Даслалі прапановы ў Генеральны план развіцця Гродна

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Даслалі прапановы ў Генеральны план развіцця Гродна

Звярнуць большую ўвагу на патрэбы людзей сталага ўзросту – такі асноўны лейтматыў прапановаў, дасланых сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у гарадзенскі гарвыканкам, якія да 11 студзеня збірае прапановы да Генеральнага плана развіцця горада.

Даступны да абмеркавання грамадскасці Генеральны план апісвае, як будуць развівацца розныя сферы жыцця горада да 2030 г.

У накіраваным у гарвыканкам лісце адзначаецца, што да 2030 г. 30% насельніцтва Гродна складуць сталыя людзі, аднак інтарэсы людзей гэтага пакалення слаба адлюстраваныя ў прапанаванай версіі Генеральнага плана.

Таму сярод мэтаў развіцця горада разам з “повышением инвестиционной привлекательности города, обеспечением его устойчивого развития” мы прапанавалі дадаць “паляпшэнне якасці жыцця жыхароў горада ўсіх пакаленняў”.

Сярод іншых дасланых намі прапановаў:

– Развіццё новых форм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дарослых (у тым ліку – сталых) людзей.

– Стварэнне цэнтраў па падрыхтоўцы спецыялістаў па навучанні дарослых (у тым ліку – сталых людзей).

– Стварэнне сеткі геранталагічных кабінетаў на базе паліклінік горада.

– Стварэнне ўстановы для сталага і часовага знаходжання людзей, якія пакутуюць ад дземенцыі.

– Стварэнне цэнтраў мужчынскага здароўя, якія спрыялі б зніжэнню разрыва ў працягласці жыцця паміж жанчынамі і мужчынамі, якая складае зараз каля 10 гадоў.

– Стварэнне і падтрымка ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту і клубаў сталых людзей на базе грамадскіх арганізацый і вышэйшых навучальных установаў.

– Абсталяванне месцаў публічнага карыстання (гандлёвыя цэнтры, паркі і інш.) дастатковай колькасцю лавак са спінкамі.

Выкладзеныя вышей прапановы базуюцца на такіх асноватворчых дакументах, падпісаных нашай краінай, як Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па пытаннях старэння (2002), рэгіянальныя стратэгіі па ажыццяўленні гэтага плану, дакументах Усясветнай арганізацыі аховы здароўя па актыўным даўгалецці і здароўі, а таксама на прапановах сталых жыхароў Гродна – удзельнікаў праграмы «Універсітэт Залатога Веку», якую мы рэалізуем у горадзе з 2010 г. (з 2015 г. – разам з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

10 Студзеня 2019 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Сяргей Саладоўнікаў вяртаецца ў “Нёман”
    Пресс-служба гродненского клуба сообщила о возвращение в Гродно Сергея Солодовникова.  С 21 января специалист назначен директором СДЮШОР “Неман”, он в прошлом сезоне возглавлял перволиговую “Лиду”. Сергей Витальевич в отдельном представлении не нуждается. Достаточно сказать, что в качестве игрока Солодовников сыграл за наш клуб 396 официальных игр, а в качестве главного тренера провёл 355 матчей. Возглавлявший СДЮШОР с […]
  • #10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен
    У сеціве набірае папулярнасць #10yearchallenge: людзі выкладваюць свае сучасныя здымкі і здымкі 10-гадовай даўніны. Hrodna.life параўнаў, як змянілася за гэты перыяд Беларусь. Заробкі Сярэдні заробак па краіне ў 2009 годзе складаў 357$. Дакладна сказаць, якой будзе сярэдня зарплата у 2019 годзе, пакуль немагчыма. Паводле дадзеных за 2018 год – 465$. Згодна з абяцанкамі кіраўніцтва краіны, сёлета заробкі будуць прыкладна на […]
  • Пад Гродна машына пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе
    20 студзеня, а палове на сёмую вечара, у вёсцы Табала кіроўца Renault наехаў на  соракапятилетнего мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці. На дадзены момант складана сцвярджаць, ці быў пешаход у стане алкагольнага ап’янення. Мужчына быў апрануты ў цёмную вопратку, на якой меліся святлаадбівальныя элементы. Следчыя яшчэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыюць М6 у Гродзенскай вобласці
    На М6 гэтай вясной увядуць яшчэ 120-кіламетровы ўчастак з рухам па чатырох палосах. Ужо цяпер на выпадак недахопу тэхнікі падчас моцных снегападаў і завей РУП «Гродноавтодор» заключыла дамовы з дарожна-будаўнічым трэстам №6 г. Гродна, прадпрыемствамі меліярацыйных сістэм аб дапамозе тэхнікай. Яе рэзерв складае 51 адзінку, піша grodnonews.by. У ходзе абнаўлення аўтамагістралі рэканструявалі дзве вытворча-тэхналагічныя пляцоўкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY