Чакаем на новых валанцёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Чакаем на новых валанцёраў

У межах праграмы Еўрасаюза Erasmus+ (акцыя Еўрапейская валанцёрская служба) да нас  на 10 месяцаў прыедуць валанцёры Эмрык Понсэ з Францыі і Катажына Рембеза з Польшы. Валанцёры будуць дапамагаць выкладаць французкую і польскую мову ва Універсітэце Залатога Веку, рабіць прэзентацыі еўрапейскіх мажлівасцей для гарадзенцаў, ладзіць аўтарскія праекты і майстар-класы, удзельнічаць у арганізацыі моўных столоў у праекце Tandem Evenings in Hrodna.

ЕВС – Еўрапейская Валанцёрская Служба (EuropeanVoluntaryService), адзін з відаў адукацыйнай мабільнасці ў праграме Еўразаюза “Erasmus+”, дзякуючы якому маладыя людзі з краін Еўрасаюза і Партнёрскіх краін (у тым ліку з Беларусі) могуць стаць валанцёрамі ў іншай краіне на тэрмін ад 1 да 12 месяцаў. Праца можа быць накіравана на розныя сферы (адукацыя, людзі са спецыяльнымі патрэбамі, моладзь, экалогія, інш.). ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” прымае і дасылае ЕВС валанцёраў з 2007 года.

Калі вы хочаце стаць ЕВС валанцёрам або падтрымаць валанцёраў у Гродне, пішыце на нашу скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Даведацца больш пра жыццё нашых валанцёраў вы можаце тут 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY