Дзелімся матэрыяламі круглага стала “Горад, прыязны да сталых людзей”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Дзелімся матэрыяламі круглага стала “Горад, прыязны да сталых людзей”

Удзел у мерапрыемстве, якое адбылося 5 кастрычніка, узялі больш за 30 чалавек з Гродна, Мінска, Кобрына, Ваўкавыску, Азёраў і Росі. Вынікам сустрэчы стаў праект рэзалюцыі, якая ўключае ў сябе цэлы шэраг прапановаў для дзяржаўных, грамадскіх і акадэмічных арганізацый, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей.

Пра гісторыю ўзнікнення канцэпцыі “Горад, прыязны да сталых людзей”, а таксама пра тое, што ўжо зроблена ў Гродне, распавёў у сваёй прэзентацыі сябра праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, адзін з ініцыятараў далучэння Гродна да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, Вітаўт Руднік.

Горад, прыязны да сталых людзей from ОО “Центр информационной поддержки общественных инициатив “Третий сектор””

Пра вынікі канферэнцыі міністраў па праблемах старэння насельніцтва, якая скончылася нядаўна ў Лісабоне, распавялі прадстаўніцы Навукова-даследчага інстытуту Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Вераніка Занеўская і Яніна Ладышава.

Результаты очередной конференции министров по проблемам старения населения from ОО “Центр информационной поддержки общественных инициатив “Третий сектор””

Выступоўцы звярнулі ўвагу на зафікаваныя ў фінальным дакуменце канферэнцыі асноўныя тры палітычныя мэты, якія тычацца сталых людзей:

– Прызнанне патэнцыялу сталых людзей.
– Заахвочванне больш працяглага працоўнага жыцця сталых людзей.
– Забеспячэнне годнага старэння.

Прамаўлюць супрацоўніцы навукова-даследчага інстутуту Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Яніна Ладышава (злева) і Вераніка Занеўская

Пра тое, якім мае быць грамадства, прыязнае да сталых людзей, якія жывуць з дземенцыяй, распавяла экспертка “Хэсэд-Рахамім” Соф’я Паўлава.

У сваім выступе яна адзначыла, што колькасць людзей з дземенцыяй імкліва расце ва ўсім свеце.

Соф’я Паўлава прапанавала распрацаваць дзяржаўную праграму падтрымкі людзей з дземенцыяй, а таксама стварыць міжведамасную камісію, якая мае распрацаваць алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, якія здараюцца ў выпадку выяўлення ў чалавека дземенцыі.

Пра тое, як развіваецца створаны два гады таму “Універсітэт Залатога Веку” у Кобрыне і як студэнты ўніверсітэту бяруць удзел у жыцці горада распавяла кіраўніца грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын “Бона” Ала Сапежынская.

Ала Сапежынская (зправа) спрэзентавала адной з арганізатарак Круглага стала Лане Руднік кнігу “Карані і кроны”, падрыхтаваную сталымі студэнтамі з Кобрына

Активизация пожилых людей через деятельность Кобринского “Университета Золотого Возраста” from ОО “Центр информационной поддержки общественных инициатив “Третий сектор”

Пра тое, з чаго будзе складацца першы беларускі дапаможнік “Як зрабіць горад, прыязным да сталых людзей”, распавяла старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Ганка Барадзіна.

Гарады, прыязныя да сталых людзей: якім будзе дапаможнік па-беларуску from ОО “Центр информационной поддержки общественных инициатив “Третий сектор””

Яна ж прадставіла ўдзельнікам мерапрыемства чэк-ліст, з дапамогай якога можна ацаніць ступень прыязнасці горада да сталых людзей.

Кантрольны спіс асноўных рысаў горада, прыязнага да сталых людзей from Third Sector

Пра цікавы досвед навучання людзей асновам дагляду за сталымі людзьмі, распавялі прадстаўніцы Школы спецыялізаванага дагляду “Азбука Клопату” Таццяна Крупская і Кацярына Булан.

За кароткі час гэтая арганізацыя паспела навучыць больш за 200 чалавек асновам дагляду за хворымі людзьмі.

У канцы сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі прапановы да ўладаў, а таксама грамадскіх і акадэмічных арганізацый, якія тычацца паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, а таксама больш актыўнага ўключэння сталых людзей у распрацоўку заканадаўчых актаў, якія тычацца розных аспектаў жыцця людзей у сталым веку.

Тэкст гэтага дакумента зараз рэдагуецца і ў хуткім часе будзе дасланы ў ворганы ўлады, грамадскія і міжнародныя арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзялілася дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Лана Руднік:

– “Я вельмі радая, што ідэя, пра якую мы самі ўпершыню даведаліся некалькі гадоў таму, сталі яе вывучаць і актыўна прасоўваць рэферэнтным групам і асобам, стала зараз троху больш папулярнай.

Калі яшчэ 2 гады таму ніхто ў Беларусі не казаў пра сетку гарадоў, прыязных да сталых людзей, то на нашым Круглым стале мы мелі магчымасць даведацца пра тое, якое развіццё ідэя атрымала ў розных гарадах Беларусі.

Вельмі прыемна, што нас ў гэтай справе падтрымліваюць калегі з Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання, члены навуковай рады Ўніверсітэта Залатога веку, прафесары Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў, а таксама старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне” Анжаліка Аношка і калегі з НДІ міністрэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Я ўсведамляю. што працэс па прасоўванні ідэі далучэння да сеткі гарадоў прыязных да сталых людзей не такі хуткі, але маю спадзеў на тое, што дзякуючы нашай крапатлівай працы, ён будзе рухацца. Таскама спадзяюся на тое, што калі не Гародня, дык нейкі інш горад Беларусі здолее стаць першым, хто будзе насіць гэта ганаровае званне “горад прыязны да сталых людзей”.

Круглы стол быў арганізаваны ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве бралі таксама сябры Рады “Універсітэту Залатога Веку“.

Фота Вольгі Галецкай

13 Кастрычніка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну
    У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Што будуць рабіць? Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, […]
  • WATCH DOCS у Гродне: 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека
    З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі. Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 […]
  • Ад тамоў Снядэцкага да зборнікаў Ажэшкі. 500 старадрукаў паказваюць у бібліятэцы імя Карскага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
    Больш за 500 старых і рэдкіх кніг прадстаўлена ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага на выставе “З глыбінь вякоў нам засталася кніга…”, якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На выставе прадстаўлены рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні XVIII – першай паловы XX стагоддзяў з фондаў абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі […]
  • Аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета выступіць у Гродне
    Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер (Christopher Miller), аўтар дакладу “У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета”, 12 кастрычніка выступіць з адкрытай лекцыяй у Гродне. Арганізатары сустрэчы –  HrodnaMediaRoom і Прэс-клуб Беларусь. Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра тое, як праводзіць журналісцкія расследаванні на прыкладзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY