Далучайцеся да акцыі “Зробім свет лепшым”!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Далучайцеся да акцыі “Зробім свет лепшым”!

Запрашаем далучыцца да сумеснай дабрачыннай акцыі, арганізаванай праграмай “Універсітэт Залатога Веку” і грамадскім аб’яднаннем “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” з нагоды Міжнароднага Дня валанцёра.

24 лістапада ў межах акцыі адбудзецца майстар-клас па вырабе сувеніраў да выставы, які ладзіць ГА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Удзел у ім прымуць дзеці, бацькі, валанцёры і валанцёры арганізацыі. Слухачы УЗВ таксама могуць узяць удзел у майстар-класе і далучыцца да вырабу сувеніраў. Можна таксама прынесці ўжо гатовыя сувеніры. Сустрэча будзе праходзіць па адрасе вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка), Чырвоны Касцёл. Пачатак у 18.45.

Усе сувеніры, зробленыя ўдзельнікамі майстар-класа будуць выстаўленыя на дабрачыннай выставе-кірмашы “Зробім свет лепшым” 4 снежня, якая адчыніцца ў памяшканні лютэранскай кірхі (вул. 1 Мая, 5). Разам з выставай можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, падрыхтаванае падапечнымі і валанцёрамі “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” супрацоўнічае з “Гродзенскім дзіцячым хоспісам” ужо некалькі год. Сталыя гарадзенцы рэгулярна бяруць удзел у дабрачынных акцыях гэтай арганізацыі. Сумесныя дабрачынныя кірмашы,на якіх збіраліся сродкі на патрэбы цяжка хворых дзяцей, ужо некалькі разоў праходзілі ў час Калядных вечарынаў і іншых мерапрыемстваў УЗВ.

Сусветны дзень валанцёра адзначаецца з 1985 г. па ініцыятыве Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Аднымі з самых актыўных валанцёраў у свеце з’яўляюцца сталыя людзі. Слухачы УЗВ толькі падцвярджаюць гэты факт – штогод імі ладзіцца каля 10 дабрачынных валанцёрскіх акцый, накіраваных на дапамогу тым, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі. На базе праграмы дзейнічае валанцёрская група “Малодшы брат, малодшая сястра”. Зараз ідзе праца па стварэнні Цэнтра міжпакаленчага паразумення, які аб’яднае маладых і сталых гарадзенскіх валанцёраў.

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

06 Лістапада 2015 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Планеты женщин
    Актёры театра кукол уже вовсю готовят праздничный вечер “Планеты женщин” – всё для нас, любимых! Главный идейный вдохновитель и режиссёр этого вечера – Александр Енджеевский, а это уже говорит о многом… Нас ждут новые номера (и немножко старых, но забытых), весёлые ситуации и немного грустные наблюдения, а каждой женщине – бокал шампанского в подарок! Идеальный способ отпраздновать […]
  • Презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий»
    В Гродненской городской центральной библиотеке им. А. Макаёнка состоится презентация книги «Гродненский укреплённый район. 1940-1941 гг. От Ятвези до Гонёндза. Хроника событий», только что вышедшей в издательстве «ЮрСаПринт». Её авторы – гродненский историк Дмитрий Владимирович Лютик и украинский исследователь Майя Александровна Денисова, супруга одного из строителей этого укрепрайона. В книге речь идет об одном из […]
  • “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі па правілах тарыфу
    Авіякампанія “Белавія” працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаментавалі звароты, якія тычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка. “Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем […]
  • ндексЯ. Расійскі пошукавік змяніў лагатып у гонар Рыгора Барадуліна
    Расейская кампанія «Яндекс» у 85-ты дзень народзінаў беларускага пісьменьніка Рыгора Барадуліна зьмяніла лягатып на галоўнай старонцы, піша Свабода. Для карыстальнікаў зь Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назьве літару «Я» на апошняе месца. Пад лягатыпам патлумачыла: «Той, хто якае зашмат, ставіць сам сябе назад». Гэта радок зь верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY