Адбыўся першы выпуск Школы медыяменеджменту

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбыўся першы выпуск Школы медыяменеджменту

Выпускнікамі Школы сталі 14 рэдактароў і намеснікаў рэдактароў медыярэсурсаў з розных рэгіёнаў краіны. У склад каманды арганізатараў і трэнераў Школы ўваходзілі і сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Школа складалася з 4 модуляў, прысвечаных кіраванню стратэгіямі, кантэнтам, фінансамі і камандай.

Кожны модуль складаўся з стацыянарнага трэнінга (2-3 дні), а таксама дыстанцыйнай працы на платформе Moodle.

Арганізатары і трэнеры Школы. Злева направа: Лана Руднік (дырэктарка Школы), Андрэй Аляксандраў, Сяргей Сахараў, Зміцер Ягораў, Юлія Слуцкая, Таццяна Рэпкава, Сюзаннэ Глезэр, Вітаўт Руднік

Трэнерамі Школы былі вядомыя беларускія і замежныя эксперты: Сяргей Сахараў, Андрэй Аляксандраў, Галіна Малішэўская, Юлія Слуцкая, Зміцер Ягораў (усе – Беларусь), Вера Чарныш (Украіна) і Таццяна Рэпкава (Славакія).

Галіна Малішэўская вядзе трэнінг па манетызацыі

Удзельнікі Школы прадстаўлялі рэгіянальныя і нацыянальныя камерцыйныя і некамерцыйныя праекты, “папяровыя” і онлайн выданні, радыё і тэлебачанне.

Выпускная сустрэча адбылася 24 чэрвеня ў Мінску.

У час сустрэчы былі прадстаўленыя 4 выпускныя праекты, над якімі на працягу чатырох месяцаў працавалі ўдзельнікі Школы.

Вольга Давыдава прэзентуе выпускны праект сваёй каманды

Выпускнікі Школы атрымалі заслужаныя сертыфікаты, а трэнеры – падзякі за працу.

Святлана Цішко атрымлівае сертыфікат выпускніцы з рук Сяргея Сахарава

Некаторыя з выпускнікоў падзяліліся тым, якіх вынікаў дасягнулі, а таксама сваімі ўражаннямі ад Школы.

Ілля Лапато (catholic.by), на здымку злева:

Дзякуючы Школе была распрацавана місія рэдакцыя. Правялі некалькі планёрак на аснове маіх ведаў, атрыманых у Школе. У прыватнасці, вучыліся расстаўляць прыярытэты пры выбары тэмаў. Абмеркавалі магчымасці магчымай дыверсіфікацыі і тое, што трэба зрабіць, каб гэта было паспяховым.

Праца паціху набыла сістэмнасць, чаму асабіста я вельмі цешуся.

Дзякую за тое, што паверылі ў мяне і выбралі мяне. Школа застанецца для мяне месцам важнага прафесійнага ўдасканалення і крыніцай пазітыўных успамінаў.

Максім Хлябец (natatnik.org), на здымку зправа:

Гэта лепшая школа, дзе я вучыўся. Веды, якія атрымаў, я ўжо выкарыстоўваю ў сваім праекце і яны спрацоўваюць.

Для мяне былі важным досвед калег, якія працуюць у медыя, стварэнне бізнэс-плана і спосабы заробку грошай, сегментацыя аўдыторыі, стварэнне каманды і роля кожнага ў камандзе, стварэнне кантэнту, які будуць чытаць і глядзець.

Мікола Шакель (CityDog.by):

Школа стала для мяне вельмі карысным інструментам для запаўнення прабелаў у прафесійных ведах. 

Асабліва карыснымі (для мяне, з улікам спецыфікі працы і адукацыі) былі блокі Галіны Малішэўскай у 3-м модулі: манетызацыя, цэнаўтварэнне, “доўгі хвост”. А таксама праца па фармаванні і развіцці стратэгіі, па аналізе і сегментацыі аўдыторыі. Аднак і ў астатніх модулях і прэзентацыях было вельмі шмат карыснага.

Інна Максімчык (“Вечерний Гродно”):

Я теперь уверена как двигаться дальше, получила структуру и видение, инструменты и примеры. СПАСИБО!

Сяргей Чабоцька (s13.ru):

Невероятный опыт общения с профессионалами! 

Структурировал информацию о качестве и подаче контента, узнал новые способы его поиска, расширил знания в части монетизации и развития своего проекта.

Першая беларуская Школа медыяменеджмента была арганізаваная ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра пры інфармацыйнай падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Ужо ў ліпені стартуе набор удзельнікаў наступнай Школы, частка трэнінгаў якой будзе праходзіць у Гродне.

Сачыце за інфармацыяй за нашым сайце!

Больш фотаздымкаў з Школы медыяменеджмента можна знайсці тут.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY