Адразу некалькі беларускіх медыяў змясцілі на сваіх сайтах матэрыялы, прысвечаныя 20-годдзю грамадскага аб’яднанню “Цэнтр “Трэці сектар”.
Адкрываць Гародню для замежнікаў, а гарадзенцам – свет. Гэтыя словы лейтматывам праходзяць праз усю дзейнасць адной з найстарэйшых няўрадавых арганізацый Беларусі – напісала “Радыё Рацыя” у сваім матэрыяле пра наш юбілей.
Выданне адзначае, што за 20 гадоў працы праз праекты арганізацыі прайшлі тысячы гарадзенцаў рознага ўзросту, што праекты вядомыя не толькі ў Беларусі, але далёка за межамі краіны. Сярод адных з самых вядомых і маштабных праектаў –”Школа маладога журналіста”, дзякуючы якой у журналістыку прыйшлі дзясяткі чалавек.
Цяпер жа візітоўкай арганізацыі можна назваць “Універсітэт Залатога Веку” – праект, скіраваны на сацыялізацыю і дадатковую адукацыю людзей старэйшага ўзросту – адзначае выданне.
“Народная Воля” змясціла інтэрв’ю з сябрам праўлення і адным з заснавальнікаў арганізацыі Вітаўтам Руднікам (на здымку ніжэй).
Вітаўт распавёў пра тое, як стваралася арганізацыя, што ён лічыць найвялікшым поспехам у яе дзейнасці.
Пра дзейнасць арганізацыі напісаў таксама сайт тэлеканалу “Белсат”.
– Пачыналася ўсё ў часы грамадскага аптымізму, калі ва ўсёй краіне і на Гарадзеншчыне масава ўзнікалі грамадскія арганізацыі, і ў нейкі момант стала зразумела, што патрэбная арганізацыя, якая будзе займацца дапамогай іншым арганізацыям праз інфармацыю, праз адукацыю – цытуе сайт словы заснавальніка арганізацыі Вітаўта Рудніка.
Павал і Таццяна Салаўёвы забяспечылі музычную частку святкавання Дня народзінаў “Цэнтру “Трэці сектар”
Святканне 20-годдзя арганізацыі прайшло 9 верасня.
Удзел у імпрэзе бралі некалькі дзесяткаў чалавек – сябры і валанцёры арганізацыі, удзельнікі розных яе праграм, партнёры.
Фота Андрэя Эйвінда