Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021

Праграма дапаможа новым лідарам/лідаркам атрымаць навыкі ды веды, неабходныя для актыўнай ды канструктыўнай гарадской дзейнасці ў рэгіёнах і буйных гарадах краіны.

Belarus Urban Fellowship-2021 – гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашыя гарады лепш.

Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў.

Навучанне будзе адбывацца з 1 па 22 мая.

Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2-3 гадзіны.

Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў, у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі.

Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія і піяр-кампаніі ды шмат іншага.

Сесіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23 красавіка.
Пра вынікі адбору стане вядома 26-27 красавіка.

Дадатковую інфармацыю пра Belarus Urban Fellowship можна знайсці на сайце.

Пытанні адносна Belarus Urban Fellowship 2021 можна дасылаць на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай “Belarus Urban Fellowship 2021”.

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"