Акцыя “Ружовая стужка” ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Акцыя “Ружовая стужка” ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, Дзіцячая паліклініка №2 г. Гродна, Анкалагічны дыспансер абласной бальніцы і гарадская бальніца №3 (аддзяленне хоспіс) аб’ядноўваюць намаганні для правядзення сумеснай акцыі “Ружовыя стужка”, прымеркаванай да Міжнароднага дня барацьбы з ракам малочнай залозы.

Анкалогія малочнай залозы – вядучае захворванне на якое хварэюць жанчыны і ад якога часцей за ўсё надыходзіць смерць. Анкалогія – захворванне, з якім справіцца толькі ўрачам вельмі складана. І, напэўна, немагчыма. Вельмі важна, каб усе мы – грамадства, разумелі, што анкалогію лягчэй перамагчы, калі займацца прафілактыкай.

На працягу верасня больш чым у 20 кафэ горада былі выстаўленыя скрыні для збору сродкаў на правядзенне акцыі. 30 верасня ў 18.00 запрашаем усіх жадаючых на Савецкую плошчу на акцыю падтрымкі з тымі, хто сёння змагаецца з ракам малочнай залозы. Разам выкладзем сімвал гэтага захворвання з больш, чым 400 свечак. На калонах Палаца тэкстыльшчыкаў з’явіцца пяціметровая ружовая стужка – знак кожнаму, што кастрычнік – месяц, калі ва ўсім свеце спецыялісты заклікаюць звярнуць увагу на цяжкую праблему, аб’яднаць намаганні для распаўсюджвання інфармацыі аб прафілактыцы і дыягностыцы.

1 кастрычніка запрашаем усіх жадаючых на кансультацыі і агляд самымі лепшымі специалистами- лекарамі-анколагамі і мамолагамі:  вул. Замкавая, 13 (Гродзенскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці) з 11.00 да 14.00.

Лекары-анколагі склалі ўнікальную брашуру “Рак малочнай залозы: лепшай абаронай з’яўляецца ранняе выяўленне. Рызыкі, сімптомы, дыягностыка. Дзе прайсці абследаванне на рак малочнай залозы”. Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць атрымаць дадзеную брашуру 1 кастрычніка. Таксама на плошчы будуць працаваць валанцёры і распаўсюджваць інфармацыйную прадукцыю аб раку малочнай залозы.

28 Верасня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY