Безбар’ернае асяроддзе ў камунікацыі і прасторы

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Безбар’ернае асяроддзе ў камунікацыі і прасторы

Дыскусійную  пляцоўку пра перашкоды ва ўзаемадзеянні гарадзенцаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і людзей без такіх ладзіць 10 мая грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

У Гродне, як і ў любым горадзе любой краіны, жывуць людзі з разнастайнымі фізічнымі асаблівасцямі.  Як часта іх можна бачыць на вуліцах і ў крамах, на працы і ў школе, тэатрах і кіно? У якія асяродкі і супольнасці могуць уключацца гродзенцы з абмежаванымі магчымасцямі? Дзе могуць вучыцца, працаваць і адпачываць людзі ў любым стане здароўя?

Не заўжды даступнасць такіх месцаў вымяраецца ступенню выкананасці дзяржаўнай праграмы “Безбар’ернае асяроддзе”. Як пераадолець цяжкасці і стэрэатыпы ў камунікацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і без іх?  Хто зруйнуе бар’еры паміж намі?

Гаворка пра гэта пойдзе на дыскусійнай пляцоўцы, да ўдзелу ў якой запрошаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і апекуны, сябры “Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў”, “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”, ініцыятыўнай групы “Крок насустрач”, эксперты “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”, журналісты.

Хрысціна Марчук, каардынатар дыскусійнай пляцоўкі:

– Тэма актуальная, балючая.

Усім вядома, што безбар’ернага асяроддзя ў нас фактычна няма: пандусаў, спецыяльных ліфтаў, аўтобусаў, інфраструктуры, прыстасаванай  для людзей з фізічнымі абмежаваннямі.

Ці вялікі выбар месцаў працы для гэтых людзей? Вырашэнне гэтых пытанняў перадусім залежыць ад дзяржавы, бізнеса, а што мы, звычайныя людзі?

Я пачала думаць, размаўляць з экспертамі і зразумела, што ад звычайных людзей таксама шмат залежыць, каб людзі з фізічнымі абмежаваннямі адчувалі сябе камфортна.

Вельмі важна, каб кожны з нас ведаў, чым мы можам быць карыснымі адзін аднаму.

Падчас мерапрыемства можна будзе даведацца пра інтэграцыйныя гурткі, курсы, месцы працы і вучобы ў Гродне, дзе могуць праводзіць час і самарэалізоўвацца людзі з рознымі фізічнымі асаблівасцямі.

Мадэратар дыскусіі – эксперт “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Галіна Крот. Мерапрыемства адкрыта для ўсіх зацікаўленых.

Ахвотныя паўдзельнічаць могуць заяўляцца па адрасе 3sektar@gmail.com альбо па тэлефоне 8029 7843221.

Дыскусійная пляцоўка ладзіцць 10 мая па адрасе: вул.Будзёнага, 48а-100.

Пачатак у 18 гадзін.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Раздзяляй і ўладар. У Гродне паказваюць выставу пра смецце  
    На другім паверсе забаўляльнага цэнтра “Галактыка” да 22 чэрвеня праходзіць экавыстава ZaWtra. Уваход вольны, а бясплатную экскурсію па стэндах правядзе прадстаўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аднаго з арганізатараў. Гэта першая ў Беларусі інтэрактыўная выстава пра тое, як не проста правільна сартаваць смецце, што не так і лёгка, а як змяншаць яго колькасць штодзень у сваім уласным […]
  • Гарачая клубнічка і чорная пятніца. Колькі насамрэч каштуе беларуская ягада
    “Клубніка нада?” – гэтыя словы ў ваколіцах Лунінца ў чэрвені кажуць замест прывітання. Асабліва, калі сустракаюць незнаёмых людзей. Для клубнічнай сталіцы Беларусі сярэдзіна лета – самы гарачы і нервовы час. Сёлета праблемаў дадало і анамальна гарачае надвор’е. Кошты на ягаду абваліліся і гэта нарадзіла шмат нараканняў і чутак вакол іх. Hrodna.life паехаў у Лунінец, каб […]
  • У Белавежскую пушчу прыйшоў мядзведзь
    На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info. З’яўленне мядзведзя ў прыгранічных лясах заўсёды выклікае цікавасць. Для лясных турыстаў і грыбнікоў гэта патэнцыйная небяспека, для мясцовых жыхароў пагроза іх гаспадарцы, а для навукоўцаў вельмі рэдкі асобнік, за якім хочацца паназіраць і спадзявацца, што мядзведзь пасяліцца і будзе разнастаіць фауну гэтых месцаў. 14 чэрвеня 2019 […]
  • Летніку па аднаўленні сядзібы ў Шчорсах быць! Збіраюць сродкі
    На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка. “Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору. Чым унікальная сядзіба Храптовічаў? – яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY