На конкурс “Будзь у Трэцім!” у намінацыю “Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя” падалі заяўкі чатыры канкурсанты – з Гродна, Ліды і вёскі Орля Шчучынскага раёну.

“Журылі” канкурсантаў сябры беларуска-украінскага журы, у склад якога ўвайшлі чатыры эксперты – з Гродна, Мінску, Львова і Кіева. Давайце пазнаёмімся з імі бліжэй!

Іаланта Рамановіч

Каардынатар Орхускага цэнтра г. Гродна, які адкрыўся ў Гродне 16 лістапада 2012 г. у рамках сумеснага праекта ЕЗ / ПРААН “Садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”.

Ірына Сухій

Ирына Сухий

Фатограф у мінулым жыцці. Магістр паліталогіі. Заснавальніца (1996 г.) і сёння старшыня Савета грамадскага аб’яднання “Экадом” (Мінск).

“Я супраць будаўніцтва АЭС у нашай краіне.

Я за пераход Беларусі на УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ.

За тое, каб мы жылі доўга, добра і ў гармоніі з прыродай, захавалі прыроднае багацце Беларусі, жылі ў экалагічных дамах, дыхалі чыстым паветрам і елі здаровую, натуральную ежу.”

Ірына Міронава

Ирына Миронава

Некамерцыйная арганізацыя Green Drinks International, сфера экалагічнай палітыкі і аднаўляльнай энергетыкі. Львоў, Украіна.

Анна Галубовска-Анісімава

Анна Голубовска-Онисимова

Працуе ва ўкраінскіх НДА у сферы экалогіі і ўстойлівага развіцця. Кіеў, Украіна.