Адукацыйна-падтрымліваючы курс для жанчын “Гендар з розных бакоў”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Адукацыйна-падтрымліваючы курс для жанчын “Гендар з розных бакоў”

Такую назву мае інтэрактыўны адукацыйны курс, падчас якога арганізатаркі прапануюць разглядзець паняцці “салідарнасць”, “клопат” і “чалавечая годнасць” з гендарнай, філасофскай і прававой перспектывы.

Курс падыходзіць для ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе нешта новае і абмеркаваць тое, што баліць і хвалюе.

Арганізатаркі робяць упор на жывую камунікацыю, вітаюць асабісты ўклад удзельніц і шануюць іх за ідэі, вопыт і разнастайнасьць поглядаў.

Гендар з розных бакоў – гэта:
інтэрактыўныя заняткі па гендарнай тэорыі ў фарматах дыскусіі, дэбатаў і гендарнага квізу;
група падтрымкі з аднадумцамі;
майстар-класы і нефармальныя афлайн-вечарынкі.

Форма заняткаў: анлайн + дзве афлайн-сустрэчы для жадаючых.

Дэдлайн падачы заявак – 31 траўня.

Пра вынікі адбору стане вядома 2 чэрвеня. Пачатак заняткаў – 3 чэрвеня.

Падрабязную праграму курса і дадатковую інфармацыю шукайце на сайце http://progender.online/

28 Траўня 2021 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Выйшаў сёмы нумар навуковага часопіса “Гарадзенскі гадавік”
    Выйшаў з друку новы нумар “Гарадзенскага гадавіка”. “Асэнсоўваем гісторыю роднай Гародні, вывучаючы жыццё асоб і сем’яў, заглыбляемся ў свет іх ідэнтычнасці, светапогляду і культурных кодаў, штодзённасці і няпростых жыццёвых рашэнняў”, – напісаў пра нумар “Цэнтр гарадскога жыцця”. Нумар прысцяцілі гісторыкам Таццяне Маліноўскай і Вользе Сабалеўскай, “для якіх адкрыццё таямніц гарадзенскай мінуўшчыны было сэнсам жыцця”. Таццяна […]
  • У Польшчы затрымалі двух беларусаў. Яны перакідвалі кантрабанду праз мяжу дронам
    На мінулым тыдні польскія памежнікі спынілі кантрабанду з 2000 пачак цыгарэт і затрымалі трох чалавек. Тытунёвыя вырабы перакідвалі праз мяжу з дапамогай дрона – паведамілі Hrodna.life у прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы. “У 900 метрах ад дзяржаўнай мяжы дрон скінуў груз і разгарнуўся да Беларусі. У гэтым месцы  памежнікі заўважылі трох чалавек. Мужчыны падабралі груз […]
  • Тэмпература б’е рэкорды. Як гродзенцы ратуюцца ад спёкі
    У Гродне 21 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд. Паветра прагрэлася да 31,6 градусаў. Папярэдні рэкорд – 30,2 градуса быў зафіксаваны ў 1975 годзе. Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы рэагуюць на спёку. Самыя папулярныя напоі ў гродзенскіх кавярнях апошнія два тыдні – “эспрэса-тонік” і “айс-латэ”. Продаж гэтых напояў вырас у пяць разоў, распавялі Hrodna.life у кавярні “Віленская”. […]
  • На Савецкай плошчы з’явіцца яшчэ адзін будынак. Што там можа быць?
    Права арэнды на зямельны ўчастак, які прылягае да дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы, прададуць з аўкцыёну. Там пабудуюць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама. Аўкцыён пройдзе 13 ліпеня. Участак плошчай 0, 0774 гектара здадуць у арэнду на 50 гадоў. Там з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя […]
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"