Дачакаліся “Гендэрнага лікбеза”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Дачакаліся “Гендэрнага лікбеза”

У Вільні выйшла ў свет брашура, прысвечаная нефармальнай гендэрнай адукацыі. Удзел у яе стварэнні бралі і прадстаўніцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Праект “Развіццё гендэрнай адчувальнасці як перадумовы гендэрнай роўнасці ў Беларусі” ажыццяўляўся на працягу двух гадоў Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ, грамадскімі аб’яднаннямі “Прававая ініцыятыва”, “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, “Цэнтр “Трэці сектар”, Міжнародным Цэнтрам гендэрных ініцыятываў “Адліга”.

Гендэрны лікбез

Брашура “Гендэрны лікбез” складаецца з чатырох модуляў, у кожным з якіх разглядаюцца тэмы, якія пакуль вельмі рэдка абмяркоўваюцца ў беларускім грамадстве (напрыклад “Усе жанчыны хочуць замуж? Адзінота як усвядомлены выбар”, “Жаночая і мужчынская праца: біялогія альбо гісторыя” і г.д.).

Каштоўнасць выданню дадаюць таксама змешчаныя ў ім практыкаванні для трэнераў.

Адметна, што аўтарамі брашуры з’яўляюцца не эксперты ў гендэрнай тэматыцы, а людзі, які прыйшлі да разумення прадстаўленых у выданні пытанняў праз уласны сацыяльны досьвед.

Апроч рэсурснага пакета “Гендэрны лікбез” прадуктам праекта стала таксама дакументальная стужка “Сукенка” (“Платье”).

У хуткім час матэрыялы брашуры і фільм з’явяцца на нашым сайце.

На здымках: прэзентацыя “Гендэрнага лікбеза” у Віленскім Доме правоў чалавека

Фота Аліны Крушынскай

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2013 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"