Адбылося ўрачыстае адкрыццё пятага сезону “Універсітэту Залатога Веку”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбылося ўрачыстае адкрыццё пятага сезону “Універсітэту Залатога Веку”

Вялікая актавая зала ледзь змясціла больш, чым 200 чалавек, якія прыйшлі 3 кастрычніка на ўрачыстую цырымонію адкрыцця новага акадэмічнага году УЗВ.

Універсітэт Залатога Веку

Пасля прывітальных словаў з боку кіраўніцы праграмы Ланы Руднік (на здымку вышэй), а таксама старшыні Рады УЗВ Марыі Станіславіч удзельнікам сустрэчы былі прадстаўленыя гісторыя і мэта праграмы, а таксама “калектыўны партрэт” слухачоў сёлетняга набору (у выглядзе інфаграфікі).

Затым на сцэну з вітальнымі словамі па чарзе падняліся выкладчыкі, якія будуць весці сёлета 24 секцыі УЗВ.

універсітэт залатога веку

Скончылася ўрачыстая імпрэза невялікім канцэртам у выкананні былой слухачкі “Універсітэту Залатога Веку” Таццяны Харчанка.

Больш падрабязны рэпартаж з адкрыцця новага акадэмічнага года ў межах УЗВ, чытайце на вэб-старонцы гэтай Праграмы, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых гарадзенцаў.

Фота Анэлі Нядзведзіч

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY