Дзве ЕВС-вакансіі на Балтыйскім узбярэжжы!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Дзве ЕВС-вакансіі на Балтыйскім узбярэжжы!

Гродзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў на два ЕВС-праекты ў Гдыні, Польшча з восені 2017 г.  на 12 месяцаў.

Дэдлайн падачы заявак: 1 чэрвеня 2017

Асацыяцыя св. Мікалая ў Гдыні

Пачатак праекта: 01.09.2017

Канец праекта: 31.08.2018

Асноўнай мэтай Асацыяцыі святога Мікалая  з’яўляецца падтрымка развіцця чалавечага патэнцыялу ў адпаведнасці з Евангеллем і правіламі каталіцкага сацыяльнага вучэння, у асноўным яна дапамаге дзецям, моладзі, пажылым людзям і сям’ям у складанай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярныя мерапрыемствы арганізацыі ўключаюць у сябе супольны сацыяльна-тэрапеўтычны пакой, моладзевы клуб і клуб сталых людзей. Акрамя таго, арганізацыя праводзіць розныя імпрэзы для актывізацыі мясцовай супольнасці, фестывалі і сямейныя мерапрыемствы.

Мэтай арганізацыі з’яўляецца праца ў адпаведнасці з прынцыпамі каталіцкага навучання, каб аднавіць пачуццё надзеі, годнасці, імкненне да дабра, любові і развіцця людзей. Яна падтрымлівае людзей праз розныя формы ўзаемадапамогі, а таксама праз сацыяльныя праекты.

Задачы валанцёра

Задачай валанцёра будзе дапамагаць выкладчыкам у працоўны час цэнтраў для дзяцей і клуба моладзі. Валанцёр будзе аказваць дапамогу ў анімацыі, а таксама, наколькі магчыма, дапамагаць дзецям вучыцца. Таксама, валанцёр будзе дапамагаць у клуюбе сталых людзей. Валанцёры будуць мець магчымасць удзельнічаць у іншых актыўнасцях, у адпаведнасці з іх навыкамі ды інтарэсамі.

Валанцёр будзе мець магчымасць палепшыць свае навыкі ў педагогіцы падчас працы з камандай прафесіяналаў.

Асацыяцыя для дзяцей і моладі “Вітава”

Зараз у гэтым праекце працуе беларуская валанцёрка Алена.

Пачатак праекта: верасень – пачатак кастрычніка 2017

Працягласць праекта: 12 месяцаў

Цэнтр працуе з дзецьмі з праблемных сем’яў (выхоўваюцца адным з бацькоў, праблемы з алкаголем, залежнасцямі, беспрацоўныя, малазабяспечаныя, псіхічны і фізічны гвалт у сям’і). Дзецям найперш патрэбная дапамога з вучобай і эмацыйная падтрымка. Галоўная мэта праграмы – стварыць умовы для рэгулярнага развіцця дзяцей у атмасферы бяспекі і прыняцця і дапамагчы ім адолець псіхалагічныя траўмы.

Задачы

Валанцёры будуць мець магчымасць развіваць свае захапленні і працаваць над імі разам з дзецьмі і моладдзю з Цэнтра. Яны атрымаюць досвед выкладання, дапамагаючы дзеткам з хатнімі заданнямі (напрыклад, з ангельскай мовай ці іншымі прадметамі) або ладзячы тэматычныя майстар-класы. Акрамя таго, дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе мажлівасць вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Яны атрымаюць досвед арганізацыі майстар-класаў і падзей для дзяцей і моладзі. Галоўнай задачай валанцёраў будзе дапамога ў працы персанала і падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі.

Крытэры адбору

Беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага.

Валанцёр павінен быць зацікаўлены ў працы з дзецьмі і моладдзю.

Базавая англійская і / або веданне рускай мовы будзе плюсам, але гэта не абавязкова. Валанцёр павінен быць гатовы вывучаць польскую мову, якая дапаможа яму штодня, а таксама прымаць больш актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі.

Пол валанцёра не мае ніякага дачынення да праектаў.

Заяўка на праекты:

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць заяўку па-ангельску або па-польску і адаслаць яе да 1 чэрвеня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Saint Nicolas”  або “EVS in Vitava”.

Калі Вы падаяцеся на абодва праекты – пазначце гэта ў загалолку ліста.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Праект рэалізуюцца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

11 Траўня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У конкурсе #Паскарэнне можна ўпаляваць 2000 расійскіх рублёў, далучыўшы ўдалы праект сябра
    Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў # Паскарэнне набраў абароты. 115 праектаў ужо пададзена для ўдзелу ў конкурсе – і гэта не мяжа, кажуць арганізатары. Цяпер дастаткова прыцягнуць на конкурс праект сябра і ўдзельнічаць у розыгрышы дадатковых 2000 расійскіх рублёў. Як выйграць # Паскарэнне, калі няма крутой ідэі? Знайдзі крэатыўнага сябра і стань Хантэрам яго […]
  • Гродзенскую пажарную каланчу рыхтуюць да святаў
    Гродзенскія ратавальнікі ў аўторак 12 снежня пачалі ўпрыгожваць пажарную каланчу да надыходзячых святаў. Ужо 15 снежня 33-метровая вежа з уключэннем навагодняй ілюмінацыі ў Гродне ператворыцца ў цуда-елку. Традыцыя ўпрыгожваць каланчу пачалася ў 2014 годзе. На адмысловае ўключэнне святочнай ілюмінацыі штогод запрашаюць дзяцей. Летась на свята “Бяспечная елка” запрашалі дзяцей з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ […]
  • Як паспяхова выкарыстоўваць Форэкс стратэгіі
      У карыстачоў сеціва ёсць унікальная магчымасць зарабляць на здзелках куплі/продажу фінансавых інструментаў Форэкс рынку У карыстачоў сеткі ёсць унікальная магчымасць зарабляць на здзелках куплі/продажу фінансавых інструментаў Форэкс рынку. Граматны трэйдзінг гарантуе атрыманне прыбытку ў выглядзе стабільнага даходу ад гандлёвых аперацый. Пачаткоўцам трэйдарам рэкамендуецца дэталёва вывучыць тэарэтычную базу фарміравання цэн на міжнародным фінансавым рынку, а […]
  • У Шчары на Мастоўшчыне патануў трактар, знайшлі целы двух загінулых
    11 снежня ў дзяжурную частку Мастоўскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў рацэ Шчара паміж вёскамі Дварок і Макары Мастоўскага раёна знойдзены трактар ​​«Т-40» з прычэпам, які належыць жыхару вёскі Курылавічы гэтага раёна, паведамляе sk.gov.by. Вынайшлі, што ўласнік трактара ​​напярэдадні перадаваў ў часовае карыстанне 57-гадоваму жыхару вёскі Макараў, які мае пасведчанне трактарыста. Мясцовыя жыхары […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY