Чацьвёрты, пайшоў!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Чацьвёрты, пайшоў!

Больш за сто слухачоў і выкладчыкаў “Універсітэту Залатога Веку” 25 красавіка афіцыйна адсвяткавалі сканчэнне чарговага акадэмічнага года. Гэта быў ужо чацьвёрты выпуск у межах праграмы, якую ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

Выпускная вечарына была насычаная падзеямі. Яе ўдзельнікаў і гасцёй сустракаў музычны калектыў пад кіраўніцтвам Людмілы Пекарскай.

Пасля падсумавання вынікаў акадэмічнага года, прадстаўленага кіраўніцтвам праграмы, распачалася прэзентацыя  секцый, якія працавалі сёлета ва “Універсітэце Залатога Веку”.

Гучалі вершы і песні на беларускай, польскай, нямецкай, ангельскай, эсперанта мовах.

польская

Выступ удзельнікаў секцыі польскай мовы

Крэатыўныя прэзентацыі падрыхтавалі ўдзельнікі секцый “Жыццёвы дзённік” і “Залатое пяро”.

нямецкая мова

Дыялог ад навучэнцаў секцыі нямецкай мовы

Удзельніцы секцыі “Беларускія вячоркі” прадставілі зробленыя сваімі рукамі вырабы і ўпрыгожванні.

Беларускія вячоркі

Вырабы ад секцыі “Беларускія вячоркі”

Секцыя “Адкрыты паказ” прадставіла густоўна аздоблены плакат з уражаннямі ўдзельнікаў гэтай групы.

кіно

Так прэзентавалі сваю секцыю навучэнцы “Адкрытага паказу”

Свае бізнес-прапановы і вынікі працы прадставілі ўдзельнікам вечарыны навучэнкі секцыі “Уласная справа”.

Кульмінацыяй вечара стала ўручэнне пасведчанняў пра сканчэнне акадэмічнага 2012-2013 года. Іх атрымалі сёлета амаль 90 чалавек.

Падзякі за сумленную і якасную працу ў межах УЗВ атрымалі таксама выкладчыкі і вядучыя секцый, сябры Рады УЗВ.

 

Лана Руднік

Лана Руднік

Лана Руднік, кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога Веку”:

– Па выніках гэтага акадэмічнага года я ганаруся тым, што ўдалося выканаць тое, што планавалі ў мінулым годзе. Ганаруся нашай камандай – адданых, ахвярных, актыўных і шчырых людзей. Ганаруся, што з кожным годам у нас з’яўляецца ўсё больш і больш ініцыятыўных людзей, якія здольныя не проста прапанаваць нешта, але і арганізаваць. Мне пашчасціла кіраваць праграмай, у якой так шмат чаму можна навучыцца ў студэнтаў. Ганаруся, што мы сталі ізноў першымі! Гэтым разам – у правядзенні міжнароднай канферэнцыі па актывізацыі сталых людзей. Ганаруся тым, што нашыя навучэнцы – самыя лепшыя! Большасць з іх застаюцца з намі ўжо 3 гады. Нават калі хоць аднаму чалавеку з праграмы мы дапамаглі адчуць сабе важным і патрэбным – гэта ўжо вялікае дасягненне.

Новы акадэмічны год у межах Праграмы УЗВ распачнецца ў верасні 2013 г. Пакуль жа слухачы УЗВ ідуць на летнія канікулы.

 

Глядзіце вялікае фотаслайдшоу з выпускной вечарыны УЗВ

Перад адыходам на канікулы слухачы УЗВ традыцыйна выканалі сваю “Развітальную песню” (словы Івана Будніка).

Фота: Юлія Капіца (фотаслайдшоу), Вітаўт Руднік

Відэа: Юлія Капіца і Вітаўт Руднік

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гродзеншчына стала самай забяспечанай вобласцю Беларусі. Але паказчыкі падаюць
    Узровень малазабяспечанасці ў Гродзенскай вобласці – 3,5% (35,9 парадку тысячы). Гэта лепшы паказчык сярод абласцей Беларусі. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, як паказчык малазабяспечанасці адрозніваецца па рэгіёнах. За рысай беднасці ў першым квартале знаходзілася 4,7% насельніцтва. Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы гэтых беларусаў недацягвалі да бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць былі ніжэйшыя за суму 250 рублёў. Вышэй за ўсё ўзровень […]
  • Шоперы з супрэматычным прынтам. Як гэта выглядае і хто іх шые
    Ліда Малчанава – швачка і канструктар адзення, а Лена Шымчык – дырэктарка аўтасэрвісу. Яны пазнаёміліся ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе, калі прыйшлі сюды валанцёрамі. На мінулым тыдні разам з іншымі валанцёрамі яны шылі ахоўныя камбінезоны для медыкаў, а цяпер шыюць сумкі-шоперы для дабрачыннага праекта Hrodna.life у падтрымку хоспіса “Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць”. Замовіць шопер і ахоўную маску […]
  • У Гродне вайскоўцы ўпусцілі бульдозер. Як гэта адбылося?
    1 чэрвеня з трала ваенных упаў цяжкі вайсковы бульдозер. Гэта адбылося на вуліцы Горкага, насупраць рынку “Карона”, паведамляюць чытачы “АўтаГродна”. Трал вёз цяжкую тэхніку ў бок Гожскага палігона. Насупраць “Кароны” бульдозер па нейкіх прычынах апынуўся на асфальце, пашкодзіўшы і дарожнае пакрыццё, і бардзюры з газонам. Верагодна, ён з’ехаў з трала ў момант павароту з вуліцы […]
  • У Гродне затрымалі яшчэ двух удзельнікаў каманды Ціханоўскага
    Удзельнікаў праекту youtube-канала “Страна для жизни” Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гродне, паведамляюць праваабаронцы. Хлопцаў забралі супрацоўнікі на аўтамабілі з мінскімі нумарамі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Месцазнаходжанне і падставы затрымання Сакава і Сярогіна высвятляюцца. У мінскім ІЧУ сказалі, што яны ў Гродне, паведаміла праваабарончаму цэнтру “Вясна” […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY