Ангельская, беларуская, італьянская, нямецкая, польская! У Гродна распачаліся Моўныя онлайн-вечарыны

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Ангельская, беларуская, італьянская, нямецкая, польская! У Гродна распачаліся Моўныя онлайн-вечарыны

Больш за 50 чалавек ўзялі ўдзел 15-17 красавіка ў першых у гэтым сезоне сустрэчах Tandem Evenings in Hrodna, якія ўпершыню прайшлі ў онлайн-фармаце.

Першымі за сваімі віртуальнымі “моўнымі столікамі” сабраліся аматары польскай і нямецкай моваў.

Удзельнікі польскага “століка”, які мадэравала былая валанцёрка ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Кася Рэмбеза, абмяркоўвалі тэму падарожжаў падчас каранціну.

Сустрэча праходзіла ў інтэрактыўным фармаце, з выкарыстаннем гульняў, картак, дэманстрацыяй блога пра польскіх падарожнікаў.

Кася прапанавала таксама скласці онлайн-мапу падарожжаў падчас пандэміі, на якой можна адзначаць, напрыклад, музеі, якія можна адведаць у рэжыме онлайн-экскурсій.

Нямецкі моўны столік мадэравалі Таццяна Грыц і Крысціян Біёндзі. Тэмай для абмеркавання стала экалогія і ахова навакольнага асяроддзя.

Гаворка пайшла пра тое, як адбываецца сартаванне смецця ў Германіі і Беларусі, пра тое, як як змянілася прырода падчас каранціну.

16 красавіка адбылася італьянская моўная вечарына, на якую сабраліся каля 20 чалавек, у тым ліку – некалькі студэнтаў з Італіі, якія вывуаюць рускую мову.

Мадэратаркай гэтай сустрэчы была сяброўка ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, былая выкладчыца гарадзенскага “Універсітэту Залатога ВекуГанка Урбановіч, якая зараз жыве ў Італіі, дзе заснавала ў горадзе Леччэ ўстанову «LinguaStudio» і асацыяцыю дадатковай адукацыі Eduvita.

Сустрэча прайшла вельмі эмацыйна, таму што яе тэмай было тое, як італьянцы з дапамогай жэстаў праяўляюць свае эмоцыі ў той альбо іншай сітуацыі.

Беларускія ўдзельнікі бачылі на экране нейкі жэст і абіралі адзін з прапанаваных варыянтаў адгадкі, што ён азначае, вучыліся з дапамогай італьянскіх удзельнікаў паўтараць гэтыя жэсты.

У сваю чаргу ўдзельнікі з Беларусі распавялі сваім новым італьянскім сябрам тое, што варта наведаць у Беларусі.

Англійскі стол, які сабраў таксама каля 20 чалавек, мадэраваў Максім Храмчанкоў.

Для пачатку ўдзельнікі пазнаёміліся адзін з адным, падзяліліся вопытам наведвання Тандэмаў афлайн і онлайн, затым распавялі пра сябе.

Максім прапанаваў удзельнікам сустрэчы адказаць на пытанні:
1. Які твой любімы фільм дзяцінства?
2. З чым бы вы не змаглі пражыць?
3. Калі б вы апынуліся на незаселенай выспе, які гурт ці якую музыку вы б хацелі там слухаць?

Беларускі столік мадэравала Аліна Паўлоўская.

На этапе знаёмства ўдзельнікі распавялі пра сябе, выкарыстоўваючы прыметнікі для апісання характару чалавека, а таксама пра свае інтарэсы, выкарыстоўваючы прапанаваныя словы і выразы.

Затым удзельнікі разгадвалі тэматычныя крыжаванкі (пра тканіны, каштоўныя камяні), рабілі практыкаванні па выкарыстанні прыказак на беларускай мове (тлумачылі значэнне, устаўлялі прапушчаныя словы, працягвалі згубленыя часткі і г.д.).

Вось што распавядаюць удзельнікі моўных сустрэч:

Сафія Гаўрыленка:

“Тандэмы – выдатная магчымасць падцягнуць мову і не звар’ецець на карантыне:) Было мора пазітыву і зносін.

Носьбіт мовы выдатна падае матэрыял і час ляціць незаўважна. Вялікі дзякуй арганізатарам за тое, што арганізавалі такую ​​сустрэчу. Я пад уражаннем і ўжо чакаю наступнага Тандэму!

Відэаканферэнцыя прайшла на адным дыханні, і ніхто не заўважыў, як праляцеў час сустрэчы!

Міхаіл Нарынкевіч:

“Дзякуй арганізатарам такіх цікавых курсаў! Заняткі праводзіліся ў фармаце онлайн-канферэнцыі, але гэта не перашкодзіла расказаць усім пра сваё жыццё ў святле новых падзей. Асабліва спадабалася тэма “Падарожжы”.

Фармат вывучэння мовы мне спадабаўся, як і наша выкладчыца Катажына”.

Наталля Садаўнічая:

“Вельмі круты івэнт! Гэта быў мой першы Тандэм і цяпер я буду з нецярпеннем чакаць сустрэчы ў траўні. Такія прадуктыўныя сустрэчы ў гэты час пойдуць на карысць любому!

Марчэла Натаро (Італія):

“Усё прайшло выдатна! Брава беларускім калегам і студэнтам! Не чакаў, што яны настолькі будуць падрыхтаваныя.”

Уладзiмiр Пруднiкаў:

“Заняткі незвычайныя. Прыемна адзначыць, што менавіта такі падыход да вывучэння мовы заахвочвае і дае магчымасць адчуць сябе ў моўным асяроддзі.”

Tandem Evenings in Hrodna з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Наступныя Моўныя вечарыны ў Гродна папярэдне запланаваныя на 20-23 траўня.

18 Красавіка 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Жылы квартал на Белуша пабудуюць. Абмеркаванні прайшлі – заўваг не паступіла
    Грамадскія абмеркаванні жылога квартала на праспекце Румлёўскім, вуліцах Белуша і Панямуньскай ў Гродне адбыліся. Абмеркаванні прайшлі з 21 красавіка да 15 траўня 2020 года. Пісьмовых і электронных зваротаў з пытаннямі, заўвагамі і прапановамі па аб’екце праектавання не паступала. Праект па праспекце Румлёўскаму, вуліцах Белуша і Панямуньскай у г. Гродна падпісаў 21 мая 2020 года Андрэй […]
  • Аднаўляюцца рэйсы з Гродна ў Польшчу
    З 1 чэрвеня агенцтва “Фаварыт” часткова аднаўляе рэйсы ў Польшчу. У раскладзе ёсць рэйсы “Гродна-Беласток», «Беласток-Гродна», «Гродна-Варшава», “Варшава-Гродна”. На дадзеныя рэйсы можна набыць квіткі ў / з Кузні і Саколкі, паведамляе сайт турагенцтва. Для бяспекі транспарт дэзынфікуецца пасля кожнага рэйса. У кожным аўтобусе маюцца санітайзеры для апрацоўкі рук. Кожны чалавек, які перасякае мяжу, абавязаны знаходзіцца […]
  • «Дапамажы Рыгоравічу». Алесь Таболіч сабраў у Гродне амаль 200 подпісаў
    172 подпісы сабрала ініцыятыўная група Алеся Таболіча ў Гродне. Чарга з прыкладна 15 чалавек не разыходзілася чатыры гадзіны, хоць ініцыятыўная група планавала збіраць подпісы з 13.00 да 16.00. Сам прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта кажа, што не чакаў такой актыўнасці ад гродзенцаў, і праз тыдзень зноў прыедзе ў наш горад. 31 траўня Савецкая плошча ў Гродне […]
  • Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у “палітычных” справах
    Жыхары Гродна апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Святланы Ціханоўскай 29 траўня. Ім аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадскага пункту аховы парадку №2 (Ленінскі раён Гродна) старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі. Што адбылося? Падчас мітусні на Савецкай плошчы, калі гродзенцы хацелі абараніць блогера Сяргея Ціханоўскага ад «жанчын-правакатарак», малады міліцыянт аказаўся на зямлі. Ён […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY