Чэсць, бонжур – прывіталі валанцёраў вечарынай

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Чэсць, бонжур – прывіталі валанцёраў вечарынай

Больш за 40 чалавек прыйшлі прывітаць ЕВС-валанцёраў – Касю і Эмрыка, якія месяц таму прыехалі працаваць у нашу арганізацыю, ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”.

Прывітальная вечарына прайшла 27-га верасня ў творчай прасторы ДОМ46. Удзел у ёй прымала мясцовая моладзь і прадстаўнікі гарадзенскіх арганізацый. Кася і Эмрык распавялі пра свае планы на наступныя некалькі месяцаў праектаў у Гародні, а таксама пазнаёмілі прысутных са сваімі культурамі. Госці паўдзельнічалі ў падрыхтаванай валанцёрамі віктарыне – апынулася, што не заўсёды лёгка здагадацца, якія вынаходніцтвы былі зроблены палякамі, а якія – французамі.

4

Сюрпрызы чакалі гасцей таксама ў другой частцы сустрэчы. Кася і Эмрык спецыяльна на гэтую нагоду прыгатавалі свае нацыянальныя стравы, а ў залі загучала музыка ад гарадзенскага дзіджэя Шмольца.

3

Эмрык: “Гэтая вітальная вечарына была для мяне магчымасцю сустрэць новых людзей і паразмаўляць з тымі, каго ўжо ведаў, у нефармальнай абстаноўцы. Я не чакаў, што прыйдзе так шмат людзей, і спачатку трохі хваляваўся, але атмасфера была цудоўная! Вядома, дзіджэй і музыка таксама настроілі нас на пазітыўную камунікацыю!

Мне давялося прэзентаваць сябе і распавесці трошкі пра французскую культуру і кухню. Гэта таксама дапамагло патлумачыць людзям, чым я буду тут займацца.

Я буду весці розныя майстар-класы пра кампутарную пісьменнасць і музыку, штомесяц буду ладзіць “міжкультурнае кафэ”, каб стварыць магчымасць для прадстаўнікоў розных культур распавесці пра сябе і сваю ідэнтычнасць.

Таксама я штотыдня буду весці французскі столік на Tandem Evenings у “Цэнтры “Трэці сектар”.

2

Кася: “Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў, вельмі хочацца працягваць супрацоўнічаць з усімі. Як я распавядала на вечарыне, я буду “моўна-лічбавай” валантэркай з музычным налётам. Я буду выкладаць польскую мову і весці свой курс “Тур па Польшчы з песнямі” ва “Універсітэце Залатога Веку”. Акрамя гэтага, я зарганізую серыю варкшопаў на эканамічную і HR-тэматыку. І, вядома, кожную сераду чакааю вас за польскім (або ангельскім) столікам на Tandem Evenings.

Гарадзенцы, якія прыйшлі на вечарыну, пакінулі такія ідэі і пажаданні для валанцёраў:

“Хацелася б бачыць шмат замежнікаў”

“Хачу ведаць пра ўсе падзеі ад “Трэцяга Сектара””

“Спадзяюся, мы яшчэ не раз убачымся, вы – суперскія!”

Глядзіце невялікую відэа-прэзентацыю з падзеі:

Здымкі: Вольга Галецка

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Планеты женщин
    Актёры театра кукол уже вовсю готовят праздничный вечер “Планеты женщин” – всё для нас, любимых! Главный идейный вдохновитель и режиссёр этого вечера – Александр Енджеевский, а это уже говорит о многом… Нас ждут новые номера (и немножко старых, но забытых), весёлые ситуации и немного грустные наблюдения, а каждой женщине – бокал шампанского в подарок! Идеальный способ отпраздновать […]
  • Презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий»
    В Гродненской городской центральной библиотеке им. А. Макаёнка состоится презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий», только что вышедшей в издательстве «ЮрСаПринт». Её авторы – гродненский историк Дмитрий Владимирович Лютик и украинский исследователь Майя Александровна Денисова, супруга одного из строителей этого укрепрайона. В книге речь идет об одном из […]
  • “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі па правілах тарыфу
    Авіякампанія “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаментавалі звароты, якія тычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка. “Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем […]
  • ндексЯ. Расійскі пошукавік змяніў лагатып у гонар Рыгора Барадуліна
    Расейская кампанія «Яндекс» у 85-ты дзень народзінаў беларускага пісьменьніка Рыгора Барадуліна зьмяніла лягатып на галоўнай старонцы, піша Свабода. Для карыстальнікаў зь Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назьве літару «Я» на апошняе месца. Пад лягатыпам патлумачыла: «Той, хто якае зашмат, ставіць сам сябе назад». Гэта радок зь верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY