Адбыўся другі выпуск навучэнцаў Школы медыяменеджмента

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбыўся другі выпуск навучэнцаў Школы медыяменеджмента

Карысная, натхняльная, практыка арыентаваная, максімальна набліжаная да рэальнасці, сістэмныя і адаптаваныя да нашых рэаліяў веды, высокі трэнерскі патэнцыял выкладчыкаў – гэта толькі некаторыя з водгукаў удзельнікаў другога набора Школы медыяменеджменту, якія сабраліся 27 студзеня на сваю выпускную сустрэчу.

З верасня да сярэдзіны студзеня 16 менеджэраў з розных медыйных праектаў знаёміліся з сакрэтамі стратэгічнага кіравання, стварэння і прасоўвання кантэнту, манетызацыі, працы ў камандзе.

Выпускнікі, трэнеры і арганізатары другога набору Школы медыяменеджмента

У час выпускной сустрэчы выпускнікі Школы прадставілі свае камандныя праекты, у межах якіх неабходна было распісаць канцэпцыю развіцця журналісцкага старт-апа.

TravelFree – так называўся праект, распрацаваны камандай навучэнцаў Школы (Анжэла Белуш, Андрэй Вышынскі, Анастасія Грабеннікава і Валерый Юдзін)

Грунтоўны аналіз мэтавых групаў, сваіх моцных і слабых бакоў, магчымасцяў і пагрозаў, кантэнт-план,  фінансавыя разлікі – з усімі гэтымі задачамі кожная з праектных груп справілася добра.

Другое месца ў конкурсе заняў праект Susedzi.by (Яніна Мельнікава, Дзяніс Васількоў, Аляксандра Забело, Лада Якоўчык)

Пераможцы конкурса вызначаліся як журы, у склад якого ўваходзілі трэнеры і арганізатары Школы, так і шляхам “народнага галасавання”, у якім удзельнічалі і самі выпускнікі Школы.

Першае месца па суме галасоў журы і “народнага галасавання” неспадзявана нават для сябе атрымала каманда распрацоўшчыкаў праекта TheFlash (Раман Раманаў, Ірына Пракопчык, Ганна Казакова і Дзіма Сакалоўскі)

У час выпускной сустрэчы навучэнцы Школы звярнуліся таксама да картак, на якіх у час самага першага трэнінга ў Львове фіксавалі свае чаканні і апасенні ад курса.

На здымку: удзельнікі Школы Раман Алешка і Аляксей Шота (абодва з Гродна), а таксама трэнеры Галіна Малішэўская і Зміцер Ягораў

Як высветлілася, для многіх Школа дала нават больш, чым яны чакалі. Больш таго, многія з удзельнікаў курса ўжо актыўна ўкараняюць атрыманыя веды ў сваіх рэдакцыях.

Вось толькі некалькі выказванняў выпускнікоў на гэты конт:

– Мы определили сегменты аудитории и стали осмысленнее с ними работать. Это привело к расширению аудитории и активизации её ядра, для наших масштабов довольно существенные;

– Мы стали больше времени уделять планированию, расширили список освещаемых тем и форматов материалов после проведения более детального анализа аудитории;

– Я прыпыніла руцінную працу, але выдаткавала час на асэнсаванне і планаванне. Распрацоўваю развіццё праекта ў новай камунікацыйнай і бізнэс-стратэгіі, на новых платформах (відэа – рыхтую пілотны-праект, і мэсэнджэры). Ёсць разуменне пра бізнэс-мадэль;

– Мы определились со своей миссией, стратегией, своей целевой аудиторией, с тональностью общения в социальных сетях. Стали думать над партнерскими проектами, возможностями монетизации нашей деятельности и оффлайн мероприятий.

Кульмінацыяй сустрэчы стала ўручэнне сертыфікатаў пра сканчэнне Школы.

Дзяніс Васількоў і Ганна Казакова – шчаслівыя выпускнікі Школы

Ужо на наступны дзень пасля выпускной сустрэчы арганізатары і трэнеры Школы сабраліся на сваю сустрэчу па ацэнцы і планаванні дзейнасці.

Ідзе падрыхтоўка праграмы вэбінараў для Школы медыяменеджменту

Праца трэцяга набору Школы распачнецца ўжо 16 лютага.

Асаблівасцю Школы-3 будзе ўзбагачэнне дыстанцыйнага кампаненту навучання за кошт вэбінараў з удзелам лепшых украінскіх і беларускіх экспертаў.

Спіс удзельнікаў новага набору Школы будзе сфармаваны да 9 лютага.

Праграма Школы медыяменеджменту распрацаваная прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Магістэрскай праграмы па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё. Раў пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Фота Валерыя Юдзіна, Дзяніса Васількова, Вітаўта Рудніка

 

30 Студзеня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Канцэрт «Lady Pank» у Гродне перанеслі на восень
    Канцэрт польскага гурта меўся адбыцца 28 ліпеня у Новым замку. Але яго перанеслі з-за знайдзеных парэшткаў XII стагоддзя, якія патрабуюць дбайнага вывучэння. Папярэдне новы канцэрт запланаваны на 22 верасня.  – Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў прыкладна XII стагоддзя, якія патрабуюць вельмі […]
  • На будаўніцтве БелАЭС упаў і загінуў мантажнік (абноўлена)
    16 ліпеня на БелАЭС упаў з вышыні мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі. Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку са смяротным зыходам расследуюцца, піша Мінэнерга. Вядома, што стажор-мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі загінуў раніцай 16 ліпеня. Яму было 42 гады. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзяцца ўсе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Сяргей Шаршаневіч адзначае, што праблема вытворчага […]
  • «Нам будзе чым накарміць дзіця заўтра!» Як гродзенцы дапамаглі хвораму хлопчыку
    У маі 2018 года Гродзенскае дабрачыннае таварыства звярнулася да людзей з просьбай дапамагчы Ягору Дузю – хлопчыку з сіндромам кароткай кішкі, на падтрыманне жыцця якога штогод патрабуецца 18035 рублёў. На просьбу дапамагчы Ягору адгукнулася вялікая колькасць людзей, арганізацый і прадпрыемстваў. За месяц ўдалося сабраць 29721 рублёў, а гэта ў паўтары разы больш, чым прасілі. Грошы […]
  • “Кіслае піва становіцца папулярным”. “Лідскае піва” выпусціла новы крафт
    Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які буйны піўзавод вывеў на масавы рынак. Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і з’явіцца на прылаўках з 16 ліпеня. – Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі, – адзначыў галоўны […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY