Добрыя справы рабіць прыемна!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Добрыя справы рабіць прыемна!

Некалькі дзесяткаў слухачоў “Універсітэту Залатога Веку” узялі ўдзел у зборы сродкаў на памперсы для людзей, якія знаходзяцца ў Мураванскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

Ініцыятаркай гэтай акцыі ў час традыцыйнай “Школы добрых справаў”, якая працуе ў межах “Універсітэту Залатога Веку” стала Крысціна Панасюк (на здымку ўверсе злева).

Дзякуючы яе энергіі і старанням да акцыі падключыліся многія іншыя слухачы, у выніку чаго было сабрана больш за 2 міліёны рублёў. На гэтыя грошы было куплена 9 упаковак памперсаў для дарослых. Яшчэ адну пачку прынесла адна са студэнтак УЗВ.

2 снежня ўсё гэта было адвезена ў дом-інтэрнат, супрацоўнікі якога з удзячнасцю прынялі дапамогу ад слухачоў УЗВ.

Пасля Новага года навучэнцы “Універсітэту Залатога Веку” зноў плануюць наведацца туды з салодкімі пачастункамі ды невялікім канцэртам.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Над былым зняволеным усталявалі нагляд. Ён можа страціць працу і жытло
    Станіслаў Цыбінскі адбыў 16 гадоў у месцах пазбаўлення волі. Ён выйшаў на волю ў 2017 годзе і змог знайсці працу і жыллё. А цяпер дапамагае іншым зняволеным сацыялізаваныя. 6 снежня суд устанавіў над Станіславам прэвентыўны нагляд. Цяпер ён можа страціць працу, жыллё і магчымасць займацца актывізмам. Першы суд быў яшчэ ў жніўні 2019 года. Тады […]
  • Кавалевіч працягнуў кантракт з “Нёманам”. Многія заўзятары незадаволеныя
    Афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона. Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. […]
  • Даступнае асяроддзе, вандроўкі і сацыялізацыя: як у Гродне людзі з інваліднасцю разам вырашаюць праблемы
    Дзевяць гадоў удзельнікі валанцёрскай групы “Крок насустрач” працуюць з бардзюрамі і прыступкамі, ствараюць супольнасць неабыякавых людзей і кажуць аб праблемах, у якіх разбіраюцца лепш за ўсіх – таму што адчуваюць іх на сабе кожны дзень. “Крок насустрач” з’явіўся, калі ўдзельнікі наведалі інтэграцыйны лагер “Круглае возера”. Потым яны вырашылі стварыць у Гродне сваю валанцёрскую групу, каб […]
  • «Дастаць нажы»: смелы дэтэктыў з жанравымі сюрпрызамі і зорнай камандай акцёраў
    У Галівудзе бываюць рэжысёры, якіх не залічыш да жывых геніяў (накшталт Крыстафера Нолана), але іх талент, майстэрства і ўнікальная стылістыка не дазваляюць згубіцца ў натоўпе разнамасных кінематаграфістаў. Адным з такіх з’яўляецца Раян Джонсан – аўтар усяго толькі 5 не падобных адзін да аднаго фільмаў. Джонсана вылучае змешванне жанраў і стварэнне сваёй непаўторнай атмасферы: у 2005 […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY