Дзве валантэркі ад “Трэцяга сектару” паехалі працаваць у Польшчу

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Дзве валантэркі ад “Трэцяга сектару” паехалі працаваць у Польшчу

Таня Маруковіч з Дзяржынска паехала ў Польшчу па праграме “Еўрапейская валантэрская служба”. Дзяўчына дапамагае ў штодзённай дзейнасці арганізацыі “Анавой” у мястэчку Міхалова, што на Беласточчыне, якая займаецца міжнароднымі і культурнымі маладзёвымі абменамі.

Таня Маруковіч: У жыцці кожнага чалавека надыходзіць момант, калі хочацца спыніцца, пераасэнсаваць сваю рэчаіснасць, заняцца чымсьці новым. Я даўно думала пра выезд за мяжу ў рамках якога-небудзь праекта. На мой погляд, гэта выдатная мажлівасць змяніць сваё жыццё, набыць новы досьвед, пазнаёміцца з новымі людзьмі. У пошуках такога праекта было праведзена нямала часу ў інтэрнэце, і на вочы трапіў EVS – Еўрапейская валантэрская служба. Жыць за мяжой, не клапаціцца пра грошы і яшчэ прыносіць карысць іншым – тое, што асабліва прывабіла ў гэтым праекце. «Чаму Польшча? Чаму Беласток?» – гэта пытанне, якое задавалася часцей за ўсё па прыездзе сюды. А чаму не Польшча?! Недалёка да дому, веданне мовы, любоў да польскай культуры – тыя аргументы, якія дапамаглі канчаткова выбраць краіну. Лічу, што з выбарам я не памылілася. Не было ніякага культурнага шоку, доўгай адаптацыі, непаразумення – дагэтуль адчуваю сябе як дома. Першыя ўражанні былі, канешне, ад людзей – ветлівыя, спагадлівыя, з усмешкай, гатовыя дапамагчы ў вырашэнні любой тваёй праблемы. Для мяне было адкрыццём, што ў іншай краіне, далёка ад сям’і і сяброў, я не адчуваю адзіноты. Нават праз месяц круціцца галава ад такой колькасці новых знаёмстваў!
Мне вельмі пашчасціла з прымаючай арганізацыяй. Я заўсёды марыла папрацаваць у арганізацыі, якая займаецца адукацыйнымі і культурнымі праектамі. Складанне праектаў, дапамога ў іх рэалізацыі, правядзенне адукацыйных заняткаў для мясцовых дзяцей, актуалізацыя інфармацыі на сайце арганізацыі – гэта только частка маіх заданняў. Кожны дзень прыносіць нешта новае, дадае ў скарбонку маіх ведаў і ўменняў. А самае галоўнае тое, што праца прыносіць асалоду і задавальненне. Спадзяюся, што паўгады, якія я яшчэ правяду тут, дапамогуць мне развіцца далей і вызначыцца з маім будучым заняткам.

Іна Севярын з Гродна выехала ў Беласток працаваць у мясцовым рэабілітацыйным цэнтры з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці.

Іна Севярын: Праца валанцёрам заўсёды грунтуецца на добраахвотнай аснове. Далучыцца да валанцёрства можа кожны, галоўнае мець жаданне дапамагаць. Вось і я вырашыла зрабіць уласны ўнёсак у гэтую справу.
Напачатку выбіраеш накірунак, у якім хацелася б працаваць. Пасля акрэсліваеш задачы і мэты, якія павінен дасягнуць падчас працы. І трэцяе – уласна праца.
Не магу пагадзіцца з тым, што праца з дзецьмі з’яўляецца лёгкай. Кожнае дзіця мае свой характар, тэмперамент і не заўсёды адразу да яго можна знайсці падыход. Але ж гэта магчыма! Тут важна паказаць дзіцяці, што вы для яго заўсёды адкрыты і можаце прыйсці на дапамогу ў любы момант.
Прыехаўшы валанцёрам у Беластоцкую школу – інтэрнат для непаўнаспраўных дзяцей, я не сутыкнулася з праблемай непаразумення. Наадварот, як настаўнікі і выхавацелі, так і дзеці адразу залічылі ў сваю “вялікую сям’ю”. Ад такіх узаемаадносін на згадваецца прымаўка: “Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго”.
Самай галоўнай рэччу застаецца не страціць матывацыю, для чаго ты тут. Памятаючы пра гэта ды аддаючы сябе, наколькі гэта магчыма у працы, можаш спадзявацца на поспех.
Не трэба забывацца і на тое, што дзеці – гэта кветкі жыцця. А якімі вырастуць гэтыя кветкі, ужо залежыць ад нас, дарослых.

Валантэрскія праекты ГА «Цэнтр «Трэці сектар» рэалізуюцца ў межах Праграмы ЕС «Моладзь у Дзеянні», акцыі «Еўрапейская валантэрская служба», пра магчымасці ўдзелу ў праграме для маладых беларусаў можна паглядзець па спасылцы тут.

13 Верасня 2011 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гэта вам не Гродна. У Мінску затрымалі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна
    Музыканты хацелі даць канцэрт у цэнтры Мінску, але іх затрымалі. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Эдуард Пальчыс. “Улады вельмі добра адпрацоўваюць загад Лукашэнкі ад 1-ага сакавіка на “вялікай размове” – “Бангалор і ніякай актыўнасці ў цэнтры горада, – піша Эдуард. – Толькі што ў бус ціхары суправадзілі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна, якія хацелі сыграць […]
  • “Стаць ценем мастака”. Гродзенскі майстар рэстаўруе карціну з Брыгіцкага манастыра
    Аляксей Навумчык з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ўжо 8 гадоў рэстаўруе старадаўнія карціны і іконы. Зараз майстар працуе над палатном 17 стагоддзя, якое калісьці вісела ў брыгіцкім манастыры, але было схавана ў часы Савецкага саюза. Гэтай карцінай Аляксей Навумчык пачаў займацца пасля выставы «Сакральная спадчына Панямоння» ў Новым замку. На ёй выстаўлялі палотны, знойдзеныя ў сутарэннях […]
  • У Гродне з’явіцца арачны пешаходны мост
    Мост арачнай канструкцыі злучыць праз Нёман дзве зоны адпачынку. Як распавёў галоўны інжынер праекта, мост будзе шырынёй 4,75 метра, веладарожка зойме два з паловай метры, а пешаходны тратуар – 2,25 метра. Праектам прадугледжана таксама магчымасць перамяшчэння па мосце інвалідам-калясачнікам і бацькам з дзіцячымі вазкамі, паведамляе “Гродзенская праўда”. Пешаходны мост нашмат скароціць шлях з горада да […]
  • У Гродне з-за непатушанага акурка згарэў балкон
    Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Белуша ў 12.15 ў Гродне. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, але балкон быў моцна пашкоджаны агнём. Як распавялі “Гродзенскай праўдзе” у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, жанчына выйшла на балкон, каб папаліць. У нейкі момант у яе зазваніў тэлефон, яна вярнулася ў кватэру. Цыгарэта засталася непатушанай. З-за чаго загарэліся […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY