Біржа дапаможа знайсці экспертаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Біржа дапаможа знайсці экспертаў

У Гродне 31 студзеня ўпершыню прайшла прэзентацыя Біржы арганізацыйнага развіцця. Гэта першая сустрэча ў 2013 годзе, праведзеная ў рамках цыкла рабочых паездак па ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Сустрэча пачалася з кароткай прэзентацыі пра тое, што такое аргразвіццё і чаму грамадскім арганізацыям варта інвеставаць у яго. Прэзентацыю падрыхтавалі сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт і Лана Руднікі.

Выбар: арганізацыйнае развіццё from Third Sector

Затым арганізатары распавялі пра мэты і задачы праекта, чым ён важны для грамадскіх арганізацый і правайдэраў у сферы арганізацыйнага развіцця. Таксама ўдзельнікі даведаліся пра тое, як зарэгістравацца на сайце і размясціць тэндэрную заяўку на пошук правайдэра.

Біржа аргразвіцця

Па словах кіраўніка праекта Алены Харашэўскай, акрамя семінараў каманда Біржы плануе і асабістыя сустрэчы з арганізацыямі.

“Мы былі ў Гродне 15 студзеня, бачыліся з многімі арганізацыямі індывідуальна. Гэтыя сустрэчы былі патрэбныя для таго, каб увесці іх ў курс справы. Вельмі важна, каб рэгіянальныя грамадскія арганізацыі былі азнаёмленыя з нашымі магчымасцямі.

Зараз запрасілі больш за 20 грамадскіх некамерцыйных арганізацый з Гродна і Ліды. У наступны раз будзем старацца запрашаць тых, хто не быў на гэтым семінары. Спадзяемся, што за гэты час у нас з’явяцца новыя праекты і мы зможам распавядаць пра нешта новае”.

Алена Харашэўская (арганізатар) і Анна Іўчанка (каардынатар праекта)

Алена Харашэўская (кіраўнік праекта) і Ганна Іўчанка (каардынатар праекта)

На сайце Біржы арганізатары ўжо прапаноўваюць падабраць кансультанта па навучанні валанцёраў, па працы з інвалідамі, падрыхтоўцы выступоўцаў або перамоўшчыкаў для сваіх арганізацый.

Таксама Біржа арганізацыйнага развіцця прапануе дапамогу тым грамадскім арганізацыям, якія не могуць аплаціць кансультанта. Праект можа аказаць ваўчэрную падтрымку па аплаце паслуг правайдэра пасля разгляду заяўкі на працоўнай групе.

Усе астатнія выдаткі па арганізацыі сустрэчы (раздаткавыя матэрыялы, камандзіровачныя выдаткі кансультанта, арганізацыя кава-паўзаў) павінен несці сам заказчык.

Біржа аргразвіцця

Па словах дырэктара Гродзенскага дабрачыннага таварыства Алены Малышчык, самы вялікі плюс у працы біржы – гэта эканомія часу на пошук эксперта.

“Часам больш за ўсё працы менавіта ў той вобласці, дзе гэта зусім не трэба. Праз біржу можна знайсці як міжнароднага, так і мясцовага эксперта. Гэта добрая аснова для стварэння канкурэнцыі паміж правайдэрамі.

Напрыклад, можна знайсці эксперта ў Гродне і ў Мінску і параўнаць кошты іх паслуг. Тады для нашай арганізацыі гэта вялікая эканомія ў частцы выдаткаў на пражыванне і транспарціроўку кансультанта”.

Прэзентацыі плануецца правесці ў кожным абласным цэнтры краіны. На пачатку лета серыя паездак зноў паўторыцца з мэтай падтрымання сувязяў і развіцця супрацоўніцтва.

Биржа организационного развития from Third Sector

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Каштанавы горад. Чаму ў Горадні гінуць дрэвы, і на што пойдуць 400 тысяч даляраў
    Каб уратаваць каштаны ў Горадні, гораду дадуць 400 тысяч даляраў. Чаму грошы могуць быць патрачаныя марна і як сапраўды трэба абараняць дрэвы, Свабодзе патлумачыў горадзенскі краязнаўца і біёляг Ігар Лапеха. У Горадні засталося каля 20 старых каштанаў Горадня атрымае 368 552 эўра на тое, каб абараніць конскія каштаны ад шкоднай молі-«мінэра», паведамляе «Гродзенскі зялёны партал». Грошы на […]
  • У Гродне шукаюць дзяўчыну, якая магла з’ехаць у Маскву (абноўлена)
    У Кастрычніцкі РАУС з заявай звярнуўся мужчына. Ён паведаміў аб знікненні яго дачкі – Жукоўскай Веранікі Сяргееўны 2001 года нараджэння. Слядоў крымінальнага знікнення не выяўлена, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Дзяўчына знойдзена. Яе знайшлі супрацоўнікі міліцыі ў Пінску. З ёй усё добра. Прыкметы: на выгляд 18-19 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя трохі ніжэйшыя за плечы […]
  • У Гродне зафіксавалі выпадак малярыі
    Завазны выпадак малярыі зарэгістравалі ў Гродне. У Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу звярнуўся 26-гадовы гродзенец. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by. Як аказалася, гродзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу – небяспечную […]
  • Стала вядома, калі ў Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антаненка, перадае БЕЛТА. На фестывалі будуць прадстаўлены 35 нацыянальнасцей. Зараз збіраецца матэрыял ад дыяспар, каб стварыць кнігу аб нацыянальных культурных грамадскіх аб’яднаннях з Беларусі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у фестывалі. Ад кіраўнікоў дыяспар паступіла прапанова правесці на палях […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY