Зразумеў, што магу быць часткай інфармацыйнай прасторы, якая дапамагае. Максім Швед пра кіно, магчымасці і пошук сябе

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Зразумеў, што магу быць часткай інфармацыйнай прасторы, якая дапамагае. Максім Швед пра кіно, магчымасці і пошук сябе

Чарговым госцем Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім стаў Максім Швед –  кінадакументаліст, рэжысёр фільма “Чыстае мастацтва”.

На сустрэчы, якая адбылася 23 чэрвеня, Максім адказаў на пытанні ад удзельнікаў сустрэчы і падзяліўся сваімі думкамі наконт розных актуальных для моладзі рэчаў.

Падчас размовы Максім Швед расказаў, як ён зрабіўся “новым”, бо да таго, як пачаў здымаць кіно, меў уласны бізнес.  І спачатку, хутчэй за ўсё,  гэта  было не шуканне новага, а бегства ад сябе.

Дарэчы, першае відэа Максіма – гэта  сацыяльны ролік пра дзяцей з аўтызмам.

Менавіта ў час здымак гэтага роліка рэжысёр зразумеў,  што, здымаючы такія відэа, можна быць часткай інфармацыйнай прасторы,  якая дапамагае.

На сустрэчы таксама пагаварылі аб самым папулярным фільме Максіма – “Чыстае мастацтва”.

Рэжысёр падзяліўся ўспамінамі пра галоўнага героя фільма Захара Кудзіна, паразважаў пра тое, як цяжка бывае творчым людзям упісацца ў нашу рэальнасць.

На пытанне: ці можа кіно быць сродкам выхавання, Максім адказаў – не, кіно можа павысіць культурны ўзровень чалавека, а гэта крок да выхавання.

Парады Максіма Шведа моладзі:

– Не трэба баяцца.

– Трэба адчыніцца гэтаму свету.

– Дзейнічаць, рабіць памылкі, але дзейнічаць і ісці далей.

Госцем Алеся Залеўскага ў наступнай сустрэчы Hrodna Celebrity Talk будзе Беларускі музыка і дауншыфцер Верасень.

Сустрэча з ім запланаваная на 1 ліпеня

Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Чытайце таксама:

Пётр Клюеў: Рабіць сваю справу і дзяліцца энергіяй

26 Чэрвеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Актывісткі руху «Маці 328» пачнуць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
    Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат. Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна. У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема […]
  • «Ішоў па торт – прыйшоў на Валадарскага». Палітвязні з Гродна вярнуліся дадому
    «Яны самі стварылі гэтую сітуацыю на роўным месцы, яе магло і не быць. Я проста б пайшоў дадому і ўсё», – кажа гродзенец Уладзімір Навумік пасля 42 дзён зняволення. Яго, як і Васіля Баброўскага, 9 ліпеня выпусцілі з мінскага СІЗА №1. Ім змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Гродзенцаў затрымалі […]
  • Двух гродзенцаў, затрыманых з Ціханоўскім, выпусцілі на волю
    Фігурантаў «справы Ціханоўскага» Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка 9 ліпеня выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведамілі праваабаронцы і жонка Уладзіміра Навуміка. Гродзенцаў затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня на Савецкай плошчы падчас пікету па зборы подпісаў. Яны застаюцца абвінавачанымі па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць […]
  • У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі
    Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі. За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі. За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"