Беларуская з нуля. Гродзенка стварыла дапаможнік па мове для дзяцей і дарослых

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Беларуская з нуля. Гродзенка стварыла дапаможнік па мове для дзяцей і дарослых

Кніжку для бацькоў, што хочуць дапамагчы дзецям вывучыць беларускую мову, склала і падрыхтавала да друку гродзенка, сябра ГА “Цэнтр “Трэці сектар”,  Вольга Астроўская. Праграму навучання яна распрацавала самастойна. Падставай стаў досвед працы з дашкалятамі ў адным з гродзенскіх садкоў і з навучэнцамі дзіцячых курсаў гродзенскай «Мовы нанова».

Кніжка з’явіцца, калі будуць ахвотныя яе набыць

“Сяброўкі, чыім дзецям прыйшоў час рыхтавацца да школы, і бацькі малых мовананоўцаў пачалі пытацца пра магчымасць карыстацца маімі матэрыяламі. Таму і вырашыла сабраць усё разам, давесці да ладу і падрыхтаваць да друку. Калі адзавуцца ахвотныя атрымаць такую кніжку, будзем разам шукаць магчымасці, каб выдаць яе патрэбным накладам”.

 

Складзены Вольгай дапаможнік разлічаны на працу цягам навучальнага года і паўгадзіны заняткаў раз на тыдзень. Яго могуць выкарыстоўваць і выхавацелі ў беларускамоўных групах дзіцячых садкоў. Уласна, калі Вольга яшчэ студэнткай пачынала працу над праграмай навучання, то калегі-выхавацелькі адмыслова прыходзілі на яе заняткі, каб пераняць досвед навучання дашкалят беларускай мове.

Змест і формы прайшлі выпрабаванне часам

З той пары мінула ўжо 14 гадоў і зараз, мяркуе Вольга, кніжка “даспела” і мае права на самастойнае жыццё. За гэты час склаліся і адшліфаваліся тэмы, формы і змест заняткаў, былі створаны прэзентацыі, распрацаваны гульні і практыкаванні.

Чытайце яшчэ:  Ноч на роздум: зрабіць сацыяльны бізнес прыбытковым спрабавалі гродзенцы на Creative Shock-2016

Яны дапамогуць дзецям засвоіць неабходную ў штодзённым жыцці беларускую лексіку. Поры года, посуд, ежа, расліны, свойскія і дзікія жывёлы – толькі невялікая іх частка. Малюнкі, што ілюструюць у кніжцы кожнае новае слова, таксама зрабіла Вольга.

 

Заданні для дзяцей і бацькоў, каб вучыцца было весялей

Да кожнай тэмы ёсць і заданне, што дзеці маюць выканаць разам з бацькамі. Недзе трэба намаляваць карцінку, недзе – вывучыць верш ці іншым чынам праявіць творчыя здольнасці Чым больш інтэрактыўнасці, тым весялей заняткі і тым лепш засвойваецца мова, лічыць Вольга. За некалькі апошніх гадоў інтэрактыву ў праграме значна дабавілася. Падчас выкладання на дзіцячых курсах «Мова нанова» Вольга нават агучыла па-беларуску некалькі папулярных мульцікаў для заняткаў.

 

Дарэчы, на пачатку 2000-х голас Вольгі гучаў у грамадскім транспарце Гродна. Гэта яна разам з выкладчыкам беларускага фальклору Раманам Казлоўскім называла гродзенцам прыпынкі. Так што нездарма голас выкладчыцы з дзіцячай «Мовы нанова» падаваўся многім дарослым такім знаёмым.

Што да дзяцей, то яны і з голасам, і з мовай знаёміліся хутка: “Дзеці ў групах, з каторымі давялося працаваць, былі актыўныя і добра рэагавалі на новыя словы. Запамінаць праз гульню ім таксама было не цяжка. Асабліва добрыя вынікі былі тады, калі дома разам з бацькамі яны выконвалі прапанаваныя заданні”.

 

Дзіцячая кніжка падходзіць і дарослым

Заняткі па “дзіцячай” кніжцы Вольга прапаноўвала і дарослым, каторыя мелі патрэбу вучыць мову з нуля. Часткі праграмы прапаноўвала для заняткаў сталым студэнтам з Універсітэту Залатога Веку. А зараз, напрыклад, дапамагае засвойваць беларускую Касі Рамбезе – дзяўчыне, што прыехала ў Гродна з Польшчы на валанцёрскую працу. “Не выкладаць ужо не магу”, — жартуе Вольга са сваёй педагагічнай ініцыятывы, але пры тым не пакідае жадання навучыць мове ўсіх ахвотных.


Матэрыял, падрыхтаваны Вольгай Астроўскай, калі не самая першая, то дакладна адна з першых спробаў скласці дапаможнік, па катораму можна вучыць мову з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Ранняе знаёмства з мовай значна абллягчае далейшае навучане, дапамагае дзецям лягчэй спраўляцца са школьнай праграмай. Ці атрымае рукапіс шанец стаць кнігай, залежыць ад водгукаў чытачоў. Напішыце ў каментарах, ці хацелі б мець такую кнігу і ці ёсць магчымасць падтрымаць гэты праект.

15 Траўня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Чабурэкі па-гродзенску: рэканструкцыя 90-х і турыстычная атракцыя бязвізавага Гродна
    Набраць поўныя лёгкія паветра, нахіліць галаву і спусціцца па чатырох прыступках у падвальчык пад шыльдай “Чабурэчная”. Гатова. Вэлкам ту 90-я. Тут, у камяніцы старога горада, ужо больш за чвэрць стагоддзя гатуюць шэдэўр савецкай кулінарыі – чабурэкі “па-гродзенску”. Мяняцца можа што заўгодна – ад цаны да палітычных строяў. А гэтыя чабурэкі застаюцца. Мяркую, ніводзін дызайнер не змог […]
  • Святары і паэты ў 100-годдзе з дня смерці Багдановіча памаліліся на магіле яго маці ў Гродне
    Паніхіда на спачын душ паэта і яго бацькоў прайшла ў Гродне 25 мая. На магіле маці паэта на старых праваслаўных могiлках праводзіў малітву святар Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка. На могілкі прыйшлi паэты Данута Бічэль і Алесь Чобат. Гэта былі адзіныя людзі, акрамя святароў і журналістаў, якія прыйшлі ўшанаваць памяць Багдановiчаў. «Максім […]
  • На гістарычны забег «Гарадзенская Вандроўка» зарэгістравалася больш за 200 чалавек
    За тры дні да гістарычнага забегу «Гарадзенская Вандроўка» на яго зарэгістравалася 209 чалавек. Удзельнікі гэта спартсмены і аматары, якiя прадстаўляюць розныя гарады Беларусі, Літвы і Польшчы. На вуліцах Гродна пройдуць забегі на дыстанцыях 5 і 10 км. Найлепшыя акрамя медалёў атрымаюць і грашовыя прызы. Гарадзенская Вандроўка 2017 — гэта новы фармат традыцыйнага Прабегу Міру, які мае 20-гадовую традыцыю […]
  • Прынц Г. наведаў горад Г. Лялечнікі з Беластока паказалі гродзенцам “Гамлета”
    Спектакль з выкарыстаннем фрагментаў шэкспіраўскага тэкста “Гісторыя прынца Г.” паказалі ў гродзенскім тэатры лялек 24 мая ў межах гастроляў Беластоцкага тэатра. Рэжысёр-пастаноўшчык Яцэк Маліноўскі кажа, што гэты спектакль — спроба падгледзець скрозь замочную адтуліну за акцёрам у яго грымёрцы, у інтымным творчым працэсе, падчас падрыхтоўкі да ролі Гарацыя ў пастаноўцы «Гамлет». На сцэне ўвесь час іграе толькі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY