Брыгіта Сабаляйскайтэ: першыя чатыры тыдні пісалі толькі пра каронавірус

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Брыгіта Сабаляйскайтэ: першыя чатыры тыдні пісалі толькі пра каронавірус

Студэнты гарадзенскіх Школы сучаснай журналістыкі і Школы медыяпісьменнасці МедыяIQ сустрэліся онлайн з галоўнай рэдактаркай папулярнага ў Каунасе партала kasvyksta.lt (“Што адбываецца?”) і паразмаўлялі пра рэйтынгі, інфа-хайп, фэйкі і асабістым карантыне ў часы пандэміі.
– Пандэмія рэзка ўзняла індэксы наведвальнасці онлайн выданняў. Пра каронавірус чыталі/чытаюць усё, што друкуюць медыя, старонкі ў сацсетках  – кажа Брыгіта і дадае, што рана ці позна нават самая гарачая тэма вычэрпвае сябе. Цікавасць да яе падае, нават калі ўздымаемыя праблемы застаюцца актуальнымі.

– І тады надыходзіць час развагаў пра тое, як мы перажылі гэты інфа-хайп, ці захавалі карэктнасць, аб’ектыўнасць, давер чытачоў да нашых медыя – адзначыла Брыгіта.

Па яе словах, першыя чатыры тыдні каранціну ў Літве на kasvyksta.lt пісалі выключна аб пандэміі і распаўсюдзе эпідэміі ў краіне, таму што літоўцы не стамляліся чытаць гэтыя навіны, глядзець сюжэты і г.д. Рэйтынгі праглядаў зашкальвалі. Гэтыя тэмы ўваходзілі ў ТОПы запытаў і таму літоўскія журналісты вялі расследавання, аналізавалі факты, вылоўлівалі фэйкі.

– Цяпер мы перайшлі на іншыя тэмы: як людзі перажываюць каранцін, дыстанцыяванне. Усіх больш цікавіць зарплата, бюджэты, дзе знайсці грошы на медыцыну, аддаванне пазыкаў. Гэта значыць, на першы план выходзіць сацыяльная тэма, – кажа Брыгіта.

Брыгіта распавяла, якія асноўныя маніпуляцыі з’явіліся ў Літве падчас каранціну і пандэміі.

Экспертка налічыла пяць асноўных відаў такіх маніпуляцый:

1. Вакцына ёсць, але яе хаваюць.

2. Прычына пандэміі – 5G сувязь.

3. Вірус штучны (з Амерыкі, Кітая і г.д.).

4. Ва ўсім вінавата НАТА.

5. Улады дрэнна працуюць, кепска змагаюцца з пандэміяй.

Брыгіта Сабаляўскайтэ назвала тры асноўныя прыкметы, па якіх яе калегі распазнавалі маніпуляцыі і фэйкі:

– нявызначанасць першакрыніцы публікацыі;

– эмацыянальнасць;

– незразумелыя эксперты.

Каранцін у Літве паступова змякчаецца: ужо можна шпацыраваць без тлумачальных запісак, адкрываюцца прамтаварныя секцыі ў крамах, тэрасы кавярняў, некаторыя прадпрыемствы.

Многія, як Брыгіта, пакідаюць у сваім жыцці правілы асабістага каранціну:

– Пакуль пачакаем з абдымкамі, трымаем дыстанцыю, выконваем санітарныя нормы, па магчымасці – захоўваем дыстанцыйную працу, наладзілі дзяжурствы ў пад’ездзе дома і праціраем антысептыкам поручні і дамафон. І шукаем новы офіс, таму што гаспадары старога не могуць забяспечыць патрэбную дыстанцыю.

Увага да статыстыкі па пандэмііі застаецца, але на партале kasvyksta.lt на першым плане цяпер ёсць іншыя тэмы: як будзе развівацца Каўнас, якія прыходзяць інвестыцыі, якія новыя аб’екты будуць з’яўляцца, што будзе рэканструявацца. Напрыклад, зараз плануецца значнае абнаўленне аэрапорта.

Цікавая навіна аб праекце «Культура ў дварах»: знакамітыя артысты бясплатна спяваюць і танчаць, уладкоўваюць перформансы ў дварах спальных раёнаў, каб тыя, хто на самаізаляцыі, не сумавалі.

Наступная онлайн-сустрэча з Брыгітай Сабаляўскайтэ адбудзецца 5 траўня.

Мінулым летам гэтая экспертка брала ўдзел у гарадзенскай Школе фактчэкінга і візуалізацыі.

Гарадзенская Школа сучаснай журналістыкі (раней – Школа маладога журналіста) была заснаваная ў 1997 г. сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Некалькі апошніх год Школа праводзіцца сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Школа медыяпісьменнасці MediaIQ дзейнічае ў Гродна з 2019 г. у межах сумеснага праекта, які рэалізуюць Press Club Belarus у партнёрстве з установай “Цэнтр дадатковай адукацыи дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) і Тайм-клубам “1387” (Бабруйск) пры спрыянні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

30 Красавіка 2020 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Дапамажы Рыгоравічу». Алесь Таболіч сабраў у Гродне амаль 200 подпісаў
    172 подпісы сабрала ініцыятыўная група Алеся Таболіча ў Гродне. Чарга з прыкладна 15 чалавек не разыходзілася чатыры гадзіны, хоць ініцыятыўная група планавала збіраць подпісы з 13.00 да 16.00. Сам прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта кажа, што не чакаў такой актыўнасці ад гродзенцаў, і праз тыдзень зноў прыедзе ў наш горад. 31 траўня Савецкая плошча ў Гродне […]
  • Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у “палітычных” справах
    Жыхары Гродна апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Святланы Ціханоўскай 29 траўня. Ім аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадскага пункту аховы парадку №2 (Ленінскі раён Гродна) старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі. Што адбылося? Падчас мітусні на Савецкай плошчы, калі гродзенцы хацелі абараніць блогера Сяргея Ціханоўскага ад «жанчын-правакатарак», малады міліцыянт аказаўся на зямлі. Ён […]
  • У Гродне сотні людзей прыйшлі на пікеты праціўнікаў Лукашэнкі
    У Гродне 31 траўня працягваецца збор подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. На Савецкай плошчы збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Вольгі Кавальковай і Аляксандра Таболіча. У 12:00 у цэнтры горада сабраліся некалькі сотняў гродзенцаў. Шмат хто казаў, што подпісы за патэнцыйных кандыдатаў аддалі раней, а ў гэты дзень прыйшлі выказаць пратэст […]
  • «У 94-м слухала тут жа Лукашэнку». 81-гадовая Галіна Філіпаўна расчуліла людзей на сустрэчы з Ціханоўскім
    81-гадовая Галіна Філіпаўна Андрэйчык на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім е Гродне прыехала з паштальёнам: кажа, сям’я была занята важнай падзеяй – выпускным з пачатковай школы ўнука, – а на пікет пажылой жанчыне вельмі хацелася. Тады яна папрасіла мясцовую супрацоўніцу пошты падвезці – і паехала з ускраіны горада ў цэнтр. Кажа, так спяшалася і хвалявалася, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY