Адбыўся трэнінг для трэнераў у межах праграмы “Акадэмія рэгіянальнага развіцця”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбыўся трэнінг для трэнераў у межах праграмы “Акадэмія рэгіянальнага развіцця”

На працягу трох дзён удзельнікі трэнінга засвойвалі асновы планавання адукацыйных праграм, а таксама рыхтавалі праграмы трэнінгаў “Акадэміі рэгіянальнага развіцця”.

Мэтай трэнінга, які праходзіў 16-18 сакавіка ў Гродне, было павышэнне адукатарскіх кампетэнцый прадстаўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый.

Трэнінг для трэнераў – добрая магчымасць павучыцца адзін у аднаго

Удзельнікі трэнінга, якія прыехалі з розных рэгіёнаў краіны, знаёміліся з канцэптуальнымі асновамі арганізацыі навучання праз досвед, мадэлямі планавання зместу навучальных праграм, а таксама практыкаваліся ў планаванні зместу трэнінгаў і правядзенні асобных заняткаў.

Зараз удзельнікі трэнінга займаюцца дапрацоўкай зместу і методык правядзення “сваіх” трэнінгаў у межах Акадэміі.

Першыя трэнінгі “Акадэміі рэгіянальнага развіцця” адбудуцца ўжо ў красавіку і траўні:

  • “Акадэмія Адукатараў” (13-15.04)
  • “Акадэмія Першых” (27-29.04)
  • “МедыяАкадэмія” (11-13.05).

Мэтай “Акадэміі рэгіянальнага развіцця” з’яўляецца павышэнне патэнцыялу рэгіянальных грамадскіх арганізацый, ініцыятываў, выданняў, а таксама іх здольнасці ўплываць на вырашэнне важных мясцовых пытаняў.

Прыём заявак на ўдзел у Акадэміі працягваецца да 31 сакавіка.

Арганізатарамі Акадэміі з’яўляюцца:

24 Сакавіка 2018 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Канцэрт «Lady Pank» у Гродне перанеслі на восень
    Канцэрт польскага гурта меўся адбыцца 28 ліпеня у Новым замку. Але яго перанеслі з-за знайдзеных парэшткаў XII стагоддзя, якія патрабуюць дбайнага вывучэння. Папярэдне новы канцэрт запланаваны на 22 верасня.  – Канцэрт адбудзецца, ён не адменены, але пройдзе пазней. Зараз на тэрыторыі замка вядуцца раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя парэшткі будынкаў прыкладна XII стагоддзя, якія патрабуюць вельмі […]
  • На будаўніцтве БелАЭС упаў і загінуў мантажнік (абноўлена)
    16 ліпеня на БелАЭС упаў з вышыні мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі. Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку са смяротным зыходам расследуюцца, піша Мінэнерга. Вядома, што стажор-мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі загінуў раніцай 16 ліпеня. Яму было 42 гады. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзяцца ўсе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Сяргей Шаршаневіч адзначае, што праблема вытворчага […]
  • «Нам будзе чым накарміць дзіця заўтра!» Як гродзенцы дапамаглі хвораму хлопчыку
    У маі 2018 года Гродзенскае дабрачыннае таварыства звярнулася да людзей з просьбай дапамагчы Ягору Дузю – хлопчыку з сіндромам кароткай кішкі, на падтрыманне жыцця якога штогод патрабуецца 18035 рублёў. На просьбу дапамагчы Ягору адгукнулася вялікая колькасць людзей, арганізацый і прадпрыемстваў. За месяц ўдалося сабраць 29721 рублёў, а гэта ў паўтары разы больш, чым прасілі. Грошы […]
  • “Кіслае піва становіцца папулярным”. “Лідскае піва” выпусціла новы крафт
    Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які буйны піўзавод вывеў на масавы рынак. Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і з’явіцца на прылаўках з 16 ліпеня. – Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі, – адзначыў галоўны […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY