“Да мяне прыйшло адчуванне, што я раблю штосьці значнае” – ЕВС-валанцёрка ў Гдыні

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Да мяне прыйшло адчуванне, што я раблю штосьці значнае” – ЕВС-валанцёрка ў Гдыні

У сакавіку на праект ЕВС у Фундацыю сацыяльных зменаў „Крэатыўні” ў Гдыню (Польшча) паехала валанцёрыць гарадзенка Воля Ткачык. Сёння яна дзеліцца з Вамі сваімі развагамі пра ЕВС-жыццязманяльны досвед і ўражаннямі ад валанцёрскай працы.

Мне заўсёды здавалася, што трапіць у EVS-праект звычайнаму чалавеку немагчыма. Я ўяўляла EVS-валанцёра нейкім супергероем са звышздольнасцямі, які валодае ўсімі існуючымі талентамі ў сукупнасці. Супермэнам я сябе ніколі не лічыла, таму доўгі час я проста чытала розныя артыкулы на EVS-тэматыку і нават не марыла аб тым, што я аднойчы буду часткай такога праекта. Але лёс склаўся інакш.

Часам сапраўды адбываецца так, што ўсе змены ў тваім жыцці, нават самыя на твой погляд непрыемныя, у выніку прыводзяць да лепшага. Так было ў маім выпадку. Бо калі я ўпершыню ўбачыла на сайце ”Трэцяга Сектара” артыкул аб тым, што яны шукаюць валанцёра ў Гдыню, я знаходзілася ў тупіковым стане наконт таго, што мне рабіць далей са сваім жыццём. І такая дробязь, як гэты артыкул, стала для мяне надзеяй і пазней выратаваннем ад смутку і нявызначанасці.

Я разглядала шмат праектаў, але наконт праекта ў Гдыні было добрае прадчуванне, што гэта тое, што мне патрэбна. Канешне, былі і сумневы, бо ўсё кідаць і выязджаць трэба было хутка, мая польская мова была не на вельмі добрым узроўні, у мяне не было канкрэтных прапаноў для майго праекта, я ніколі не працавала з людзьмі з сацыяльнымі праблемамі, але цікаўнасць, жаданне паспрабаваць новае і апынуцца ў нязвыклым і незнаёмым для мяне асяроддзі былі мацнейшымі.

Так я апынулася ў невялікай, але ўтульнай і спакойнай Гдыні на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Працую я ў Фундацыі сацыяльных зменаў “Kreatywni”, якая праз розныя мерапрыемствы і актыўнасці імкнецца аб’яднаць і актывізаваць мясцовую супольнасць сацыяльна складанага раёна Гдыні. У большасці гэта праца з дзецьмі і сталымі людзьмі, якія прыходзяць у Фундацыю, каб пабавіць час, сустрэцца са сваімі суседзямі і сябрамі, навучыцца чаму-небудзь новаму альбо зрабіць што-небудзь карыснае для свайго раёна. Наша задача – дапамагаць ім ва ўсіх пачынаннях, арганізоўваць цікавыя варкшопы, гульні, мерапрыемствы, урокі ангельскай ці іншай мовы і ўвогуле вырашаць штодзённыя задачы Фундацыі.

Вельмі важным для мяне момантам быў удзел нашай арганізацыі ў раздачы ежы для бедных у касцёле на Вялікдзень. У той дзень у касцёл прыйшло каля тысячы чалавек, у мерапрымстве ўдзельнічаў мэр Гдыні. Толькі тут да мяне прыйшло сапраўднае адчуванне, што я раблю штосьці значнае. Падрыхтоўваць пакункі з ежай нам дапамагалі нашыя дзеці з Фундацыі. Яны ўвогуле робяць усё магчымае, каб атрымаць насупраць свайго прозвішча надпіс “валанцёр”.

У палякаў, дарэчы, зусім іншае стаўленне да валанцёрства. Тут усе імкнуцца быць валанцёрамі: і дзеці, і падлеткі, і дарослыя. Яны з велізарным энтузіазмам дапамагаюць іншым, і ніхто не скардзіцца, што ў іх няма на гэта часу. У прытулках для жывёл няма свабодных месцаў для валанцёраў. Сапраўды ідэальнае грамадства.

Але жыццё EVS-валанцёра – гэта не толькі праца ў сваёй арганізацыі. Гэта яшчэ і цікавыя трэнінгі, сустрэчы з іншымі валанцёрамі з усёй Еўропы, вывучэнне іншых моў і культур, удзел у іншых цікавых мерапрыемствах і г.д. Тут няма часу сумаваць, бо заўсёды дзе-небудзь можа спатрэбіцца твая дапамога і ўдзел. І тут ты без праблем можаш знайсці для сябе дадатковыя заняткі на свой густ.

Хфця я знаходжуся яшчэ на пачатку свайго EVS-падарожжа, але і зараз магу сказаць, што ўдзел у такім праекце – гэта не толькі досвед валанцёрства,  гэта і магчымасць спазнаць самога сябе, раскрыць свае творчыя здольнасці, і  – самае галоўнае – гэта магчымасць быць часткай вялікай інтэрнацыянальнай EVS-сям’і, якая заўсёды падтрымае і будзе побач.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Тратуары з выкарыстаных пакетаў з’явяцца ў Гродне
    На гродзенскім заводзе па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў запушчана лінія па вытворчасці тратуарнай пліткі з адходаў поліэтылену. Такія адходы яшчэ нядаўна не адносіліся да другасных матэрыяльных рэсурсаў і вывозіліся на звалку. Гаворка ідзе пра забруджаныя поліэтыленавых пакеты, пакеты з-пад малака, тонкую пластыкавую плёнку і іншае, піша Портал коммунальной грамотности населения. Аказваецца, дзякуючы сучасным тэхналогіям, […]
  • Кубак Салея: У баявым матчы “Нёман” атрымаў перамогу над “Гомелем” і, заняўшы першае месца, выйшаў з групы
    Пяць з пяці – такі вынік першага этапу Кубка Салея ў гродзенскага “Нёмана”. У заключным матчы этапу, які праходзіў у суботу 19 жніўня ў Гродне, хакеісты Сяргея Пушкова абыгралі “Гомель” з лікам 4:3. Каманды правялі добры паядынак, з багаццем барацьбы, небяспечных момантаў і, вядома ж, галоў. “Нёман” і “Гомель” напярэдадні матчу ў Гродне ішлі без […]
  • Дым, гразь і пекла: пад Гродна прашлі аўтабаі на выжыванне
    Аўтабаі на Каробчыцкім Алімпе пачаліся апоўдні 19 жніўня. Да гарачага надвор’я дадаліся не менш гарачыя жарсці аўтамабіляў, больш падобных да монстраў-мутантаў. У спаборніцтваў удзельнічаюць вадзіцелі-экстрэмалы з Гродна, Мінска, Пінска, Баранавіч і Слоніма. Інтрыгу накаляе тое, што на 16.00 мінулагодні пераможца Мікалай Верамеенка ўжо выбыў з гонкі за прыз.    The post Дым, гразь і пекла: […]
  • “Захацеў праскочыць”. У Гродне легкавая машына ўехала ў калону танкаў
    Прыблізна ў 23.20 у пятніцу 18 жніўня на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў легкавая машына ўрэзалася ў калону танкаў, якая накіроўвалася ў бок Ласосна. Паводле папярэдняй версіі ў ДТЗ вінаваты кіроўца аўтамабіля, які праігнараваў ваенных рэгуліроўшчыкаў. Як паведамляюць сведкі, у момант сутыкнення аўтамабіль моцна пацярпеў і па ўсёй верагоднасці аднаўленню не падлягае. Сам жа кіроўца і пасажыры […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY