Чарговы трэнінг BY_HUB прайшоў у Кіеве

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Чарговы трэнінг BY_HUB прайшоў у Кіеве

18-19 жніўня ў Кіеве адбыўся другі “прасунуты” трэнінг у межах праекта BY_HUB. На ім сустрэліся гэтак удзельнікі першага модуля, як і зусім новыя асобы. Трэнерамі, як і мінулым разам, былі Максон Пугоўскі і Уладзімір Грабёнкін.

Тэма трэнінгу – “Як з дапамогай новых медыяў дасягаць новых аўдыторый”. Трэнеры прадстаўлялі розныя платформы для стварэння і вядзення свайго блога, з улікам розных тэхнічных і фінансавых магчымасцяў, тлумачылі значэнне кантэнт-стратэгіі і маркетынгу ў сацыяльных медыях (SMM). Былі прадстаўленыя інструменты для маніторынгу і пошуку інфармацыі ў сеціве.

Не абыйшлося без увагі да моды – у дадзены момант папулярнай зрабілася гейміфікацыя (увядзенне элементаў гульні ў негульнявыя сервісы). Пэўную ўвагу трэнеры прысвяцілі таксама трэндавым сервісам, такім як Instagram, Foursquare ці Pinterest. Аднак заўсёды трэба памятаць, што моды хутка змяняюцца, а найбольшую “аддачу” даюць тым, хто першы ўвядзе новы сервіс у выкарыстанне – так можна з часам стаць папулярным “наватарам” і нават “гуру” ў інтэрнэт-асяроддзі. Нельга прапускаць момантаў, калі папулярнасць сервісаў мінае: гэтак Livejournal, маючы яшчэ пэўных прыхільнікаў у кірылічным сегменце інтэрнэта, здаў свае пазіцыі ў рэшце свету.

Не варта карыстацца “айчыннымі” аналагамі, калі яны ніяк не развіваюць ідэі арыгінала. Гэтак, сярод прасунутых карыстальнікаў расійская Futubra карыстаецца славай “ані Twitter’a, ані Tumblr’a”.

Ужо каторы раз трэнеры агучылі набор стандартных сродкаў бяспекі з інтэрнэце. Аднак, гледзячы на колькасць скрадзеных і ўзламаных акаўнтаў, упэўніваешся, што такіх парад ніколі не бывае занадта мала. І сапраўды, ці кожны з нас рэгулярна змяняе паролі на паштовай скрынцы? А варта было б.

Другі дзень трэнінга быў цалкам прысвечаны відэа і, ў прыватнасці, не самым папулярным, але вельмі карысным магчымасцям YouTube. Удзельнікі паспрабавалі зняць з дапамогай самых прымітыўных сродкаў свой ролік на тэму праекта. Вось гэты ролік, створаны прадстаўнікамі Цэнтра “Трэці сектар”, трэнер Уладзімір Грабёнкін назваў лепшым.

У вольным часе Уладзімір зладзіў для ўдзельнікаў экскурсію па вячэрнім Кіеве.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне шукаюць дзяўчыну, якая магла з’ехаць у Маскву (абноўлена)
    У Кастрычніцкі РАУС з заявай звярнуўся мужчына. Ён паведаміў аб знікненні яго дачкі – Жукоўскай Веранікі Сяргееўны 2001 года нараджэння. Слядоў крымінальнага знікнення не выяўлена, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Дзяўчына знойдзена. Яе знайшлі супрацоўнікі міліцыі ў Пінску. З ёй усё добра. Прыкметы: на выгляд 18-19 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя трохі ніжэйшыя за плечы […]
  • У Гродне зафіксавалі выпадак малярыі
    Завазны выпадак малярыі зарэгістравалі ў Гродне. У Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу звярнуўся 26-гадовы гродзенец. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by. Як аказалася, гродзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу – небяспечную […]
  • Стала вядома, калі ў Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антаненка, перадае БЕЛТА. На фестывалі будуць прадстаўлены 35 нацыянальнасцей. Зараз збіраецца матэрыял ад дыяспар, каб стварыць кнігу аб нацыянальных культурных грамадскіх аб’яднаннях з Беларусі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у фестывалі. Ад кіраўнікоў дыяспар паступіла прапанова правесці на палях […]
  • Мікалай Салянік заплаціць штраф за непавагу да суда
    Актывісту прысудзілі 15 базавых за непавагу да суда. Мікалай абскарджваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які прысудзіў яму агулам 45 базавых за акцыю за незалежнасць. Падчас паседжання ў знак пратэсту ён прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне. Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга,  і хуткую, каб […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY