Адкрыты другі набор у «E-School: Школа медыяменеджменту»

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адкрыты другі набор у «E-School: Школа медыяменеджменту»

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) сумесна з Магістарскай праграмай па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэта (Львоў, Украіна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Раў, пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць другі набор слухачоў у «E-School: Школа медыяменеджменту»

Заняткі ў Школе пачнуцца ў верасні  2017 года і будуць складацца з чатырох модуляў, кожны з 3-дзённай вочнай сесіі і дыстанцыйнай працы на платформе Moodle.

Праграма Школы разлічана на чатыры месяцы і мае на мэце павышэнне кваліфікацыі менеджараў беларускіх медыя і медыйных праектаў НГА.

Трэнеры Школы – медыяпрафесіяналы з Беларусі, Украіны, Славакіі, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца менеджары журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў (рэдактары, намеснікі рэдактароў, кіраўнікі аддзелаў), матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.

Навучанне ў Школе бясплатнае. Усе ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаванне і пражываннем падчас стацыянарных сесій Школы, а таксама кампенсуюць праезд да месца правядзення Школы.

Больш падрабязна даведацца пра трэнераў, расклад заняткаў, праграму Школы, а таксама пачытаць водгукі выпускнікоў Першай Школы можна па спасылцы.

Там жа можна пакінуць заяўку на ўдзел у Школе. Крайні тэрмін падачы заявак – 1 жніўня.

Арганізатары Школы звяжуцца з папярэдне адабранымі кандыдатамі да 5 жніўня і ўзгадняць даты правядзення сумоўя, на аснове якога будзе вызначаны афіцыйны спіс удзельнікаў Школы.

Дадатковую інфармацыю можна таксама атрымаць па E-mail – mediamanagementbelarus@gmail.com

05 Ліпеня 2017 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне чатырохгадовы хлопчык выпаў з акна шматпавярховіка
    На вуліцы Дамброўскага з акна шматпавярховіка выпаў чатырохгадовы хлопчык. Яго маці ў той час выпівала. Вечарам 24 мая жанчына пайшла з сынам у госці да знаёмых. Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Высветлілася, што каля паловы на дзесятую вечара дзіця знаходзілася каля акна. Хлопчык змог адкрыць створкі і выпаў з […]
  • У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода Юліюсу Столе
    На платформе Talaka пачаўся збор сродкаў на ўсталяванне помніка Юліюсу Столе, які заснаваў шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы. Шклозаводу «Нёман» у Бярозаўцы, Лідскага раёну, сёлета спаўняецца 135 гадоў. Гісторыя гэтага месца непарыўна звязана з развіццём шклозавода «Нёман». Але у горадзе да гэтай пары няма помніка заснавальніку завода Юліюсу Столе. Юліюс Аўгусцінавіч Столе, спачатку арандатар, а потым […]
  • Ланч-меню на 25 мая. Прапановы ў розных частках горада
    Хутка абед і мы прапануем вам актуальныя ланч-меню Гродна на 25 мая. Сёння ў нашым аглядзе 8 гродзенскіх кафэ і рэстаранаў. Спадзяёмся, што такі сервіс дапаможа вам добра правесці перапынак у працы і наведаць тое месца, дзе ёсць вашы любімыя стравы. Смачна есці! «Старый город», вул. Дубко, 17, Гандлёвы цэнтр Old City «Старый город», ланч-меню на 25 мая «Бизнес-паб», […]
  • Фотафакт: Сямашка паказаў свой новы аб’ект у цэнтры Гродна
    У будынка, які знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23, пакуль гатовы толькі фасад. Аб’ект плануюць здаць цалкам да верасня. Там павінен адкрыцца рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль. Акрамя гэтага ў будынку плануюць размясціць яшчэ фітнес-цэнтр і офісы. Побач з’явіцца паркоўка для 20 аўтамабіляў. Мела быць толькі гасцініца Нежылы будынак на вуліцы Калючынскай прадпрымальнік Станіслаў Сямашка набыў на […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY