Адбыўся трэці выпуск Школы медыяменеджмента

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбыўся трэці выпуск Школы медыяменеджмента

Выпускнікамі трэцяга набору Школы сталі рэдактары і іншыя менеджэры выданняў з Браслава, Брэста, Гродна, Магілёва і Мінска.

На працягу пяці месяцаў яны знаёміліся з тым, як распрацаваць стратэгію развіцця свайго медыяпраекта, навучыцца зарабляць і ашчадна выкарыстоўваць грошы, кіраваць камандай, распрацоўваць цікавы кантэнт.

Адметнасцю сёлетняга курса быў цыкл вэбінараў з вядомымі ўкраінскімі экспертамі ў галіне медыяменеджмента.

Сярод сёлетніх выпукнікоў Школы прадстаўнікі такіх вядомых у краіне і асобных яе рэгіёнах выданняў, як “Імена“, фінансавы партал Myfin.byАгентва сацыяльных навін, “Вечерний Брест”, “Народная воля”, Экалагічны партал Ecoidea.byHrodna.life ды іншыя рэсурсы.

У час выпусной сустрэчы, якая адбылася 16 чэрвеня ў Мінску, удзельнікі Школы прадставілі чатыры вучэбныя праекты, над якімі працавалі на працягу курса, а таксама падзяліліся сваімі ўражаннямі і рэкамендацыямі.

Каманда-пераможца конкурса навучальных праектаў

Вось толькі некаторыя з іх:

Адар’я Гуштын, “Імена”:

– Насычаны практычнымі рэкамендацыямі курс, энергічныя заняткі, трапныя рэкамендацыі для нашага рынку. Гэта школа, дзе вас навучаць, як ствараць, аналізаваць і прадаваць, таму што медыя – гэта бізнэс, і час уключацца ў справу.

Марта Мартынюк (злева)natatnik.by:

– Это лучшее обучение, которое я проходила, Обучение, которое переворачивает взгляд на медиасистему и роль медиаменеджера благодаря мастерству тренеров, а также опыту участников школы.

Уладзімір ЛужнёўRealt.by

– Спасибо за полезное и практичное обучение в школе. Благодаря этому появилось системное понимание работы медиа. 80% пройденного в школе я использовал в своей работе.

Галляш Сяляваbraslaw.by:

– Усё выдатна, і вельмі дзіўна, як можна было ўціснуць у нашы галовы столькі карыснай інфармацыі за такі кароткі час!

Ужо ў канцы чэрвеня распачнецца чарговы набор удзельнікаў Школы медыяменеджменту.

Сачыце за інфармацыяй на сайтах арганізацый, якія ладзяць гэтую праграму, а таксама ў групе “МедыяМенеджментБеларусь” у Фэйсбуку.

Першая беларуская Школа медыяменеджмента арганізаваная ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра пры падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Сяргей Саладоўнікаў вяртаецца ў “Нёман”
    Пресс-служба гродненского клуба сообщила о возвращение в Гродно Сергея Солодовникова.  С 21 января специалист назначен директором СДЮШОР “Неман”, он в прошлом сезоне возглавлял перволиговую “Лиду”. Сергей Витальевич в отдельном представлении не нуждается. Достаточно сказать, что в качестве игрока Солодовников сыграл за наш клуб 396 официальных игр, а в качестве главного тренера провёл 355 матчей. Возглавлявший СДЮШОР с […]
  • #10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен
    У сеціве набірае папулярнасць #10yearchallenge: людзі выкладваюць свае сучасныя здымкі і здымкі 10-гадовай даўніны. Hrodna.life параўнаў, як змянілася за гэты перыяд Беларусь. Заробкі Сярэдні заробак па краіне ў 2009 годзе складаў 357$. Дакладна сказаць, якой будзе сярэдня зарплата у 2019 годзе, пакуль немагчыма. Паводле дадзеных за 2018 год – 465$. Згодна з абяцанкамі кіраўніцтва краіны, сёлета заробкі будуць прыкладна на […]
  • Пад Гродна машына пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе
    20 студзеня, а палове на сёмую вечара, у вёсцы Табала кіроўца Renault наехаў на  соракапятилетнего мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці. На дадзены момант складана сцвярджаць, ці быў пешаход у стане алкагольнага ап’янення. Мужчына быў апрануты ў цёмную вопратку, на якой меліся святлаадбівальныя элементы. Следчыя яшчэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыюць М6 у Гродзенскай вобласці
    На М6 гэтай вясной увядуць яшчэ 120-кіламетровы ўчастак з рухам па чатырох палосах. Ужо цяпер на выпадак недахопу тэхнікі падчас моцных снегападаў і завей РУП «Гродноавтодор» заключыла дамовы з дарожна-будаўнічым трэстам №6 г. Гродна, прадпрыемствамі меліярацыйных сістэм аб дапамозе тэхнікай. Яе рэзерв складае 51 адзінку, піша grodnonews.by. У ходзе абнаўлення аўтамагістралі рэканструявалі дзве вытворча-тэхналагічныя пляцоўкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY