Працягваем знаёміцца з сябрамі журы конкурса “Будзь у Трэцім!” Сёння прапануем вашай увазе экспертаў, якія вызначалі пераможцу ў намінацыі “Валанцёр года”!

Выбар прафесіяналаў вы даведаеціся на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу, якая адбудзецца 4 красавіка! Падрабязней пра цырымонію – тут! Запрашем!

Яўген Сліж

Яўген Сліж

Дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, аспірант Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі. Арнітолаг, прымаў удзел у валанцёрскіх летніках па ўсё Беларусі.

 

Максім Падбярозкін

Максим Подберёзкин

Грамадская дабрачынная арганізацыя “Беларускі дзіцячы хоспіс” (Мінск). Намеснік дырэктара па пытаннях стратэгіі і развіцця. Арганізатар валанцёрскай працы ў хоспісе. Псіхолаг, магістр псіхалагічных навук. Стажыраваўся ў Велікабрытаніі, ЗША, Расіі, Польшчы і Італіі.

Марына Макаранка

Marina Makarenko

Спецыяліст рэсурснага цэнтра SALTO для краін Усходняй Еўропы і Каўказу. Цэнтр знаходзіцца ў Варшаве і адказвае за рэалізацыю праграмы “Моладзь у дзеянні” на тэрыторыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Ён ажыццяўляе як інфармацыйную і трэнінгавую дзейнасць, так і дзейнасць па развіццю і адукацыі (арганізацыя семінараў, навучальных візітаў).

Ярына Барэнька

Ярына Борэнько

Трэнер і эксперт у сферы нефармальнай адукацыі. Распрацоўвала і ўкараняла праекты лакальнага валантэрыята і актывізацыі моладзі ў сельскіх мясцовасцях, праграм валанцёрства і працы з моладдзю Цэнтраў еўрапейскай інфармацыі на Украіне, Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS). У дадзены час – сябра кіруючага камітэту / са-каардынатар працоўнай групы 4 “Кантакты паміж людзьмі” Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.