Беларусь мае найгоршы у Еўропе індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Беларусь мае найгоршы у Еўропе індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці

Па выніках 2011 г. вышэй за нашую краіну ў гэтым рэйтынгу апынуліся нават азіяцкія Узбекістан і Туркменістан, вядомыя сваімі жорскімі рэжымамі.

Агульная ацэнка Беларусі ў гэтым індэксе складае 5,9 (найніжэйшы бал – 7).

Для параўнання – Польшча мае  2.2 балы, Літва – 2,8, Латвія – 2,7, Украіна – 3,5, Малдова і Казахстан- 4,1, Грузія – 4.2, Расія – 4,4, Туркменістан – 5,6, Узбекістан – 5,7.

Штогадовы рэйтынг краін фармуецца на аснове ацэнак прадстаўнікоў мясцовай грамадзянскай супольнасці. Пад увагу бяруцца змены ў прававым асяроддзі для дзейнасці грамадскіх ініцыятыў, арганізацыйны патэнцыял, фінансавая ўстойлівасць арганізацый, іх здольнасць адстойваць інтарэсы грамадскасці, якасць прадстаўляемых паслугаў, інфраструктура і грамадскі імідж.

У выніковай справаздачы па Беларусі адзначаецца:

– “Асяродак,  у якім працуюць беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС),  значна пагоршыўся ў 2011  годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 19  снежня 2010 года.  Па выніках масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў улады прынялі шэраг рэпрэсіўных законаў, пашырылі адміністратыўныя перашкоды і ўзмацнілі ціск на актывістаў і АГС. Эканамічны крызіс, які  разгортваўся цягам года, прывёў да дэвальвацыі беларускага рубля,  павелічэння коштаў і зніжэння рэальных прыбыткаў насельніцтва.

Нягледзячы на складаныя ўмовы дзейнасці,  трэці сектар працягваў развіваць свой патэнцыял.  АГС стваралі аналітычныя прадукты для карыстання з боку прадстаўнікоў трэцяга сектара,  міжнароднай супольнасці,  а ў некаторых выпадках і дзяржаўных органаў.  У 2011  годзе павялічылася адвакатыўная здольнасць АГС і інтэнсіўнасць працы ў кааліцыях.  АГС значна ў большай ступені пачалі выкарыстоўваць сацыяльныя медыя для паляпшэння якасці сваіх паслугаў, доступу да мэтавых групаў і прасоўвання свайго іміджу”.
Ацэнка ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці  (АГСІУ) з’яўляецца ключавым інструментам вымярэння прагрэсу грамадскага сектара ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе і Еўразіі.  Індэкс адсочвае прагрэс грамадскага сектара ў 29  краінах  цягам апошніх пятнаццаці год. Індэкс распрацаваны Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці ў партнёрстве з мясцовымі   арганізацыямі ў кожнай з тых краін, дзе ён вымяраецца.
Англійская версія Індэкса ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці 2011 для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі даступная тут.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як ашуканцы зарабляюць на перапісу насельніцтва
    У пачатку гэтага тыдня па дамах на вуліцы Ажэшкі хадзілі людзі і прапаноўвалі набыць і ўсталяваць фільтры для ачысткі вады. Яны называлі сябе супрацоўнікамі кампаніі, якая дзейнічае па замове Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Маўляў, у горадзе адбываецца пагаршэнне якасці вады, таму эпідэміёлагамі ініцыяваная ўстаноўка фільтраў ачысткі, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Так ашуканцы спрабуюць нажыцца ў асноўным […]
  • Глядзіце, дзе ў Гродне з’явіцца новы мікрараён
    Плошчы былой вайсковай часці патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. На такую праблему звяртаюць увагу гарадскіх уладаў жыхары мікрараёна Фолюш у Гродне, паведамляе tvgrodno.by. Тэрыторыя калісьці рэжымнага аб’екта, сігналізуюць грамадзяне, ператварылася ў сапраўдны сметнік. Пустыя будынкі застаюцца безгаспадарнымі і незапатрабаванымі. Да таго ж закінутыя пабудовы сталі кропкай прыцягнення для падлеткаў. Былыя вайскоўцы перажываюць і кажуць, што за будынкам не […]
  • Дом Ажэшкі і Лідскі замак. У філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр
    У фае абласной філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр. Тут можна ўбачыць гродзенскі домік Элізы Ажэшкі, Мірскі і Лідскі замкі, Ашмянскую сінагогу і многае іншае, піша grodnonews.by. – Галоўная асаблівасць гэтай выставы ў тым, што аўтары прадстаўленых на ёй работ – жыхары Прынямоння. Яна стала вынікам абласнога творчага конкурсу бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага «Архітэктурныя помнікі малой радзімы», – […]
  • Што кажуць улады пра «закон супраць прапаганды ЛГБТ»
    Пра падрыхтоўку закону аб забароне «прапаганды ЛГБТ» у Беларусі паведаміў на сваёй Facebook-старонцы ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей. Актывіст выставіў і 14 старонак «аргумэнтаў», якія нібыта даслалі ў Міністэрства адукацыі з Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, піша svaboda.org. Дакумэнт: «ЛГБТ-прапаганда дыскрэдытуе інстытут сям’і» У дакумэнце прапануецца ўвесьці крымінальную і адміністрацыйную адказнасьць за «распаўсюджваньне інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сямʼі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY