Беларусь у Глабальным Індэксе старэння: паміж Гватэмалай і Расіяй

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Беларусь у Глабальным Індэксе старэння: паміж Гватэмалай і Расіяй

Беларусь займае 64-е месца ў Індэксе Global AgeWatch за 2014-ты год. Гэта на чатыры радкі ніжэй, чым было ў 2013-м годзе, калі Індэкс быў апублікаваны ўпершыню. 1 кастрычніка, у Міжнародны дзень сталых людзей, ХэлпЭйдж Інтэрнэшнл прадставіў Глабальны Індэкс, у якім адлюстраваныя пазіцыі 96 краін у адпаведнасці з сацыяльна-эканамічным дабрабытам сталых людзей.

Даследаваннем быў ахоплены 91% сталых людзей планеты. Індэкс вымяраў іх дабрабыт па чатырох ключавых паказчыках: матэрыяльная забяспечанасць, стан здароўя, асабісты патэнцыял і спрыяльнае асяроддзе.
Index
Індэкс дазваляе прасачыць, якія краіны найлепш клапоцяцца пра сталых людзей (у сферы пенсійнага забеспячэння, аховы здароўя, сацыяльнай палітыкі і г.д.), а ў якіх краінах у гэтых сферах яшчэ трэба зрабіць шмат чаго.

МедыяСняданак да Міжнароднага дня сталых людзей

 

Вынікі Індэксу прадстаўляе старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік

Адзіная ў Беларусі прэзентацыя Індэкса прайшла 1 кастрычніка ў Гродне ў час Медыя Сняданку для журналістаў, арганізаванага ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і актывістамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

МедыяСняданак

 

Як вызначаецца месца краіны ў рэйтынгу?

Index-pakazchyki

Пазіцыі Беларусі па кожным з паказчыкаў

Як вымяраецца індэкс старэння

Што нас «цягне» уніз?

Месца Беларусі ў ніжняй частцы рэйтынга ў многім звязанае з нізкай пазіцыяй у Індэксе па паказчыку «Стан здароўя».

Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя, па дасягненні 60-гадовага ўзросту беларусы ў сярэднім маюць шанс пражыць 19 год (мужчыны 15 год, жанчыны 21). Аднак пры гэтым толькі 4 гады – у добрых кандыцыях здароўя.

Як выглядаюць такія паказчыкі Беларусі на фоне іншых краін вы можаце паглядзець з дапамогай інфаграфікі:

 

Для чаго патрэбны Індэкс?

Актывісты міжнародных і нацыянальных арганізацый ва ўсім свеце выкарыстоўваюць дадзеныя Індэкса для таго, каб заахвочваць урады краін прымаць больш эфектыўныя меры для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, абароны іх правоў і павышэння іх удзелу ў жыцці грамадства.

Так, у многіх краінах ужо некалькі год ідзе кампанія «Сталыя людзі заклікаюць да дзеянняў» у падтрымку Канвенцыі ААН па правах сталых людзей.

Горад, прыязны да сталых людзей

У Міжнародны дзень сталых людзей заснавальнікі і актывісты гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку» прэзентуюць найноўшыя вынікі Індэксу старэння, а таксама заяўляюць пра пачатак распрацоўкі ў Гродне грамадскай кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей».

Guide-quebec-small-615x323

 

Мэтай кампаніі з’яўляецца заангажаванне прадстаўнікоў грамадскіх, дзяржаўных, камерцыйных арганізацый, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці да выпрацоўкі канкрэтных дзеяняў, накіраваных па паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей і выкарыстанне іх патэнцыялу на карысць грамадства.

Прыкладамі такіх дзеянняў можа стаць далучэнне Гродна (у якасці першага беларускага горада) да міжнароднай сеткі Гарадоў, прыязных да сталых людзей, стварэнне Гарадзенскай «Залатой Карткі» для сталых людзей, паводле якой сталыя людзі маглі б атрымліваць зніжкі на тавары і паслугі, пры наведванні кавярняў, кінатэатраў і г.д., стварэнне новых адукацыйных, інфармацыйных і іншых пляцовак для сталых людзей.

Поўную рускамоўную версію Даклада пра вынікі Глабальнага індэксу старэння глядзіце ніжэй. Для гэтага дастаткова навесці курсор на дакумант і гартаць яго старонкі.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY