Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў

Запрашаем да ўдзелу ў трэнінгах у межах другога модулю адукацыйнай праграмы By_HUB. За паўгады рэалізацыі праграмы ўдзел у ёй ужо ўзялі каля 50 чалавек, якія пазнаёміліся з магчымасцямі выкарыстання разнастайных інтэрнэт-рэсурсаў для рэалізацыі ўласных праектаў.

Чарговыя тры трэнінгі ў межах праграмы адбудуцца ў Кіеве (18-19 жніўня, 6-7 кастрычніка, 20-21 кастрычніка) і будуць арганізаваныя нашымі партнёрамі з супольнасці MediaNext.

Першы з серыі трэнінгаў пад агульнай назвай “Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў” адбыўся ў Кіеве 28-29 ліпеня.

Вось што пісалі пра яго некаторыя ўдзельнікі:

– Спасибо огромное за тренинг и поездку. На этом семинаре для меня тоже была новая и полезная информация. А еще было приятно познакомиться с новыми ребятами и тренерами! Только что вернулся домой и уже жду 3-ий этап.)

– Мне тренинг тоже очень понравился! В первый день восприятие, конечно, лучше. Зато творческое задание во второй день было супер!

– Спасибо большое организаторам и тренерам за прекрасный брендовый и полезный проект! Уже начинаю тестировать представленные инструменты! Надеюсь, что третий этап будет и мы продолжим важный разговор. До скорой встречи!

Што будзем вывучаць?

– Як выпрацаваць уласнае разуменне працы ў новых медыя;

– як ствараць кантэнт, які прыцягвае аўдыторыю, аб чым пісаць, каб запальваць сэрцы чытачоў;

– як арганізаваць фільтрацыю інфармацыі, каб не патануць у нарастаючай плыні дадзеных і навучыцца прабівацца да аўдыторыі;

– як забяспечыць бяспеку ў інтэрнэце;

– як арганізаваць работу з відэа для прыцягнення аўдыторыі, выкарыстоўваючы схаваныя магчымасці YouTube.

Трэнеры:

Максон Пугоўскі, кансультант і спецыяліст па інтэрнэт-медыя, ІТ-прадпрымальнік. Адзін з арганізатараў BlogCamp CIS and Baltics 2007, першай канферэнцыі ў фармаце баркэмп на тэрыторыі СНД.

Уладзімір Грабёнкін, спецыяліст па PR, прасоўванні ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках, журналіст. Калумніст некалькіх інтэрнэт-парталаў, сябра журналісцкай сеткі, якая аб’ядноўвае журналістаў-расследвальнікаў Грузіі,  Азербайджана, Казахстана.

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub ) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для стасункаў людзей, зацікаўленых у тэхналогіях Інтэрнэта і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае майстар-класы, гасцявыя лекцыі, баркэмпы і іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца перш за ўсё прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, журналісты, блогеры, зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў па новых тэхналогіях у Інтэрнэце.

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў трэнінгах неабходна да 11 жніўня запоўніць он-лайн ЗАЯЎКУ. Звярніце ўвагу, што заяўляцца можна адразу на некалькі датаў.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Асабам, адабраным да ўдзелу ў трэнінгу 17-18 жніўня, будзе паведамлена пра гэта да 13 жніўня. Удзельнікам, адабраным на кастрычніцкія трэнінгі, інфармацыя будзе дасланая да канца жніўня.

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце на адрас: byhub2012@gmail.com

Радыя будзем бачыць ў нашай супольнасці людзей, зацікаўленых у Інтэрнэт-тэхналогіях і добрых міжасабовых камунікацыях.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY