа “25 крэатыўных ідэй для кантэнта і дызайна інфармацыйнага онлайн-выдання. Сустрэча ў межах онлайн-Клуба новыя медыя By_HUB”:
Мне вельмі падабаецца і сам фестываль, і ваш горад. Што тычыцца майстар-класа – прыемна ўразіла, што атрымалася размова не настаўніка з вучнямі, а вядучага з людзьмі, якія вельмі добра арыентуюцца ў тэме. Мне вельмі спадабалася аўдыторыя – вельмі талковыя дзяўчаты і хлопцы, ад якіх я падпітваўся пазітыўнай энергіяй.

Сяргей Гарбачоў, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра “КоммерсантЪ-Украина”, вядучы майстар-класа “Кухня дзелавой журналістыкі: патрабаванні да маладых журналістаў. Сустрэча ў межах онлайн-Клуба новыя медыя By_HUB”:
Такія фэсты для мяне – гэта заўсёды карысная, як для журналіста, магчымасць прафесійнай камунікацыі. Што тычыцца майстар-класа – гэта яшчэ і зваротная сувязь з боку маладога пакалення журналістаў. Дзякуючы жывой размове з беларускімі калегамі я лепш разумею спецыфіку журналістыкі ў вашай краіне і магу параўнаць яе з украінскай.

Уражанні ўдзельнікаў

Юры, Гродна: – Вельмі насычаная праграма майстар-класаў. Нягледзячы на тое, што інфармацыі вельмі шмат, яна ўспрымаецца добра дзякуючы майстэрству вядучых.

Алесь, Брэст:
Я пазнаёміўся з карыснымі і даступнымі інструментамі для лічбавай журналістыкі. Дзякуй вядучай за тое, што прэзентацыю падрыхтавала такім чынам, што ўсе слухачы змаглі лёгка знайсці іх у сеціве і навучыцца карыстацца.


Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"