Адбыўся чарговы выпуск студэнтаў “Школы сучаснай журналістыкі”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбыўся чарговы выпуск студэнтаў “Школы сучаснай журналістыкі”

Выпускная сустрэча ўдзельнікаў курса “Школа сучаснай журналістыкі” адбылася ў пачатку траўня ў Гродне. Выпускнікі Школы атрымалі пасведчанні аб яе паспяховым сканчэнні, а таксама падзяліліся сваімі ўражаннямі ад навучання.


Падчас заняткаў у Школе слухачы курса даведаліся як выбраць тэму, навесці «фокус» і выбраць фармат, пазнаёміліся з анлайн журналістыкай і мультымедыйным кантэнтам, даведаліся як “спакаваць” кантэнт для розных платформаў, як прыдумаць загаловак і як “прадаць” свой матэрыял у сацыяльных сетках, вывучалі лонгрыды і пазнаёміліся з этычнымі аспектамі працы журналіста.

Навучанне на курсе «Школа сучаснай журналістыкі» – гэта не толькі тэарэтычныя заняткі, але і практыка. Слухачы Школы стваралі сваю інфаграфіку, вучыліся браць інтэрв’ю, стваралі свае блогі і пісалі навіны і артыкулы. Акрамя гэтага слухачы наведалі майстар-класы, на якіх даведаліся асновы фота і відэарэпартажа.

Таксама ў межах навучання ў «Школе сучаснай журналістыкі» слухачы наведалі трэнінг па камунікацыі, падчас якога даведаліся, як правільна ўсталёўваць кантакт у розных сітуацыях зносін, як эфектыўна мець зносіны з рэспандэнтамі, а таксама адпрацавалі навыкі разумення іншых людзей і авалодалі навыкамі эфектыўнага слухання.

У якасці выкладчыкаў выступалі журналісты і рэдактары HrodnaLife, S13, Белсат Варшава, Белсат Мінск, Камсамольская праўда, Беларускі партызан.

Іна Максімчык, каардынатарка “Школы сучаснай журналістыкі”:
У Школе была магчымасць пазнаёміцца і павучыцца ў прафесіяналаў СЁННЯ, паспяховых і сучасных. Выкладчыкі былі не толькі з Гродна, але і з Мінска і Варшавы.

Удзельнікі за час курсу напісалі звыш 40 работ (не толькі на блогі). Сталі друкавацца. Зразумелі, што друкавацца магчыма, калі знайсці добрую нагоду і аформіць усё па плану.

Мы рады, што тры месяцы прыярытэты слухачоў курса былі накіраваны на школу, і яны паспяхова плавалі ў мультымедыйнай прасторы. Мы працягнем працаваць з кожным персанальна, а пакуль сустракайце новыя імёны ў журналістыцы!

Сваімі ўражаннямі ад вучобы на курсе «Школа сучаснай журналістыкі» падзяліліся ўдзельнікі курса:

Канстанцін Міхайлоўскі:

Школа сучаснай журналістыкі для мяне стала выдатнай крыніцай інфармацыі аб цяперашнім стане спраў у галіне. Навучанне ў практыкуючых прафесіяналаў, якія кожны дзень ствараюць медыйны прадукт, каштоўна само па сабе. Дадайце сюды кучу практычных навыкаў, падрыхтоўку разнажанравых матэрыялаў, публікацыю іх у СМІ, знаёмства з цікавымі людзьмі, сяброўскую атмасферу і Вы зразумееце, што такое ШСЖ.
Вялікі дзякуй за магчымасць паўдзельнічаць у такім карысным адукацыйным праекце.

Уладзімір Аплевіч:

Навучанне ў ШСЖ акрамя ведаў дае магчымасць паспрабавць сябе ў новай ролі. Больш таго, гэта выдатны шанец раскрыць сябе, курсы даюць магчымасць змяніць сваё жыццё. Выкладчыкі ШСЖ, людзі з вялікім досведам, якія працуюць як у рэгіянальных, так і ў агульна рэспубліканскіх медыа. Як высветлілась многія з іх былыя слухачы ШСЖ, што сведчыць аб высокай якасці курсаў. На занятках час мінае незаўважна, кожны выкладчык гэта асоба. Па стваральніках курса відаць, што для іх гэта не проста праца, а нешта большае. Яны як кажуць “гараць ідэяй” таму усё атрымоўваецца на вышэйшым узроўні!

Андрэй Піхун:

Мне спадабаліся заняткі ШСЖ. Сучасныя веды ў галіне журналістыкі, лекцыі прафесіяналаў, цікавы фармат заняткаў – усё гэта было цікава, а таксама я навучыўся пісаць невялікія артыкулы і браць інтэрв’ю.

Вадзім Гельвей:

“Студыя карысных кампетэнцый” здзівіла ў чарговы раз. Некалькі месяцаў навучання ў школе сучаснай журналістыкі за невялікія грошы.

Неверагодны ўзровень арганізацыі, дзе была задзейнічана вялікая колькасць настаўнікаў. Што ні занятак, то майстар-клас з карыснай і цікавай інфармацыяй. Часам мне здавалася, што я ўсяго гэтага не варты і працягваў патрабаваць з сябе і развівацца.

Цалкам прачуў прафесію журналіста, складаную, часам няўдзячную працу. Вельмі спадабаліся заняткі, калі выкладчыкі давалі не тэорыю, а распавядалі пра тое, як яны працуюць, з чаго складаецца іх працоўны дзень.

Увесь матэрыял дубляваўся ў агульную групу, а ўсе дадатковыя пытанні вырашаліся па тэлефоне ў любы час. Школа сучаснай журналістыкі апынулася шматдзённым марафонам, да фінішу якога дабег не кожны, а толькі той, хто сапраўды быў у гэтым зацікаўлены і вельмі прыемна, што на фінішы нас чакалі кіраўнікі з прэстыжнымі граматамі.

Самым складаным заняткам апынуўся выпускны, дзе ты разумеў, што ўсё сканчаецца, але ў той жа час прыемна цешыла тое, што ты быў часткай гэтага крутога праекта!

Ліза Індушка:

Навучанне ў “Школе сучаснай журналістыкі” пакінула ў мяне найлепшыя ўражанні. За гэтыя тры месяцы арганізатары і выкладчыкі навучылі мяне правільна выказваць свае думкі, а таксама дазволілі даведацца ўсе аспекты журналістыкі, вартасці і недахопы дадзенай прафесіі, як трэба і не трэба падаваць матэрыял. Я даведалася шмат новых фарматаў падачы інфармацыі – лонгрыды, storytelling, і г.д. Парадавала таксама тое, што акрамя тэорыі, у нас таксама была практыка, дзе мы на час маглі адчуць сябе журналістамі, ужываючы атрыманыя веды. Дзякуй арганізатарам і выкладчыкам!

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Канцэрт «Lady Pank» у Гродне перанеслі на восень
    Канцэрт польскага гурта меўся адбыцца 28 ліпеня у Новым замку. Але яго перанеслі з-за знайдзеных парэшткаў XII стагоддзя, якія патрабуюць дбайнага вывучэння. Папярэдне новы канцэрт запланаваны на 22 верасня.  – Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў прыкладна XII стагоддзя, якія патрабуюць вельмі […]
  • На будаўніцтве БелАЭС упаў і загінуў мантажнік (абноўлена)
    16 ліпеня на БелАЭС упаў з вышыні мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі. Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку са смяротным зыходам расследуюцца, піша Мінэнерга. Вядома, што стажор-мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі загінуў раніцай 16 ліпеня. Яму было 42 гады. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзяцца ўсе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Сяргей Шаршаневіч адзначае, што праблема вытворчага […]
  • «Нам будзе чым накарміць дзіця заўтра!» Як гродзенцы дапамаглі хвораму хлопчыку
    У маі 2018 года Гродзенскае дабрачыннае таварыства звярнулася да людзей з просьбай дапамагчы Ягору Дузю – хлопчыку з сіндромам кароткай кішкі, на падтрыманне жыцця якога штогод патрабуецца 18035 рублёў. На просьбу дапамагчы Ягору адгукнулася вялікая колькасць людзей, арганізацый і прадпрыемстваў. За месяц ўдалося сабраць 29721 рублёў, а гэта ў паўтары разы больш, чым прасілі. Грошы […]
  • “Кіслае піва становіцца папулярным”. “Лідскае піва” выпусціла новы крафт
    Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які буйны піўзавод вывеў на масавы рынак. Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і з’явіцца на прылаўках з 16 ліпеня. – Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі, – адзначыў галоўны […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY