Адбыўся юбілейны выпуск гарадзенскай Школы журналістыкі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адбыўся юбілейны выпуск гарадзенскай Школы журналістыкі

Выпускная імпрэза з удзелам навучэнцаў, выкладчыкаў і арганізатараў курса адбылася 13 красавіка ў кавярні “Шэкспір”.

Сёлета навучанне ў Школе бралі больш за 20 чалавек, якія на працягу некалькіх месяцаў спасцігалі асновы сучаснай журналісткі: вучыліся браць інтэрв’ю, пісаць навіны, ствараць мультымедыйныя гісторыі, засвойвалі розныя інструманты візуалізацыі інфармацыі.

Навучанне ў Школе спалучалася з практыкай у рэдакцыях гарадзенскіх выданняў. Дзякуючы гэтаму ў “актыве” сёлетніх выпускнікоў Школы дзесяткі публікацый, некаторыя з якіх актыўна перадрукоўваліся рознымі медыямі.

Навучэнцы юбілейнага, ужо 20 па ліку набору Школы, стварылі сёлета таксама 4 уласныя блогі, якія былі своеасаблівым навучальным палігонам.

Частка выкладчыцкай каманды Школы сучаснай журналістыкі

У час выпускной сустрэчы гучалі добрыя словы ў адрас каардынатаркі Школы Іны Максімчык, выкладчыкаў Школы З Гродна, Менску, Варшавы, Кіева.

Многія з выпускнікоў дэкляравалі, што плануюць звязаць сваю будучыню з прафесіяй журналіста.

“Школу сучаснай журналістыкі” сумесна ладзяць ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

 

16 Красавіка 2019 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Раздзяляй і ўладар. У Гродне паказваюць выставу пра смецце  
    На другім паверсе забаўляльнага цэнтра “Галактыка” да 22 чэрвеня праходзіць экавыстава ZaWtra. Уваход вольны, а бясплатную экскурсію па стэндах правядзе прадстаўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аднаго з арганізатараў. Гэта першая ў Беларусі інтэрактыўная выстава пра тое, як не проста правільна сартаваць смецце, што не так і лёгка, а як змяншаць яго колькасць штодзень у сваім уласным […]
  • Гарачая клубнічка і чорная пятніца. Колькі насамрэч каштуе беларуская ягада
    “Клубніка нада?” – гэтыя словы ў ваколіцах Лунінца ў чэрвені кажуць замест прывітання. Асабліва, калі сустракаюць незнаёмых людзей. Для клубнічнай сталіцы Беларусі сярэдзіна лета – самы гарачы і нервовы час. Сёлета праблемаў дадало і анамальна гарачае надвор’е. Кошты на ягаду абваліліся і гэта нарадзіла шмат нараканняў і чутак вакол іх. Hrodna.life паехаў у Лунінец, каб […]
  • У Белавежскую пушчу прыйшоў мядзведзь
    На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info. З’яўленне мядзведзя ў прыгранічных лясах заўсёды выклікае цікавасць. Для лясных турыстаў і грыбнікоў гэта патэнцыйная небяспека, для мясцовых жыхароў пагроза іх гаспадарцы, а для навукоўцаў вельмі рэдкі асобнік, за якім хочацца паназіраць і спадзявацца, што мядзведзь пасяліцца і будзе разнастаіць фауну гэтых месцаў. 14 чэрвеня 2019 […]
  • Летніку па аднаўленні сядзібы ў Шчорсах быць! Збіраюць сродкі
    На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка. “Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору. Чым унікальная сядзіба Храптовічаў? – яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY