“Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў” – чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў” – чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор на другі модуль «Як дасягаць новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў?” у межах праграмы By_HUB  .

У межах адукацыйнай праграмы   By_HUB у сакавіку – ліпені адбыўся першы модуль  (4 трэнінгі пра Інтэрнэт- тэхналогіях для асабістых і арганізацыйных мэтаў).

Запрашаем  удзельнікаў мінулых заняткаў, а таксама ўсіх жадаючых, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі, на наступны модуль, у межах якога 28-29 ліпеня ў Кіеве адбудзецца першы з серыі чатырох трэнінгаў.

Што будзем вывучаць?

У Інтэрнэце ўсё больш жорстка змагаюцца за ўвагу карыстальніка да сваіх рэсурсаў і ідэяў.  З кожным днём інфармацыі становіцца ўсё больш, а колькасць часу ў звычайнага карыстальніка застаецца тым жа.

Калі вы сярод тых, хто прэтэндуе на ўвагу іншых да сваіх ідэяў – вам неабходна выпрацаваць разуменне працы ў новых медыя.

Як ствараць кантэнт, які прыцягвае аўдыторыю, аб чым пісаць, каб запальваць сэрцы чытачоў.

Гэты трэнінг дазволіць вам зразумець вам важнасць фільтрацыі інфармацыі і абмежаванняў, каб не патануць у нарастаючай плыні дадзеных і навучыцца прабівацца да аўдыторыі.

Таксама вы даведаецеся пра бяспеку ў інтэрнэце і спосабах заставацца ананімным.

Асобным блокам у трэнінгу будзе работа з відэа для прыцягнення аўдыторыі, схаваныя магчымасці YouTube.

Важная частка трэнінга – практычныя заданні.

Трэнеры:

Максон Пугоўскі, кансультант і спецыяліст па інтэрнэт-медыя, ІТ-прадпрымальнік. Адзін з арганізатараў BlogCamp CIS and Baltics 2007, першай канферэнцыі ў фармаце баркэмп на тэрыторыі СНД.

Уладзімір Грабёнкін, спецыяліст па PR, прасоўванні ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках, журналіст. Калумніст некалькіх інтэрнэт-парталаў, сябра журналісцкай сеткі, якая аб’ядноўвае журналістаў-расследвальнікаў Грузіі,  Азербайджана, Казахстана.

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub ) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для стасункаў людзей, зацікаўленых у тэхналогіях Інтэрнэта і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае майстар-класы, гасцявыя лекцыі, баркэмпы і іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца перш за ўсё прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, журналісты, блогеры, зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў па новых тэхналогіях у Інтэрнэце.

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў трэнінгу 2829 ліпеня неабходна да 18 ліпеня запоўніць он-лайн ЗАЯЎКУ.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Інфармацыя пра ўмовы ўдзелу будзе дасланая ўдзельнікам не пазней за 20 ліпеня.

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце на адрас: byhub2012@gmail.com

Радыя будзем бачыць ў нашай супольнасці людзей, зацікаўленых у Інтэрнэт-тэхналогіях і добрых міжасабовых камунікацыях.

12 Ліпеня 2012 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Суўлакі, напалетана, бурыта: Што пакаштуюць гродзенцы на фестывалі Vulitsa Ezha. Grodno
    Фестываль вулічнай ежы Vulitsa Ezha пройдзе ў Гродне ўжо ў гэтыя выходныя 22-23 верасня ў ЦСК “Нёман”. Эксклюзіўныя стравы прадставяць ўстановы Мінска і Гродна. Hrodna.life знаёміць вас з стравамі, дзеля якіх дакладна варта наведаць фестываль Vulitsa Ezha. Бульба па-бельгійску і каўбаскі грыль Для гэтай стравы адбіраюцца арыгінальныя інгрэдыенты: адмысловы гатунак бульбы, асаблівая нарэзка, апрацоўка спецыямі […]
  • Леанід Анацка з Ліды стаў прызёрам ультрамарафона у Італіі і паставіў рэкорд Беларусі
    Чарговы шасцісуткавы ультрамарафон на мінулым тыдні пераадолеў лідчанін Леанід Анацка. На гэты раз ён спаборнічаў у італьянскім горадзе Палікора, піша lidanews.by. У выніку за адведзенае час ён прабег 721,5 км (рэкорд Беларусі) і ў сваёй узроставай катэгорыі (50-59 гадоў) заняў першае месца. 56-гадовы лідчанін прабег 602 км і заняў другое месца ў 6-сутачным забегу ў Афінах У […]
  • У лесе пад Гродна знайшлі маленькую дзяўчынку. Абноўлена: бацькі знайшліся
    У лесе пад Гродна днём 18 верасня знайшлі дзяўчынку, піша TUT.BY. Каля 17.00 міліцыя знайшла яе маці. Дзіця было знойдзена прыкладна ў 14.30 у лясным масіве каля вёскі Каробчыцы. Меркавана дзяўчынку клічуць Насця, яе маму – Алена, а тату – Міхаіл. Як паведаміў намеснік начальніка Гродзенскага РАУС Валерый Шамрук, у ходзе адпрацоўкі мясцовасці ўдалося адшукаць маці […]
  • Цягнік у польскі Шчэцін праз Варшаву і Беласток хочуць пусціць з Гродна
    Пусціць цягнік, які будзе курсіраваць з Гродна ў польскі Шчэцін праз Беласток і Варшаву, плануюць у бліжэйшы час. Гэта дасць падарожнікам больш магчымасцяў, каб прыехаць у бязвізавы Гродна. Як распавёў Sputnik генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксенджек, маюцца тэхнічныя магчымасці, каб з Гродна ў Польшчу курсіравала два цягнікі ў дзень, а не адзін, як […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY