Агульны сход ТС: абрана новае кіраўніцтва і вызначаныя прыярытэты працы да 2021 г.

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Агульны сход ТС: абрана новае кіраўніцтва і вызначаныя прыярытэты працы да 2021 г.

Асветніцкая праца са сталымі людзьмі, моладзевыя і валанцёрскія праекты, умацаванне патэнцыялу грамадскіх ініцыятыў, навучанне ў галіне журналістыкі, медыяменеджменту, медыяадукаванасці, культура і спадчына. Гэта пералік прыярытэтных кірункаў працы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” да 2021 г.

Такое рашэнне было прынята на чарговым справаздачна-выбарчым Агульным сходзе арганізацыі, які адбыўся 13 красавіка. Апроч сябраў арганізацыі, удзел у ім браў і прадстаўнік упраўлення юстыцыі гарадзенскага аблвыканкаму.

Удзельнікі схода, заслухаўшы справаздачы праўлення і рэвізійнай камісіі, прызналі працу арганізацыі ў 2017-2019 гг. здавальнаючай.

Было абрана таксама новае кіраўніцтва арганізацыі. Яе праўленне да 2021 г. будзе ўзначальваць Вітаўт Руднік, які змяніў на гэтай пасадзе Ганку Барадзіну.

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” было зарэгістравана ў верасні 1997 г. Сёння гэта адна з самых актыўных рэгіянальных грамадскіх арганізацый краіны.

Толькі ў мінулыя два гады на яе базе і пры яе актыўным удзеле здзяйсняліся такія буйныя праграмы, як “Універсітэт Залатога Веку“, “Школа медыяменеджмента“, “Акадэмія рэгіянальнага развіцця“, “Школа сучаснай журналістыкі“, “Школа моладзевых працаўнікоў“, “PRodvizhenie-2018: медыякампетэнцыі для беларускіх НГА” і шэраг іншых праграм.

Арганізацыя актыўна ўдзельнічала ў дзейнасці Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, Усходнееўрапейскай сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE), стала адной з ініцыятарак стварэння ў канцы 2018 г. кааліцыі “За годнае даўгалецце“.

 

 

15 Красавіка 2019 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Раздзяляй і ўладар. У Гродне паказваюць выставу пра смецце  
    На другім паверсе забаўляльнага цэнтра “Галактыка” да 22 чэрвеня праходзіць экавыстава ZaWtra. Уваход вольны, а бясплатную экскурсію па стэндах правядзе прадстаўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аднаго з арганізатараў. Гэта першая ў Беларусі інтэрактыўная выстава пра тое, як не проста правільна сартаваць смецце, што не так і лёгка, а як змяншаць яго колькасць штодзень у сваім уласным […]
  • Гарачая клубнічка і чорная пятніца. Колькі насамрэч каштуе беларуская ягада
    “Клубніка нада?” – гэтыя словы ў ваколіцах Лунінца ў чэрвені кажуць замест прывітання. Асабліва, калі сустракаюць незнаёмых людзей. Для клубнічнай сталіцы Беларусі сярэдзіна лета – самы гарачы і нервовы час. Сёлета праблемаў дадало і анамальна гарачае надвор’е. Кошты на ягаду абваліліся і гэта нарадзіла шмат нараканняў і чутак вакол іх. Hrodna.life паехаў у Лунінец, каб […]
  • У Белавежскую пушчу прыйшоў мядзведзь
    На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info. З’яўленне мядзведзя ў прыгранічных лясах заўсёды выклікае цікавасць. Для лясных турыстаў і грыбнікоў гэта патэнцыйная небяспека, для мясцовых жыхароў пагроза іх гаспадарцы, а для навукоўцаў вельмі рэдкі асобнік, за якім хочацца паназіраць і спадзявацца, што мядзведзь пасяліцца і будзе разнастаіць фауну гэтых месцаў. 14 чэрвеня 2019 […]
  • Летніку па аднаўленні сядзібы ў Шчорсах быць! Збіраюць сродкі
    На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка. “Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору. Чым унікальная сядзіба Храптовічаў? – яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY