Купіў дзве пары лідскіх кедаў і паляцеў у Італію

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Купіў дзве пары лідскіх кедаў і паляцеў у Італію

Вось ужо прайшло сем месяцаў майго ЕВС праекта на абцасе Італіі. Гэты рэгіён называецца Салента, у сваю чаргу ён ўваходзць у правінцыю Апулія. Як кажуць мясцовыя жыхары, гэта тэрыторыя ветру, мора і сонца. І сапраўды гэта так. Салента – гэта паўвостраў, які амываецца двума марамі – Адрыятычным і Іянічным, практычна ўсюды раўніна з аліўкавых гаяў. А сталіцай паўвострава з’яўляецца горад Лечэ.

Як я трапіў на гэты праект? Што ж, апошнія два гады я валанцёраў у “Трэцім сектары”, а менавіта ва “Універсітэце Залатога Веку“.

У мяне быў курс “Са смартфонам на ты”, дзе я распавядаў, як карыстацца мабільнымі тэлефонамі і планшэтамі нашым дарагім студэнтам УЗВ.

Гэтак жа я пастаянна тусаваўся з валантэрамі, якія прыязджаюць у Гродна і быў на пары інфармацыйных сустрэч аб праграме ЕВС. Але больш ніякіх рашучых дзеянні я не здзяйсняў.

Але пасля таго, як мае студэнты ў УЗВ пачалі мяне пытацца, а чаму я не хачу паехаць павалантэрыць у Еўропу, да мяне дайшло, што трэба вырашыцца і паспрабаваць паўдзельнічаць у гэтай праграме.

І вось, як звычайна прагортваючы стужку Фэйсбука, я ўбачыў аб’яву на старонцы “Трэцяга сектара” аб праекце ў Італіі. Хоць на інфасустрэчах нам казалі, што праект трэба выбіраць не па краіне, а па змесце, я ўсё роўна падаў заяўку.

Пасля некалькіх гутарак і матывацыйных лістоў мяне выбралі, але нешта там не атрымалася ў італьянцаў і давялося чакаць яшчэ паўгады, пакуль усё складзецца належным чынам.

І здарыўся цуд! Я лячу ў Італію!

Купіў дзве пары лідскіх кедаў, згушчонкі, халвы, зефір і хрэн і паляцеў.

Цяпер я валанцёр ў арганізацыі “Вулканікаментэ“. Крутая назва, ці не так? Арганізацыя займаецца прасоўваннем еўрапейскіх магчымасцяў для мясцовай моладзі, ладзіць моўныя курсы, моладзевыя абмены ды іншыя адукацыйныя імпрэзы з нефармальнымі метадамі навучання. Наогул, мы адкрытыя да ўсіх ідэй і дзейнічаем для стварэння моцнай мясцовай супольнасці.

У маю задачу ўваходзіць падрыхтоўка афіш мерапрыемстваў, распаўсюджванне інфармацыі аб іх па горадзе, удзел у напісанні праектаў  моладзевых абменаў, дапамога ў правядзенні мерапрыемстваў.

За час праекта я нават паспеў пабываць кухарам – дапамагаў гатаваць  ежу для моладзі з Грэцыі, Партугаліі і Італіі на віле, а яшчэ правёў квіз для італьянскіх старшакласнікаў.

Таксама на праекце мы з дапамогай партнёрскай арганізацыі збудавалі сабе ровары з таго, што было пад рукамі. Я люблю катацца на ровары, таму гэта проста супер.

Што вам яшчэ распавесці? Хажу на курсы італьянскай мовы ва ўніверсітэт. Гэта бясплатна.

Наогул, ты можаш наведваць любыя лекцыі ва ўнівэрсітэце, бо яны ў Італіі публічныя і адкрытыя для ўсіх жадаючых.

Вельмі дзіўнае назіранне: чым бліжэй да ўстаноў адукацыі, тым большая канцэнтрацыя графіці на сценах. Гэтак жа графіці і надпісы можна сустрэць і ўнутры школы або універсітэта, на калідорах і ўнутры кабінетаў.

Мне асабіста гэта не зразумела. Напэўна, вялікая колькасць свабоды і малое ўсведамленне адказнасці маладых людзей. Таму мы з “Вулканікаментэ” напісалі праект аб вандалізме ў публічных прасторах.

Парада для будучых валанцёраў: каб асвоіцца з мясцовымі і падвучыць мову, знайдзі ва ўніверсітэце студэнтаў, якія вывучаюць тваю родную мову. Так вы зможаце дапамагаць адзін аднаму ў вывучэнні мовы і знойдзеце новых сяброў.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Актывісткі руху «Маці 328» пачнуць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
    Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат. Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна. У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема […]
  • «Ішоў па торт – прыйшоў на Валадарскага». Палітвязні з Гродна вярнуліся дадому
    «Яны самі стварылі гэтую сітуацыю на роўным месцы, яе магло і не быць. Я проста б пайшоў дадому і ўсё», – кажа гродзенец Уладзімір Навумік пасля 42 дзён зняволення. Яго, як і Васіля Баброўскага, 9 ліпеня выпусцілі з мінскага СІЗА №1. Ім змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Гродзенцаў затрымалі […]
  • Двух гродзенцаў, затрыманых з Ціханоўскім, выпусцілі на волю
    Фігурантаў «справы Ціханоўскага» Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка 9 ліпеня выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведамілі праваабаронцы і жонка Уладзіміра Навуміка. Гродзенцаў затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня на Савецкай плошчы падчас пікету па зборы подпісаў. Яны застаюцца абвінавачанымі па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць […]
  • У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі
    Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі. За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі. За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. […]
© 2012-2019 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"