Алена, беларуская валантэрка ў Гдыні: Por Qué EVS?

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Алена, беларуская валантэрка ў Гдыні: Por Qué EVS?

Прывітанне ўсім аматарам адукацыі і вандровак! Мяне завуць Алена, я нарадзілася на поўдні Беларусі, а цяпер ужо другі месяц жыву на Баўтыцкім узбярэжжы, у Гдыні. І занёс мяне сюды не проста вецер. Заўжды круціўшыся сярод разумных і вельмі мадэрновых людзей, я шмат разоў чула пра EVS, ведала, што гэта, і не разумела людзей, якія могуць кінуць усё і сарвацца ў абсалютна новае жыццё насустрач новым сябрам, суседзям, мове і краіне на цэлы год (так, існуюць кароткатэрміновыя праэкты, але ў маім выпадку гэта 12 месяцаў)!

1

Насамрэч, за размовамі на кухні апынулася, што не кожны ведае адказ на пытаннi «Чаму EVS?» альбо «Чаму Польшча?». У кожнага з валанцёраў свая прыватная гісторыя. Хтосьці расчараваўся ў каханні, хтосьці шукае сябе, хтосьці шукае досвед працы, хтосьці вучыць мовы, хаця часцей усё і адразу:) Асабіста я ў пэўны момант свайго жыцця зразумела, што не развіваюся. Стаю на месцы. Што беларуская стабільнасць настолькі мяне паглынае, што хутка патану, як у дрыгве. І я пачала шукаць праэкт. Паветра.

3

Звычайна арганізацыі раяць выбіраць праэкт не па геалакацыі, а па тэматыцы працы, каб было цікава. Гэта можа быць што заўгодна – праца ў музеі, з дзецьмі, у архіве, на тэлебачанні, у НДА, у хоспісе ці бібліятэцы. Але я зрабіла наадварот, я шукала праэкт у Труймясце (Паморскае ваяводства Польшчы), бо гэта маё вялікае невытлумачальнае каханне. Менавіта Труймясто год таму зматывавала мяне вучыць польскую мову, падарыла мне шмат добрых і цёплых людзей, дало адчуванне спакою і ўтульнасці унутры. І праэкт хутка знаўшоўся, дзякуючы «Трэцяму сектару». Я патрапіла ў дзіцячы цэнтр «Vitava», да нас прыходзяць дзеці пасля заняткаў ў школе – робяць дамашнія заданні, гуляюць, малююць, развіваюцца, адпачываюць. Адным словам, грэюць маю душу:)

2

Калі ў мяне пытаюць, як мне тут жывецца, я звычайна адказваю адным словам – «Шчасце». Мне вельмі добра, сапраўды. Я жыву ў вялікім двухпавярховым доме разам з яшчэ 9 валанцёрамі з розных краін. Акрамя польскай мовы, якой я і так ужо валодаю на добрым узроўні, бадзёра рухаецца наперад мая ангельская плюс я пачала вучыць гішпанскую, бо маю 5 суседзяў-гішпанцаў, грэх не скарыстацца такой мажлівасцю. Дзякуючы добраму польскаму вымаўленню, я лёгка пранікла ў мясцовае моладзевае асяроддзе, здагадваюцца, што я не полька, толькі калі я называю сваё імя. Я магу слухаць і танчыць пад сваю любімую музыку, набываць самыя розныя кнігі, пазнаваць новых людзей і новыя месцы. Тут у мяне з’явілася ўпэўненае адчуванне, што я жыву ў шырокім Сусвеце, дзе наперадзе шмат нечаканага і цікавага, кожны дзень непрадказальны, і гэта крута!

Яшчэ я зразумела, што сэнс EVS-праэктаў не толькі ў валанцёрстве, гэта толькі працэнтаў 35.  Асноўную ролю займае развіццё моцнай асобы, рост самой сябе ў сваіх вачах, навык камунікаваць і нават часам выжываць. Дадзены год – гэта такое маленькае паўнавартаснае жыццё, і кожны перажывае тут каханне, дэпрэсіі, эйфарыі і невясомасці.

5

Адна з частых тэмаў сярод EVS-валанцёраў – гэта заканчэнне праэкта. Многія ментары называюць гэты перыяд «пасляваланцёрскім правалам», калі гэтая рамантычная жыццёвая сцежка скончваецца, твая міжнародная валанцёрская сям’я разлятаецца па ўсёй Эўропе, і трэба шукаць новую працу альбо вучобу, вырашаць застарэлыя жыццёвыя праблемы,  карацей, вярнуцца ў рэальнасць. Я таксама гэтага баюся, і невядома, што і як будзе. Але гэта будзе яшчэ нехутка 😉

Алена Дзянішчыц адправілася на праект у верасні, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай арганізацыі, якая працуе з дзецьмі ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі”  у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

На ЕВС-праекты ад «Трэцяга Сектара» у гэтым годзе адправіліся яшчэ некалькі валанцёраў:

Аляксандр Рукша з Гродна, футбольны арбітр на дзіцячых матчах, працуе ў Гдыні ў навуковым цэнтры EXPERYMENT, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай выставай. Ён дапамагае адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтуе ды  паказвае эксперыменты для наведвальнікаў.

Яшчэ адна гарадзенска Таццяна Шыбут дапамагае ў штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэкі ў Гдыні.

Дзве Насты з Гарадзеншчыны — Наста Дзямідок і Наста Сураўцава дапамагаюць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне.

Калі ты таксама хочаш стаць валанцёрам, пішы нам на 3sektaryia@gmail.com.

Тэкст і здымкі: Алена Дзянішчыц.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Віртуальны шпацыр па Гродне: Крэйдавыя горы
    З-за пандэміі каранавіруса многія не рызыкуюць сваім здароўем і сядзяць дома ў ізаляцыі. З гэтай нагоды разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы вырашылі зрабіць для чытачоў віртуальны пшпацыр па Гродне.  Пачалі з Крэйдавых гор ва ўрочышчы Пышкі. “Мы пачынаем падарожжа з наваколляў Мелавых (Крэйдавых) гор. Шмат для каго з гарадзенаў гэтае месца вядомае, але яно цікавае […]
  • Мільён долараў супраць каранавірусу. ЗША выдзялілі Беларусі грошы на барацьбу з пандэміяй
    Беларусь атрымае ад Злучаных Штатаў Амерыкі гуманітарную грашовую дапамогу ў памеры  1,3 млн долараў. Сродкі выдзелены для барацьбы супраць распаўсюду каранавіруснай інфекцыі, паведаміў  27 сакавіка сайт Дзярждэпартаменту ЗША. У пастанове адзначана, што сродкі могуць быць выкарыстаны, у прыватнасці, для падрыўтоўкі лабараторнай сістэмы, актывізацыі пошукаў захварэўшых, на эпідэмічны надзор і кантроль сітуацыі, тэхнічную дапамогу экспертным арганізацыям, […]
  • Сямён Шапіра расказаў, як стаў гаспадаром дзвюх элітных кватэр коштам каля $250 тысяч
    Былы кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра стаў гаспадаром дзвюх суседніх кватэр у адным з дамоў у «Алімпік Парку» — жыллёвым комплексе каля заказніка «Лебядзіны», піша nn.by. Як стала вядома «Нашай Ніве», яму належаць двое суседніх апартаментаў плошчай 100 м2 і 63 м2 адпаведна. Агульны рынкавы кошт гэтага жылля складае каля $250 тысяч. «Я ўпершыню ў жыцці пабудаваў […]
  • Калі ў Беларусі абвесцяць эпідэмію і варта хадзіць у кафэ? Мінздароўя адказала на хвалюючыя пытанні
    Міністэрства аховы здароўя тлумачыць, што цяпер сітуацыя з каранавірусам пад кантролем і няма неабходнасці ўводзіць больш жорсткія меры. Аднак медыкі даюць пэўныя рэкамендацыі, якіх варта цяпер прытрымлівацца, і адказваюць на хвалюючыя пытанні, піша Onliner.by. Як блізка Беларусь знаходзіцца да эпідэміялагічнага парога? – Вельмі складана сказаць, наколькі мы блізкія да парога. Пакуль сітуацыя кантралюемая за кошт […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY