Даведайся пра Польшчу – Get to know about Poland

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Даведайся пра Польшчу – Get to know about Poland

Запрашаем да ўдзелу ў праекце “Get to know about Poland” – даведацца пра Польшчу, навучыцца метадам нефармальнай адукацыі і абмяняцца ведамі з іншымі маладымі людзьмі з Польшчы, Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Чэхіі, Грузіі, Венгрыі, Малдовы, Румыніі, Славакіі і Украіны.

Інстытут усходніх ініцыятыў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча арганізоўваюць доўгатэрміновы адукацыйны праект “Get to know about Poland” (“Даведайся пра Польшчу”) у сакавіку-лістападзе 2015.

Займацца першасным адборам і падрыхтоўкай беларускіх удзельнікаў будзе ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, партнёр у гэтым праекце.

Мэта – распавесці пра культуру і добрыя практыкі Польшчы і спрыяць развіццю міжкультурнага дыялога паміж удзельнікамі з краінаў ЕС, Вышэградскай групы (Чэхія, Славакія, Венгрыя, Польшчы) і краін Усходняга партнёрства (Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан).

Арганізатары праекта ставяць сабе задачы:

-Падзяліцца метадамі нефармальнай адукацыі.

-Падтрымаць выкладчыкаў і працаўнікоў з моладдзю, якія будуць распавядаць пра Польшчу ў сваёй працы.

-Абмяняцца досведам працы з моладдзю, наладзіць сувязі паміж арганізацыямі, якія будуць прадстаўляць удзельнікі.

Праект будзе складацца з дзвюх галоўных частак:

1. Летняя школа для культурніцкіх менеджараў у Кракаве (18-26 ліпеня)

Інтэнсіўная праграма, якая дазволіць удзельнікам – моладзевым лідарам і працаўнікам, прадстаўнікам культурніцкіх і адукацыйных устаноў, грамадскім актывістам, студэнтам і культурніцкім менеджарам з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Чэхіі, Грузіі, Венгрыі, Малдовы, Румыніі, Славакіі і Украіны – пазнаёміцца з польскай гісторыяй і культурай, эканомікай і самакіраваннем, даведацца пра метады нефармальнай адукацыі (адмысловы падручнік і кароткаметражныя фільмы). У праграме будзе некалькі экскурсій.

2. Польская вечарына ў Беларусі (жнівень-верасень)

Удзельнікі летняй школы з усіх краін будуць арганізоўваць польскія культурніцка-адукацыйныя вечарыны ў сваіх краінах, дзе змогуць падзяліца набытымі ведамі пра Польшчу і навыкамі выкарыстоўвання метадаў нефармальнай адукацыі.

Умовы: Афіцыйная мова падзеі – ангельская. Выдаткі на пражыванне і харчаванне аплочваюцца цалкам, на дарогу для беларускіх удзельнікаў прадугледжана да 800 злотых (грошы вяртаюцца па фактычных квітках). Удзельнікам без візы будзе аказаная візавая падтрымка, але ў выпадку адмовы консульства выдаць бескаштоўную візу, плата за візу будзе з’яўляцца дабрачынным унёскам удзельніка. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” будзе займацца падрыхтоўкай беларускіх удзельнікаў і падтрымкай вечарыны, зарганізаванай удзельнікамі па вяртанні ў Беларусь.

Профіль удзельнікаў: ад кожнай краіны будзе адабрана 2 удзельнікі (моладзевыя лідары і працаўнікі, прадстаўнікі культурніцкіх і адукацыйных устаноў, грамадскія актывісты, студэнты або культурніцкія менеджары) ва ўзросце ад 18 да 30 год, зацікаўленыя ў Польскай культуры і прымяненні здабытых ведаў, свабодна валодаючыя ангельскай мовай (афіцыйная мова праекта), а таксама тыя, хто ўжо мае досвед арганізацыі сваіх уласных ініцыятыў і падзей.

Для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна па-ангельску запоўніць заяўку і даслаць на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com з пазнакай Get to know about Poland да 15 красавіка 2015 г.

З 23 красавіка да 15 траўня тыя кандыдаты, што пройдуць у другі тур адбору, будуць праходзіць скайп-сумоўі з польскімі арганізатарамі. Фінальныя вынікі адбору будуць вядомыя 18 траўня.

 

Больш інфармацыі пра ўсе стадыі праекта можна пачытаць у падрабязным апісанні. Падзея ў Фэйсбуку.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Раздзяляй і ўладар. У Гродне паказваюць выставу пра смецце  
    На другім паверсе забаўляльнага цэнтра “Галактыка” да 22 чэрвеня праходзіць экавыстава ZaWtra. Уваход вольны, а бясплатную экскурсію па стэндах правядзе прадстаўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аднаго з арганізатараў. Гэта першая ў Беларусі інтэрактыўная выстава пра тое, як не проста правільна сартаваць смецце, што не так і лёгка, а як змяншаць яго колькасць штодзень у сваім уласным […]
  • Гарачая клубнічка і чорная пятніца. Колькі насамрэч каштуе беларуская ягада
    “Клубніка нада?” – гэтыя словы ў ваколіцах Лунінца ў чэрвені кажуць замест прывітання. Асабліва, калі сустракаюць незнаёмых людзей. Для клубнічнай сталіцы Беларусі сярэдзіна лета – самы гарачы і нервовы час. Сёлета праблемаў дадало і анамальна гарачае надвор’е. Кошты на ягаду абваліліся і гэта нарадзіла шмат нараканняў і чутак вакол іх. Hrodna.life паехаў у Лунінец, каб […]
  • У Белавежскую пушчу прыйшоў мядзведзь
    На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info. З’яўленне мядзведзя ў прыгранічных лясах заўсёды выклікае цікавасць. Для лясных турыстаў і грыбнікоў гэта патэнцыйная небяспека, для мясцовых жыхароў пагроза іх гаспадарцы, а для навукоўцаў вельмі рэдкі асобнік, за якім хочацца паназіраць і спадзявацца, што мядзведзь пасяліцца і будзе разнастаіць фауну гэтых месцаў. 14 чэрвеня 2019 […]
  • Летніку па аднаўленні сядзібы ў Шчорсах быць! Збіраюць сродкі
    На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка. “Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору. Чым унікальная сядзіба Храптовічаў? – яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY